Вы тут

Пошук гістарычнага святла


Ёсць пісь­мен­ні­кі, якіх ад­кры­ва­еш не­ўпры­кмет, пас­ля пра­чы­тан­ня, маг­чы­ма, і не пер­шай іх кні­гі. Так скла­ла­ся ў мя­не і са зна­ём­ствам з про­зай Але­га Жда­на. Ён дру­ку­ец­ца даў­но, пра­цуе ў лі­та­ра­ту­ры не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе. Тво­ры яго бы­лі зме­шча­ны ў са­мых роз­ных «тоў­стых» мас­коў­скіх ча­со­пі­сах: «Но­вый мир», «Зна­мя», «Друж­ба на­ро­дов», «Наш современник»... Дру­ка­ваў­ся пра­за­ік і на ра­дзі­ме, у Бе­ла­ру­сі. Дру­ка­ваў­ся і дру­ку­ец­ца ця­пер. Бы­лі філь­мы па кні­гах Але­га Жда­на. А для мя­не аса­біс­та пісь­мен­нік «уба­чыў­ся» не так і даў­но — па ра­ма­не «Князь Мсці­слаў­скі» і апо­вес­ці «Ге­ній». Пас­ля ўжо пра­чы­таў «Бе­ла­рус­цы. Апо­весць у трох сю­жэ­тах», ра­ман «Га­су­да­ры­ня і епіс­кап». Акра­мя «Ге­нія», сле­дам за пуб­лі­ка­цы­яй у пе­ры­ё­ды­цы, зга­да­ныя тво­ры па­ба­чы­лі свет у ад­ной кні­зе — ле­тась у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Што пры­ва­бі­ла, што пры­му­сі­ла па-но­ва­му зір­нуць на вя­до­ма­га і ра­ней аў­та­ра, які ў асноў­ным пі­ша па-рус­ку?..

4-7

Алег Ждан, які ра­ней быў уваж­лі­вым у асноў­ным да пра­за­іч­ных шу­кан­няў у тэ­ма­тыч­най пра­сто­ры пра су­час­ныя рэа­ліі гра­мад­ства, у тво­рах гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру пры­вя­за­ны да ад­на­го го­ра­да. Да Мсці­сла­ва. Да яго ва­ко­ліц, да ўся­го та­го, што звя­за­на з гэ­тым ба­га­тым на па­дзеі ка­ва­лач­кам зям­лі бе­ла­рус­кай.

Ма­тэ­ры­я­лам да ра­ма­на «Князь Мсці­слаў­скі» ста­лі па­дзеі па­чат­ку XVІ ста­год­дзя. Вя­лі­кія гас­па­да­ры заўж­ды жы­лі, це­шы­лі ся­бе кло­па­та­мі пра па­ме­ры сва­іх зем­ляў. Мас­ко­віі ха­це­ла­ся ада­рваць ка­ва­лак Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. ВКЛ зма­га­ла­ся за свае ўлас­ныя пра­вы. Мсці­слаў жа быў на раз­да­рож­жы. За­сна­ва­ны яшчэ ў 1135 го­дзе сма­лен­скім кня­зем Рас­ці­сла­вам Мсці­сла­ва­ві­чам, го­рад згад­ва­ец­ца ў Іпаць­еў­скім ле­та­пі­се за 1156 го­дам, ка­лі ім ва­ло­даў Да­выд Рас­ці­сла­ва­віч. З 1180 го­рад — цэнтр Мсці­слаў­ска­га княст­ва. З дру­гой па­ло­вы XІV ста­год­дзя на­ле­жаў кня­зям Мсці­слаў­скім. Пас­ля смер­ці сма­лен­ска­га кня­зя Да­вы­да, дзядзь­кі Мсці­сла­ва Ра­ма­на­ві­ча, Мсці­слаў Ра­ма­на­віч быў пры­зна­ны сма­лен­скім кня­зем і да­лу­чыў Мсці­слаў­скае княст­ва да Сма­лен­ска­га. У 1359 го­дзе лі­тоў­скі князь Аль­герд за­ха­піў Мсці­слаў і да­лу­чыў яго да лі­тоў­ска­га княст­ва. 1386 год, у час, ка­лі іш­ла ка­ра­на­цыя вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га Ягай­лы, сма­лен­скі князь Свя­та­слаў аб­ла­жыў го­рад. Але ні­чо­га не атры­ма­ла­ся. Лі­тоў­скія вой­скі пад кі­раў­ніц­твам кня­зёў Скір­гай­лы і Ві­таў­та зня­лі аб­ло­гу. Свя­та­сла­ва за­бі­лі, дзя­цей яго — Юрыя і Гле­ба — узя­лі ў па­лон. У Грун­валь­дскай біт­ве Ся­мён-Луг­вен ка­ман­да­ваў тры­ма пал­ка­мі — сма­лен­скім, мсціс­лаў­скім і ста­ра­дуб­скім, якія вы­тры­ма­лі пер­шы ўдар войск Тэў­тон­ска­га ор­дэ­на. Ся­мён-Луг­вен, ажа­ніў­шы­ся з пра­ва­слаў­най, пе­рай­шоў у яе ве­ру і за­сна­ваў ды­нас­тыю кня­зёў Мсці­слаў­скіх. Так па­ча­ла­ся но­вая гіс­то­рыя гэ­тых зем­ляў... Але не ме­ней скла­да­ная, чым у ра­ней­шыя ста­год­дзі. У ра­ма­не Але­га Жда­на — толь­кі не­вя­лі­кая част­ка та­кой шмат­пла­на­вай гіс­то­рыі. Але гіс­та­рыч­на­му ра­ма­ніс­ту, які хо­ча па­ка­заць мно­гія пе­ры­пе­тыі на­шых пра­шчу­раў, імк­нец­ца раз­гле­дзець усю шмат­аб­ліч­насць па­во­дзін роз­ных са­цы­яль­ных груп на­сель­ніц­тва, не аба­вяз­ко­ва пры­трым­лі­вац­ца ле­та­пі­саў і хро­нік. Гіс­та­рыч­ныя фак­ты, гіс­та­рыч­ная праў­да, да якой А. Ждан асця­рож­на да­кра­на­ец­ца, — уся­го толь­кі фон, тая сця­на, пе­рад якой, быц­цам у тэ­ат­ры жыц­ця, ста­яць ка­ла­рыт­ныя пер­са­на­жы. І не аба­вяз­ко­ва ім мець вя­до­масць з пунк­ту гле­джан­ня гіс­та­рыч­на­га. Пе­рад чы­та­чом пра­хо­дзяць воб­ра­зы роз­ных лю­дзей. Яны вы­ма­ля­ва­ны пісь­мен­ні­кам у свят­ле да­лё­кай мі­нуў­шчы­ны, ві­да­воч­на, для ад­ной мэ­ты — па­ка­заць пе­ра­жы­ван­ні ча­ла­ве­чых душ і сэр­цаў. Са­цы­яль­ныя, гіс­то­ры­ка-па­лі­тыч­ныя ка­та­кліз­мы да­лё­кіх ча­сін з'яў­ля­юц­ца пра­сто­рай для вы­пра­ба­ван­ня ча­ла­ве­чых ха­рак­та­раў.

Ды­на­міч­ная дра­ма­тыч­насць ра­ма­на, што над­звы­чай пры­ваб­лі­вае, ро­біць чы­тан­не зай­маль­ным, рэ­льеф­на па­каз­вае не столь­кі біт­вы, аб­ло­гі, сі­лу зброі, коль­кі ад­кры­вае пе­рад чы­та­чом кар­ці­ну тры­вог і су­мнен­няў прос­тых лю­дзей. Князь Мі­хай­ла Іва­на­віч, ва­я­во­да па проз­ві­шчы Шчэ­ня, свя­тар Ні­ка­дзім, рэз­чык і мас­так Анд­рон Аб­ло­га... Аў­тар ра­ма­на да­сле­дуе, рас­кры­вае пе­рад на­мі іх пе­ра­жы­ван­ні. Жыц­цё па­тра­буе ад іх што­дня ра­біць свой вы­бар. Не­аба­вяз­ко­ва ён звя­за­ны з ра­шэн­ня­мі па­лі­тыч­на­га ха­рак­та­ру. Праў­да, чым вы­шэй­шы са­цы­яль­ны ста­тус — тым боль­шая ад­каз­насць. Не­вы­пад­ко­вай жа зда­ец­ца ўжо на за­вяр­шэн­ні ра­ма­на раз­мо­ва кня­зя з Ні­ка­дзі­мам, пе­ра­ка­на­ным, што «са­мае леп­шае — ні мас­коў­ска­му га­су­да­ру, ні поль­ска­му ка­ра­лю не слу­жыць, а ад­но Бо­гу і сва­ім лю­дзям». Але ж як упа­рад­ка­ваць та­кую пад­каз­ку свя­та­ра?!. Ка­лі «по­бач та­кія ма­гут­ныя су­се­дзі, і цяр­пець яны не мо­гуць, што вось гэ­тае ма­лень­кае княст­ва — са­мо па са­бе. Кож­ны лі­чыць, што на­ша зям­ля — яго зям­ля, на­шы ля­сы, рэ­кі, азё­ры — яго ля­сы, што ад­на­му яму му­сім мы слу­жыць ад на­ра­джэн­ня да са­май смер­ці, не для ся­бе, а для яго жыць!..» Не толь­кі за ся­бе і бліз­кіх, але і за го­рад, княст­ва, за сот­ні і ты­ся­чы лю­дзей, за іх бу­ду­чы­ню пе­ра­жы­вае князь. Але ж і ў Анд­ро­на Аб­ло­гі — ба­га­тае ўнут­ра­нае жыц­цё, скла­да­ны свет су­да­кра­нан­ня з бліз­кі­мі і мас­тац­твам, моц­ныя пе­ра­жы­ван­ні і тры­во­гі. Пра ўсё пісь­мен­нік пі­ша яр­ка, ка­ла­рыт­на, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы са­мыя па­трэб­ныя сло­вы і воб­ра­зы.

Чы­тан­не гіс­та­рыч­ных тво­раў — заў­сё­ды роз­дум, заў­сё­ды раз­ва­гі. Чы­тан­не гіс­та­рыч­най про­зы Але­га Жда­на, са­мо­га, між ін­шым, мсці­слаў­ца («Дзед аў­та­ра гэ­та­га ра­ма­на свя­тар Іа­ан Кан­стан­ці­на­віч Пуш­кін на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя за­ха­цеў быў вяр­нуць са­бе га­на­ро­вую і вы­гад­ную па тым ча­се пры­стаў­ку Ждан і — да­ка­заў-атры­маў...»), пад­во­дзіць яшчэ і да на­ступ­ных ду­мак. Пра на­шу гіс­та­рыч­ную лі­та­ра­ту­ру. Ра­ма­ны і апо­вес­ці, што па­ба­чы­лі свет толь­кі ў ад­ной се­рыі Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» — «Свят­ло мі­нуў­шчы­ны» і на­ле­жаць пісь­мен­ні­кам, якія пра­цу­юць і на рус­кай, і на бе­ла­рус­кай мо­вах, пе­ра­кон­ва­юць: нам ёсць што рас­ка­заць све­ту. Нам ёсць што ўзга­даць для са­міх ся­бе. Толь­кі на­ўрад ці вар­та га­ва­рыць пра мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру як пра пэў­ныя ўро­кі гіс­то­рыі. Не, хут­чэй гэ­тыя кні­гі, што з'яў­ля­юц­ца све­та­чам для ду­хоў­ных, ма­раль­ных шу­кан­няў су­час­ні­ка, — ас­но­ва ці ня­хай са­бе толь­кі склад­нік вы­ха­ван­ня і сцвяр­джэн­ня ў Ча­ла­ве­ку Ча­ла­веч­нас­ці, Люд­скас­ці. Чым і зай­ма­ец­ца як гіс­та­рыч­ны і су­час­ны пісь­мен­нік Алег Ждан.

Па­вел Аль­со­вы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.