Вы тут

Жар-птушка супраць Паганага царства


Хто па­люе на яе і на ка­го — яна?

Не­ве­ра­год­на цу­доў­ная гэ­тая птуш­ка. Па-пер­шае: пры­го­жая, вы­тан­ча­ная, яр­кая; зда­ец­ца, та­кіх не бы­вае — толь­кі ў каз­цы, са­праў­ды. Па-дру­гое: моц­ная і сва­ёй вог­нен­най энер­гі­яй мо­жа лю­бое цём­нае цар­ства па­ру­шыць і смерць злос­на­га Ка­шчэя да­па­мо­жа знай­сці (у тым, што ён бес­смя­рот­ны, упэў­не­ны толь­кі лю­дзі, якія са­мі не здоль­ны на ўчын­кі). Па-трэ­цяе: яна яшчэ і асаб­лі­ва да­ра­гая (на­ват у сэн­се — каш­тоў­ная). Як твор мас­тац­тва, пры­чым не ад­на­го...

4-12

Ле­тась у Бе­ла­русь прый­шла на­ві­на: на аў­кцы­ё­не «Крыс­ціс» на­бы­лі твор Льва Бакс­та — эс­кіз кас­цю­ма да ба­ле­та «Жар-птуш­ка», які на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя ўра­зіў Па­рыж і на­огул Еў­ро­пу. Над спек­так­лем сла­ву­тай тру­пы Рус­ка­га ба­ле­та Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва ў тым лі­ку пра­ца­ваў і ўра­джэ­нец Грод­на, які жыў у Па­ры­жы: Леў Бакст стаў аў­та­рам кас­цю­маў да спек­так­ля, якія та­ды вель­мі ўра­зі­лі пуб­лі­ку, а імя іх аў­та­ра на­бы­ло шы­ро­кую вя­до­масць, ён стаў вель­мі за­па­тра­ба­ва­ным тэ­ат­раль­ным мас­та­ком. І вось ця­пер адзін з эс­кі­заў кас­цю­маў — Жар-птуш­кі — на­ле­жыць кар­па­ра­тыў­най ка­лек­цыі «Бел­газп­рам­бан­ка».

Твор Льва Бакс­та быў прад­стаў­ле­ны пуб­лі­цы ўра­чыс­та — 3 каст­рыч­ні­ка пад­час прэм'­е­ры ба­ле­та «Жар-птуш­ка» ў На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі, на ад­крыц­ці між­на­род­най пра­гра­мы фес­ты­ва­лю «Тэ­Арт».

Так сыш­лі­ся зор­кі — і ў пра­мым, і ў пе­ра­нос­ным сэн­се. Пры­чым як «зор­кі» мі­ну­ла­га, твор­часць якіх за­ха­ва­ла па­ста­ноў­ка, так і су­час­ныя. З мі­ну­лых: акра­мя на­ша­га зем­ля­ка Льва Бакс­та гэ­та яшчэ і кам­па­зі­тар Ігар Стра­він­скі (які па­хо­дзіць з бе­ла­рус­ка­га шле­хец­ка­га ро­ду), але га­лоў­най «зор­кай» паў­стае Мі­ха­іл Фо­кін, аў­тар ідэі, ха­рэо­граф-па­ста­ноў­шчык та­го спек­так­ля, які пад­час прэм'­е­ры 25 чэр­ве­ня 1910 го­да на сцэ­не «Гранд-опе­ра» так ура­зіў Па­рыж. З су­час­ных: на­род­ны ар­тыст Ра­сіі Анд­рыс Лі­е­па, які ак­тыў­на зай­ма­ец­ца рэ­кан­струк­цы­яй спек­так­ляў, што ства­ра­лі­ся тру­па­мі Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва — Рус­кім ба­ле­там і «Рус­кі­мі се­зо­на­мі». Та­кім чы­нам гіс­то­рыя ба­ле­та ажы­вае, але ўжо дзя­ку­ю­чы су­час­ным «зор­кам», якія тан­цу­юць у спек­так­лях з той са­май «фо­кін­скай» ха­рэа­гра­фі­яй. У нас га­лоў­ныя пар­тыі мо­гуць тан­ца­ваць ад­ра­зу не­каль­кі пар са­ліс­таў. І ўсе — «зор­кі»: на­род­ныя ар­тыс­ты Бе­ла­ру­сі Ігар Ар­та­мо­наў, Воль­га Гай­ко і Люд­мі­ла Куд­раў­ца­ва; за­слу­жа­ныя ар­тыс­ты Іры­на і Алег Яром­кі­ны, Ан­тон Краў­чан­ка; лаў­рэ­а­ты і дып­ла­ма­ты між­на­род­ных кон­кур­саў Ягор Аза­рке­віч, Ка­ця­ры­на Алей­нік, Ігар Анош­ка, Люд­мі­ла Хіт­ро­ва, Аляк­санд­ра Чы­жык; са­ліс­ты Ма­ры­на Веж­на­вец, Юрый Ка­ва­лёў і ін­шыя. Тан­цу­юць ка­зач­на — тан­цу­юць каз­ку.

Пра тое, што яе мож­на ўва­со­біць на ба­лет­най сцэ­не, за­ду­маў­ся Мі­ха­іл Фо­кін. Тру­пе Дзя­гі­ле­ва (якая ўва­саб­ля­ла рус­кі ба­лет) вель­мі не ха­па­ла спек­так­ля рус­ка­га па ду­ху і па сэн­се. Што маг­ло стаць ас­но­вай для ліб­рэ­та та­ко­га ба­ле­та? Неш­та мі­фіч­нае, ме­та­фа­рыч­нае і пры гэ­тым з рус­кім ха­рак­та­рам. Гэ­та ўсё ха­рэо­граф Мі­ха­іл Фо­кін па­чаў шу­каць у каз­ках. Пе­ра­чы­таў, пе­ра­ду­маў, не­каль­кі аб'­яд­наў у ад­ну — і атры­маў­ся ці­ка­вы (а га­лоў­нае, не па­доб­ны да ін­шых ба­ле­таў) сю­жэт. Му­зы­ку на гэ­тае ліб­рэ­та пра­па­на­ва­лі ства­рыць та­ды ма­ла­до­му кам­па­зі­та­ру Іга­ру Стра­він­ска­му. На­ра­дзі­ла­ся му­зы­ка — вог­нен­ная, яск­ра­вая. А ка­лі твор ува­со­біў­ся на сцэ­не, то атры­ма­ла­ся вы­бу­хо­ва — для та­го ча­су і ўзроў­ню ба­лет­на­га мас­тац­тва. А га­лоў­нае, са­праў­ды з ад­па­вед­ным ха­рак­та­рам.

Што за ха­рак­тар? Іва­ну-ца­рэ­ві­чу па­шчас­ці­ла ўха­піць цу­доў­ную Жар-птуш­ку ў са­дзе. Па да­бры­ні ду­шэў­най (і яе прось­бе) ён ад­пус­кае птуш­ку на во­лю, а яна до­рыць сваё яр­кае пёр­ка: маў­ляў, спат­рэ­біц­ца.

І са­праў­ды. Пра яго Іван-ца­рэ­віч уз­гад­вае, ка­лі злос­ны Ка­шчэй хо­ча яго пе­ра­тва­рыць у ка­мен­ную ста­тую за ка­хан­не да ца­рэў­ны Ня­бес­най Кра­сы (па­збаў­ле­ныя во­лі дзяў­ча­ты жы­вуць у пад­па­рад­ка­ван­ні Ка­шчэя, і ні­хто не здо­леў іх ура­та­ваць). Вось і Іван-ца­рэ­віч па­спра­ба­ваў вы­зва­ліць ня­воль­ніц, але сам тра­піў пад гнеў Ка­шчэя. І тут ужо абы но­гі вы­нес­ці... Не, не атрым­лі­ва­ец­ца. Так бы і згі­нуў. Ды птуш­ка пры­ля­це­ла і, у прын­цы­пе, усё зра­бі­ла за лю­дзей. Каз­ка — у жыц­ці лю­дзі ўсё ж са­мі па­він­ны шу­каць, дзе сха­ва­ны ко­рань зла, і са­мі ж му­сяць вы­ры­ваць яго.

4-11

Гэ­та каз­ка — ты ад­ра­зу гэ­та ад­чу­ва­еш, ка­лі ад­кры­ва­ец­ца за­сло­на. Усё вель­мі яр­ка (дзя­ку­ю­чы мас­та­кам, якія ства­ра­лі воб­раз спек­так­ля і яго ге­ро­яў), пры­го­жа. На­ват шы­коў­на. І са­праў­ды, зра­зу­ме­ла, ча­му ў Па­ры­жы быў фу­рор, а на са­май пер­шай прэм'­е­ры пры­сут­ні­чаў ці не ўвесь та­га­час­ны ба­монд: Мар­сель Пруст, Мо­рыс Ра­вель, Клод Дэ­бю­сі, Жан Жы­ра­ду і ін­шыя сла­ву­тыя асо­бы. Ура­зіць іх мож­на бы­ло не толь­кі рус­кім ду­хам, але і яшчэ шмат чым ме­на­ві­та ў мас­тац­кім пла­не.

У тым лі­ку ха­рэа­гра­фі­яй Мі­ха­і­ла Фо­кі­на, якую мы ця­пер на­зі­ра­ем у на­шым спек­так­лі. За тым, каб усё ад­па­вя­да­ла ха­рэа­гра­фіч­на­му ма­люн­ку та­го ча­су, са­чыў Анд­рыс Лі­е­па. І га­лоў­ная за­ду­ма аў­та­ра пра­соч­ва­ец­ца: птуш­ка, якая на­ле­жыць да па­вет­ра­най пра­сто­ры, тан­цуе на пу­ан­тах, ледзь кра­на­ю­чы зям­лю, яна амаль увесь час у па­лё­це. Зям­ныя пры­га­жу­ні, у тым лі­ку і Ня­бес­ная Кра­са, хо­дзяць па зям­лі бо­сы­мі на­га­мі — та­кая іх ча­ла­ве­чая пры­ро­да. І зу­сім ня­зграб­ныя, не­пры­го­жыя, рэз­кія ру­хі тых, хто прад­стаў­ляе Па­га­нае цар­ства. На той час вель­мі кан­цэп­ту­аль­нае ра­шэн­не і ад­па­вед­на — аван­гард­ная па­ста­ноў­ка для па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, якая ўвай­шла ў гіс­то­рыю рус­ка­га ба­ле­та асоб­най ста­рон­кай.

Імя гэ­тай ста­рон­кі — ха­рэо­граф Мі­ха­іл Фо­кін. Імя, не­па­рыў­на звя­за­нае з ча­сам, у якім ён ства­раў. Імя ў гіс­то­рыі ба­ле­та. І да яе хо­чац­ца да­лу­чыц­ца. Анд­ры­су Лі­е­пу, на­прык­лад, за­ха­це­ла­ся так, што ён стаў адзін за ад­ным рэ­кан­стру­я­ваць спек­так­лі дзя­гі­леў­скай тру­пы ў су­час­най Ра­сіі. І як ілюст­ра­цыя раз­віц­ця гіс­то­рыі ба­ле­та гэ­тыя спек­так­лі са­праў­ды ці­ка­выя. Дзе­ля гэ­та­га фо­кін­скія спек­так­лі, трэ­ба ду­маць, пры­хо­дзі­лі ў Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі — адзін за ад­ным. І вось ця­пер «Жар-птуш­ка» ста­ла ў на­шым тэ­ат­ры чац­вёр­тым спек­так­лем рус­ка­га ха­рэо­гра­фа па­чат­ку ХХ ста­год­дзя Мі­ха­і­ла Фо­кі­на. Так, гэ­тыя спек­так­лі па­він­ны быць — як рэ­кан­струк­цыя і ілюст­ра­цыя та­го шля­ху, які прай­шло мас­тац­тва ха­рэа­гра­фіі з тых ча­соў. Уду­май­це­ся: ча­ты­ры спек­так­лі ў рэ­пер­ту­а­ры на­шай тру­пы з гіс­то­рыі рус­ка­га ба­ле­та (пэў­на­га пе­ры­я­ду і ад­ной фак­тыч­на тру­пы) у той час, ка­лі наш тэ­атр іс­нуе дзе­ля та­го, каб ства­раць гіс­то­рыю ба­ле­та бе­ла­рус­ка­га. А тое, што гэ­тае мас­тац­тва на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя зна­хо­дзіц­ца зу­сім на ін­шым уз­роў­ні, мы ба­чы­лі і ве­да­ем на­ват па пра­цах на­ша­га тэ­ат­ра. Што да наз­вы ба­ле­та «Жар-птуш­ка», то та­кі ба­лет у свой час па­ста­віў на на­шай сцэ­не Ва­лян­цін Елі­зар'­еў, спек­такль быў больш су­час­ны і аб­стракт­ны (пра зма­ган­не даб­ра і зла). Але яго ў афі­шы больш ня­ма, а «Жар-птуш­ка» вяр­та­ец­ца ў ін­шым вы­гля­дзе — як сто га­доў та­му.

І са­праў­ды, ка­лі прэм'­ер­ны ба­лет «Жар-птуш­ка» раз­гля­даць у кан­тэкс­це веч­ных раз­ваг пра веч­нае зма­ган­не, то та­ды ўсё зда­ец­ца вель­мі ак­ту­аль­ным. І ў гэ­тай «фо­кін­скай» па­ста­ноў­цы, якая з'я­віц­ца ў афі­шы ця­пер, кра­са­моў­на па­ка­за­на зло і зра­зу­ме­лае па-рус­ку да­бро (хрыс­ці­ян­скія хра­мы, але яны з'яў­ля­юц­ца ўжо пас­ля та­го, як усё зра­бі­ла Жар-птуш­ка). Вось толь­кі бе­ла­рус­кі во­пыт і тра­ды­цыя скі­роў­ва­юць на ін­шае: каб пе­ра­маг­чы зло трэ­ба пра­явіць кем­лі­васць і пэў­ныя на­ма­ган­ні са­мім ге­ро­ям. Хоць у не­ка­то­рых скла­да­ных сі­ту­а­цы­ях так бы да­рэ­чы бы­ло пёр­ка ча­роў­най Жар-птуш­кі!

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.