Вы тут

«Фіялкі» былі мацнейшымі


Мін­скае «Ды­на­ма» са­сту­пі­ла ў дру­гім мат­чы гру­па­вой ста­дыі Лі­гі Еў­ро­пы.

Італь­ян­ская «Фі­я­рэн­ці­на», якую ба­лель­шчы­кі на­зы­ва­юць «фі­ял­ка­мі», на зя­лё­ным ды­ва­не «Ба­ры­саў-Арэ­ны» пе­рай­гра­ла ста­ліч­ную дру­жы­ну з лі­кам 3:0. Пры гэ­тым хлоп­цы Ула­дзі­мі­ра Жу­раў­ля ча­сам дэ­ман­стра­ва­лі ня­дрэн­ны ата­ку­ю­чы фут­бол, ме­лі доб­рыя мо­ман­ты, але кож­ны раз на шля­ху мя­ча па­ўста­ва­лі ру­кі гал­кі­пе­ра Чып­ры­я­на Тэ­тэ­ру­ша­ну. А мін­скі ўруг­ва­ец Эр­нан Фі­ге­рэ­да на­огул да­ра­ваў італь­ян­цам і за­пус­ціў мяч на тры­бу­ны. У ас­тат­ні час прад­стаў­ні­кі вы­дат­най італь­ян­скай фут­боль­най шко­лы дзей­ні­ча­лі больш ра­шу­ча і ў вы­ні­ку ад­пра­ві­лі ў ва­ро­ты Сяр­гея Іг­на­то­ві­ча, змен­шчы­ка Аляк­санд­ра Гу­та­ра, тры мя­чы.

— На­строй на матч быў доб­рым. Ад­нак, па вя­лі­кім ра­хун­ку, эма­цый­ны фон быў ня­прос­тым. «Фі­я­рэн­ці­на» ўзя­ла гуль­ню пад свой кант­роль, доб­ра тры­ма­ла мяч. Мы не здо­ле­лі ёй ні­чо­га су­праць­пас­та­віць. Ка­лі па­чы­на­лі свае ата­кі, дзей­ні­ча­лі ня­ўпэў­не­на, губ­ля­лі мяч, — пры­знаў­ся пас­ля су­стрэ­чы Ула­дзі­мір Жу­ра­вель, га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма».

Лі­га Еў­ро­пы. Гру­па К. Дру­гі тур.

«Ген­гам» (Фран­цыя) — ПА­ОК (Грэ­цыя) — 2:0, «Ды­на­ма» (Мінск, Бе­ла­русь) — «Фі­я­рэн­ці­на» (Іта­лія) — 0:3 (Акві­ла­ні, 33, Ілі­чыч, 62, Бер­нар­дэс­кі, 67). Тур­нір­нае ста­но­ві­шча: «Фі­я­рэн­ці­на» — 6 ба­лаў, «Ген­гам» — 3, ПА­ОК — 3, «Ды­на­ма» — 0.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.