Вы тут

Увага: вылеціць птушачка!


У ня­дзе­лю ў Мін­ску прай­шоў пер­шы чэм­пі­я­нат Бе­ла­ру­сі па фа­та­гра­фа­ван­ні пту­шак. Удзель­ні­кі чэм­пі­я­на­ту, якія пры­еха­лі з роз­ных кут­коў кра­і­ны, па­він­ны бы­лі зра­біць здым­кі мак­сі­маль­най коль­кас­ці ві­даў пту­шак.

7-34

Мес­цам спа­бор­ніц­тваў чэм­пі­я­на­ту пры­зна­чы­лі тэ­ры­то­рыю мінск­ага Ло­шыц­ка­га пар­ку і яго ва­ко­лі­цы. У спа­бор­ніц­твах узя­лі ўдзел 25 ка­ман­даў і 20 ін­ды­ві­ду­аль­ных фа­то­гра­фаў — школь­ні­кі і сту­дэн­ты, пра­фе­сі­я­на­лы і ама­та­ры-ар­ні­то­ла­гі.

7-32

— У чэм­пі­я­на­це па фа­та­гра­фа­ван­ні пту­шак не­каль­кі мэ­таў: па-пер­шае, мы хо­чам звяр­нуць ува­гу лю­дзей на пту­шак у го­ра­дзе. Шмат пту­шак жы­ве по­бач з ча­ла­ве­кам, але ён гэ­та­га прос­та не за­ўва­жае, — рас­па­вя­дае су­пра­цоў­нік ар­га­ні­за­цыі «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны» па пры­ро­да­ахоў­ных пы­тан­нях Ся­мён Ле­вы. — Так­са­ма мы хо­чам раз­ві­ваць ці­ка­васць лю­дзей да фо­та­ані­ма­ліс­ты­кі. Спа­бор­ніц­твы — доб­рая маг­чы­масць аб­мя­няц­ца во­пы­там па фа­та­гра­фа­ван­ні пту­шак, бо ў та­ко­га зды­ман­ня шмат асаб­лі­вас­цяў.

7-33

Ана­толь Кля­шчук. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.