Вы тут

Каб усе так Geely


Новы тэлевізійны праект Агенцтва тэленавін, які запрашае замежных гасцей здзейсніць падарожжа па Беларусі, а суайчыннікаў — пачуць з першых вуснаў, якія ўражанні выклікае ў турыстаў наша краіна, стартуе на канале «Беларусь 1».

3-16

3-16

 

Здымачная група АТН разам з замежнікамі з 8 краін свету пабывае ў розных кутках Беларусі. «Прычым гэта будзе не традыцыйны «турыстычны набор» з Мірскага замка, Нясвіжа, Белавежскай пушчы, а Беларусь самабытная, сучасная, прычым у нейкіх эпізодах нават экстрэмальная, якую мы ўбачым і з зямлі, і з‑пад вады, і з вышыні птушынага палёту», — інтрыгуюць стваральнікі праекта. Напрыклад, у першым выпуску, які выйдзе ў эфір ужо 5 кастрычніка, вядучыя «Каб усе так Geely!» Якаў Бута і Дыяна Равякава пазнаёмяцца з 32‑гадовым ІT-спецыялістам з Германіі Ханесам Фарлокам і разам адправяцца ў падарожжа ў Ваўкавыск. Пры гэтым Дыяна выступае ў ролі гіда для замежніка, а Якаў арганізуе нечаканыя іспыты для госця праграмы. Па дарозе ў пункт прызначэння іх чакаюць некалькі прыпынкаў у малавядомых, але цікавых для турыста месцах.

Напрыканцы вядучыя пастараюцца здзівіць замежніка — ці ўласна мясцінамі, ці адметнымі падзеямі, архітэктурай, нацыянальнай кухняй, рыбалкай і г. д. Госць жа па 5‑бальнай сістэме ацэніць месцы, дзе пабываў, і падзеліцца сваімі ўражаннямі ад паездкі.

Калі: 5 кастрычніка, 14.15.

Дзе: «Беларусь 1».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.