Вы тут

Нібыта ван Гог, нібыта з рэзідэнцыі


Затрыманы злачынцы, якія спрабавалі прадаць карціны неўстаноўленых аўтараў пад выглядам работ Манэ, ван Гога, Мунка, Юона і Кандзінскага.

Як паведамляюць у прэс-службе КДБ, затрыманыя сцвярджалі, што гэтыя творы былі вывезены з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. За 5 карцін гандляры хацелі атрымаць 2 млн еўра. Паводле папярэдніх даных, карціны маюць пэўную каштоўнасць, аднак іх цана значна ніжэйшая. Па месцы жыхарства затрыманых канфіскавалі звыш 100 старых ікон і карцін.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.