Вы тут

Лідары спыняюць «засуху»


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра па­дзеі 26-га ту­ра фут­боль­на­га пер­шын­ства кра­і­ны, чар­го­вую ня­ўда­чу «зуб­роў» і стар­та­вую пе­ра­мо­гу брас­таў­чан у ганд­боль­най Лі­зе чэм­пі­ё­наў.

1. Пас­ля трох ні­чы­іх лі­дар бе­ла­рус­ка­га чэм­пі­я­на­ту па фут­бо­ле, ба­ры­саў­скі БА­ТЭ на­рэш­це атры­маў пе­ра­мо­гу. У гас­цях «жоў­та-сі­нія» пе­рай­гра­лі «Го­мель» — 2:1. Вы­ра­шаль­ны гол на пя­тай хві­лі­не дру­го­га тай­ма за­біў Аляк­сандр Кар­ніц­кі. Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч пад­вёў вы­ні­кі гуль­ні: «За­да­во­ле­ны пе­ра­мо­гай у па­ядын­ку з ня­прос­тым са­пер­ні­кам. Мо­ман­таў ха­па­ла ў абедз­вюх ка­манд. Чым скон­чыц­ца су­праць­ста­ян­не, не бы­ло зра­зу­ме­ла да са­ма­га кан­ца. Пры­ем­на, што хлоп­цы пра­яві­лі ха­рак­тар. Пас­ля цяж­кай пе­ра­мо­гі над «Ат­ле­ты­ка» са­бра­лі­ся і, ня­гле­дзя­чы на тое, што са­сту­па­лі па хо­дзе мат­ча, узя­лі тры ач­кі». Спы­ні­ла ня­ўда­лую се­рыю і мін­скае «Ды­на­ма», якое без праб­лем спра­ві­ла­ся з на­ва­по­лац­кім «Наф­та­нам» — 2:0. Рэ­зуль­та­тыў­ныя ата­кі на ра­хун­ку Гле­ба Ра­сад­кі­на і Не­на­да Ада­ма­ві­ча. З та­кім жа лі­кам скон­чы­ла­ся і су­стрэ­ча са­лі­гор­ска­га «Шах­цё­ра» з жо­дзін­скім «Тар­пе­да»: пе­ра­мо­гу свят­ка­ва­лі гар­ня­кі (2:0).

Ад­зна­чым і вы­ні­кі ў дру­гой шас­цёр­цы: «Мінск»-«Слуцк» (0:0), «Ды­на­ма-Брэст»-«Не­ман» (1:0), «Бел­шы­на»-«Дняп­ро» (2:1).

2. Ха­кей­нае «Ды­на­ма-Мінск» на хат­няй арэ­не са­сту­пі­ла фін­ска­му «Ёке­ры­ту» — 2:3. Гэ­тае па­ра­жэн­не для «зуб­роў» ста­ла трэ­цім за­пар. Га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Лю­ба­мір По­ка­віч ба­чыць пры­чы­ну чор­най па­ла­сы ў скла­да­ным гра­фі­ку гуль­няў: «У та­кіх ня­прос­тых умо­вах спад не­па­збеж­ны, але мы па­він­ны з гэ­та­га вы­хо­дзіць і рых­та­вац­ца да на­ступ­на­га мат­ча. Ка­ман­да да кан­ца зма­га­ла­ся за пе­ра­мо­гу, у вы­ні­ку зноў ус­ту­пі­лі з мі­ні­маль­ным лі­кам. Упэў­не­ны, што прай­гра­лі су­стрэ­чу ў пер­шым пе­ры­я­дзе, ка­лі ў нас бы­ло шмат га­ля­вых мо­ман­таў, але мы да­зво­лі­лі са­пер­ні­ку вый­сці «адзін у нуль» пры на­шай боль­шас­ці. За гэ­та і бы­лі па­ка­ра­ны го­лам. Ён стаў вы­ра­шаль­ным».

3. БГК ім. Мяш­ко­ва атры­маў пер­шую пе­ра­мо­гу ў ганд­боль­най Лі­зе чэм­пі­ё­наў. На хат­няй арэ­не брас­таў­ча­не пе­рай­гра­лі ма­ке­дон­скі «Ме­та­лург» — 28:24. Са­мым рэ­зуль­та­тыў­ным гуль­цом БГК стаў Дзміт­рый Ні­ку­лен­каў, на чы­ім ра­хун­ку 5 мя­чоў. Ужо 9 каст­рыч­ні­ка па­да­печ­ныя Жэль­ка Ба­бі­ча пра­вя­дуць на­ступ­ны матч су­праць ня­мец­ка­га «Кі­ля».

   Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.