Вы тут

Анёлы побач


«І ад гэ­та­га хо­чац­ца жыць», — гавораць удзельнкі і госці творчага фестывалю моладзі

На дум­ку ар­га­ні­за­та­раў фес­ты­ва­лю ма­ла­дзёж­ных твор­чых іні­цы­я­тыў «Час жыць!», які прай­шоў у Ма­ла­дзеч­не, анё­лам мож­на на­зваць лю­бо­га ча­ла­ве­ка, які кла­по­ціц­ца пра та­го, хто по­бач з ім. Вы­слу­хае, ка­лі на ду­шы цяж­ка, пра­па­нуе сваю да­па­мо­гу і пры­ме рэ­аль­ны ўдзел у спра­вах ін­ша­га, ары­гі­наль­на па­він­шуе ў дзень на­ра­джэн­ня. Анёл зна­чыць «кла­пат­лі­вы», упэў­не­ны тут. А яшчэ гэ­та той, хто не ба­іц­ца зай­мац­ца твор­час­цю і тым са­мым змя­няць на­ва­коль­ны свет да леп­ша­га.

7-4

Упер­шы­ню пад са­фі­та­мі

Псі­хо­лаг, ка­ар­ды­на­тар фес­ты­ва­лю «Час жыць!» Ма­ры­на ВА­ЛАС­КО­ВІЧ рас­ка­за­ла, што ідэя фес­ты­ва­лю з'я­ві­ла­ся яшчэ 6 га­доў та­му. Та­ды яна пра­ца­ва­ла ў му­зыч­ным ка­ле­джы імя Агін­ска­га і ў ма­ла­дзе­чан­скім лі­цэі №7 (ця­пер гім­на­зія №7), ла­дзі­ла клу­бы дыя­ло­гу з пад­лет­кам. Да псі­хо­ла­га час­та пры­хо­дзі­лі ма­ла­дыя лю­дзі са сва­і­мі ўнут­ра­ны­мі праб­ле­ма­мі — ня­шчас­нае ка­хан­не, не­па­ра­зу­мен­не з баць­ка­мі, ад­сут­насць сэн­су жыц­ця... Яна да­па­ма­га­ла ім зір­нуць на праб­ле­му іна­чай, уба­чыць вый­сце. Ад­нак ча­сам ма­ла­дых лю­дзей пры­хо­дзі­ла вель­мі шмат, і бы­ло на­ват кры­ху бо­яз­на: «Што з імі ўсі­мі ра­біць?..»

Пад­лет­кі пры­но­сі­лі да Ма­ры­ны Ва­лас­ко­віч і свае твор­чыя ра­бо­ты — апа­вя­дан­ні, вер­шы — пра­сі­лі па­чы­таць, даць пэў­ную ацэн­ку. З ча­сам на­збі­раў­ся цэ­лы стос до­пі­саў. Ад­ной­чы свой твор пры­нес­ла дзяў­чы­на і па­кі­ну­ла яго на пра­цоў­ным ста­ле. Паз­ней сю­ды ж прый­шоў юнак са сва­ім пы­тан­нем, уба­чыў па­кі­ну­ты ліс­ток і пра­чы­таў яго. Ка­лі Ма­ры­на Ва­лас­ко­віч вяр­ну­ла­ся, ён ска­заў, што ўсё ўжо зра­зу­меў з та­го тво­ра, па­дзя­ка­ваў і пай­шоў. І тут жан­чы­на ўсвядоміла, што ў твор­час­ці ёсць вя­ліз­ны па­тэн­цы­ял: са­ма­вы­яў­лен­ня і па­ка­зу ўнут­ра­на­га све­ту, на­тхнен­ня ін­шых лю­дзей і ад­ка­зу на іх пы­тан­ні. Гэ­та бы­ло вель­мі сме­лым, але яна вы­ра­шы­ла ар­га­ні­за­ваць цэ­лы фес­ты­валь-кон­курс твор­час­ці пад­лет­каў і мо­ла­дзі.

У пра­гра­ме бы­лі са­мыя роз­ныя на­мі­на­цыі: лі­та­ра­ту­ра, му­зы­ка, тэ­атр, вы­яў­лен­чае мас­тац­тва. Ся­род па­да­дзе­ных на кон­курс ра­бот вы­бра­лі пе­ра­мож­цаў. Але прай­граў­шых тут дак­лад­на не бы­ло. Хтось­ці атры­маў маг­чы­масць упер­шы­ню вы­сту­піць пе­рад вя­ліз­най аў­ды­то­ры­яй. Ім­ёны ін­шых прос­та агу­чы­лі, ад­зна­чы­лі, і гэ­та бы­ло так­са­ма важ­на. Ма­ла­дыя лю­дзі змаг­лі ўба­чыць, што яны не бяз­гуч­ная част­ка шэ­ра­га на­тоў­пу, што іх го­лас вы­раз­на чу­ец­ца ся­род ін­шых. Маг­чы­масць па­ве­рыць у свае сі­лы — вось са­мае важ­нае, што даў ім гэ­ты фес­ты­валь. Тое ж бы­ло і сё­ле­та.

Ка­лі на­ра­джа­юц­ца пес­ні

Рас­па­ча­ло­ся фес­ты­валь­нае дзей­ства фо­та­суш­кай «Анё­лы по­бач». На пля­цоў­цы ля га­рад­ско­га Па­ла­ца куль­ту­ры на доў­гіх шну­рах раз­мяс­ці­лі фо­та­здым­кі тых, ка­го са­мі аў­та­ры лі­чаць анё­ла­мі. По­бач раз­гар­ну­ла­ся ві­до­вішч­ная пра­гра­ма клу­ба бай­ке­раў, якія да та­го ж уру­чы­лі па­да­рун­кі дзе­цям з са­цы­яль­на­га цэнт­ра. Тут жа ад­бы­ваў­ся тан­ца­валь­ны флэш-моб, пра­гра­ма з удзе­лам вя­ліз­ных анё­лаў на ха­ду­лях, кон­курс «Знай­дзі дру­гое кры­ло». Да­рэ­чы, пас­ля за­кан­чэн­ня фо­та­суш­кі зды­мак, які спа­да­баў­ся, мож­на бы­ло за­браць са­бе. Але аба­вяз­ко­ва па­тэ­ле­фа­на­ваць аў­та­ру (ну­мар на ад­ва­рот­ным ба­ку вы­явы) і ска­заць, што вы вы­бра­лі ме­на­ві­та яго твор...

Тых, хто не пры­маў удзе­лу ў кон­курс­ных на­мі­на­цы­ях, «Час жыць!» так­са­ма іс­тот­на на­тхніў і даў кі­ру­нак да­лей­ша­га ру­ху. У сё­лет­няй пра­гра­ме фес­ты­ва­лю бы­лі май­стар-кла­сы: ак­цёр­скі пад наз­вай «Да­зво­ліць са­бе быць», мас­тац­кі «Дыя­лог з су­све­там», фа­та­гра­фіч­ны «Ува­га, лю­дзі!». А так­са­ма май­стар-клас па рыт­ма­тэ­ра­піі «Рыт­мы жыц­ця» і ўрок ад біз­нес-трэ­не­ра «Знай­дзі сваю пра­цу». Усе ах­вот­ныя змаг­лі пры­няць у іх удзел, зра­зу­ме­ла, бяс­плат­на. Ін­шыя ж ад­пра­ві­лі­ся на­зі­раць за кон­кур­сам гра­фі­ці, які пра­во­дзіў­ся на бу­дын­ку элект­ра­ме­ха­ніч­на­га за­во­да, і так­са­ма атры­ма­лі сваю пор­цыю на­тхнен­ня.

7-2

Уве­ча­ры ў лет­нім ам­фі­тэ­ат­ры (га­лоў­най кан­цэрт­най пля­цоў­цы го­ра­да) быў зла­джа­ны вя­лі­кі кан­цэрт. Яго хэд­лай­не­ра­мі ста­лі бе­ла­рус­кія маладзёжныя гур­ты Martіn S і «Драз­ды». Пад­лет­кі, якія пры­сут­ні­ча­лі тут, з не­ве­ра­год­най апан­та­нас­цю, вя­ліз­ным на­тоў­пам (ча­ла­век 300!) ру­шы­лі да сцэ­ны і ўвесь час вы­сту­пу гур­тоў «ад­ры­ва­лі­ся» на­поў­ні­цу. Даў­но не да­во­дзі­ла­ся ба­чыць та­кой шчы­рай ад­да­на­сці гле­да­чоў! Вы­ка­наў­цы ў за­хап­лен­ні па­чы­на­лі іг­раць і спя­ваць яшчэ больш ба­дзё­ра, а так­са­ма фа­та­гра­фа­вац­ца са шмат­лі­кі­мі сва­і­мі пры­хіль­ні­ка­мі.

Не менш каш­тоў­ным у ве­ча­ро­вым кан­цэр­це быў вы­ступ і ўдзель­ні­каў фес­ты­ва­лю, якія ўпер­шы­ню вый­шлі на га­лоў­ную сцэ­ну го­ра­да. Са­ліст­ка гур­та «Ма­рыя Гаў­ры­лен­ка і Band» па­дзя­лі­ла­ся з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад вы­ступ­лен­ня ў ам­фі­тэ­ат­ры:

— Са­мы пер­шы фес­ты­валь «Час жыць!» да­па­мог ад­крыць ува мне гэ­ту твор­часць. Я та­ды на­пі­са­ла му­зы­ку на вер­шы ўдзель­ні­цы кон­кур­су ў паэ­тыч­най на­мі­на­цыі — і гэ­та на­тхні­ла мя­не ў да­лей­шым пі­саць ужо свае пес­ні. Сён­ня, па­раў­ноў­ва­ю­чы з ра­ней­шы­мі вы­сту­па­мі і на­огул пес­ня­мі мі­ну­лых га­доў, я ба­чу, што вы­рас­ла ў пра­фе­сій­ным пла­не — дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та фес­ты­ва­лю! Кож­ны раз, вы­хо­дзя­чы на сцэ­ну, я пе­ра­жы­ва­ла прос­та не­рэ­аль­ныя эмо­цыі! Фэст са­праў­ды на­тхняе, на­паў­няе жыц­цё яр­кі­мі фар­ба­мі, і ад гэ­та­га хо­чац­ца жыць!

За­мест до­пін­гу

Пас­ля кан­цэр­та з ад­ва­рот­на­га бо­ку ам­фі­тэ­ат­ра для мо­ла­дзі ла­дзі­ла­ся дыс­ка­тэ­ка. І тут, ня­гле­дзя­чы на во­сень­скі хо­лад, бы­ло над­звы­чай го­ра­ча. Ста­ла ві­да­воч­на, што не ўсім ха­пі­ла мес­ца на вя­лі­кай сцэ­не, але ж ім так­са­ма ха­це­ла­ся па­ка­заць ся­бе. Дыс­ка­тэч­ныя рыт­мы раз­ба­ві­ла мяс­цо­вае фа­ер-шоу (хлоп­цы, быц­цам ва­ду, пі­лі га­ру­чыя вад­ка­сці, а пас­ля з іх ро­та вы­ля­та­лі вя­ліз­ныя спо­ла­хі агню), свае ўмен­ні пра­дэ­ман­стра­ваў і ка­лек­тыў брэйк-да­нса. Хлоп­цы-дыджэі так­са­ма «да­ва­лі жа­ру». Толь­кі ля­ні­вы не тан­ца­ваў у гэ­ты ха­лод­ны во­сень­скі ве­чар.

Пад­лет­кам і мо­ла­дзі па­да­ры­лі са­праўд­нае свя­та. Цэ­лы дзень твор­час­ці і на­тхнен­ня. Вось яна, рэ­аль­ная аль­тэр­на­ты­ва ал­ка­го­лю, спай­сам, су­іцы­дам. Ка­лі ты паў­на­вар­тас­на пра­жы­ва­еш ха­ця б адзін дзень, зні­кае па­трэ­ба ў до­пін­гах. І ўсё дзя­ку­ю­чы та­му, што знай­шлі­ся анё­лы, якія ар­га­ні­за­ва­лі і зра­бі­лі гэ­ты дзень асаб­лі­вым.

Бы­лі лю­дзі, якія вы­пад­ко­ва тра­пі­лі на фес­ты­валь: прос­та іш­лі мі­ма­ходзь, ба­чы­лі, што ла­дзіц­ца неш­та ці­ка­вае, да­лу­ча­лі­ся і атрым­лі­ва­лі за­да­валь­нен­не. А пас­ля яшчэ і ўпі­ка­лі ар­га­ні­за­та­раў, што ма­ла раз­рэ­кла­ма­ва­лі та­кую не­ве­ра­год­на ці­ка­вую дзею. Ад­зна­ча­лі, што рас­каз­ва­лі сва­ім сяб­рам і зна­ё­мым, ку­ды тра­пі­лі, і тыя за­ўва­жа­лі, што аба­вяз­ко­ва так­са­ма прый­шлі б, каб ве­да­лі ра­ней.

Фес­ты­валь «Час жыць!» прой­дзе і ў 2015 го­дзе. Больш за тое, ён бу­дзе ла­дзіц­ца цэ­лых тры дні — з 15 па 17 мая. Ка­лі вы ма­ла­ды ча­ла­век, на­ват не з Ма­ла­дзеч­на, вар­та ўжо пра­дум­ваць свае твор­чыя ра­бо­ты, а пас­ля на­кі­роў­ваць за­яў­ку на ўдзел на ад­рас, які мож­на знай­сці ў су­по­лцы фес­ты­ва­лю «УКан­так­це» або на сай­це mdk.by. Каб удзель­ні­чаць, не аба­вяз­ко­ва быць ге­ні­ем, — трэ­ба прос­та да­зво­ліць са­бе быць са­бой.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.