Вы тут

Прыцэльны стрэл у хулігана


У Ор­шы мі­лі­цы­я­нер быў вы­му­ша­ны пры­мя­ніць аг­ня­стрэль­ную зброю ў да­чы­нен­ні да ча­ла­ве­ка з на­жом.

У Ар­шан­скі РА­УС ка­ля дзе­ся­ці га­дзін ве­ча­ра па­сту­пі­ла па­ве­дам­лен­не аб тым, што ў ква­тэ­ру жан­чы­ны спра­буе ўвар­вац­ца яе бы­лы муж, які па­ку­туе на псі­хіч­нае рас­строй­ства. На мес­ца зда­рэн­ня не­ад­клад­на пры­быў участ­ко­вы ін­спек­тар, а так­са­ма блі­жэй­шыя на­ра­ды мі­лі­цыі.

Лю­дзі ў фор­ме ўба­чы­лі ху­лі­га­на ў пад'­ез­дзе до­ма. У ру­цэ муж­чы­на тры­маў нож, якім ён спра­ба­ваў на­нес­ці ўда­ры вар­та­вым пра­ва­па­рад­ку.

— На не­ад­на­ра­зо­выя за­ўва­гі аб спы­нен­ні ху­лі­ган­скіх дзе­ян­няў ён не рэ­ага­ваў, па­во­дзіў ся­бе дзёрз­ка і абу­раль­на. Яго не­каль­кі ра­зоў па­пя­рэ­дзі­лі аб маг­чы­мас­ці пры­мя­нен­ня спе­цы­яль­ных срод­каў і та­бель­най зброі. Ад­нак пры за­тры­ман­ні гра­ма­дзя­нін ака­заў су­пра­ціў­лен­не. Ён на­нёс не­каль­кі ўда­раў на­жом су­пра­цоў­ні­кам мі­лі­цыі, пры­чы­ніў­шы ім ця­лес­ныя па­шко­джан­ні, — удак­лад­ніў Юрый Мань­коў, на­мес­нік на­чаль­ні­ка УУС Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Каб муж­чы­на да­лей не на­тва­рыў бед, адзін з мі­лі­цы­я­не­раў вы­стра­ліў у яго... Бры­га­да «хут­кай» ака­за­ла дэ­ба­шы­ру ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу, ад­нак ад атры­ма­на­га ра­нен­ня ён па­мёр.

Па­ра­не­ны ім су­пра­цоў­нік мі­лі­цыі быў шпі­та­лі­за­ва­ны. Як па­ве­да­мі­лі ва ўпраў­лен­ні ахо­вы зда­роўя Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, яму ака­за­лі не­аб­ход­ную да­па­мо­гу і яго жыц­цю і зда­роўю ця­пер ні­што не па­гра­жае.

Пра ху­лі­га­на вя­до­ма, што ён 1973 го­да на­ра­джэн­ня, пра­жы­ваў у Ор­шы з баць­ка­мі. З 2000 го­да зна­хо­дзіў­ся на ўлі­ку ў псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ным дыс­пан­се­ры, не пра­ца­ваў.

Ар­шан­скім між­ра­ён­ным ад­дзе­лам След­ча­га ка­мі­тэ­та пра­во­дзіц­ца пра­вер­ка. Па­вод­ле па­пя­рэд­няй ацэн­кі, су­пра­цоў­нік мі­лі­цыі пры­мя­ніў зброю пра­ва­мер­на.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.