Нядоўга музыка іграла


Кал­га­сы ця­пер ужо не кал­га­сы, а СВК — сель­ска­гас­па­дар­чыя вы­твор­чыя ка­а­пе­ра­ты­вы, што, зга­дзі­це­ся, гу­чыць! Ды і ад­па­вя­дае, зда­ра­ец­ца.

Дык вось. У адзін з та­кіх до­сыць па­спя­хо­вых ка­а­пе­ра­ты­ваў но­вы кам­байн пры­сла­лі — са­мы да­ра­гі з усіх «за­меж­ні­каў», са­мы пра­дук­цый­ны і са­мы «на­ва­ро­ча­ны»: ка­бі­на ў яго — што пульт ка­раб­ля, хоць у кос­мас ля­ці: столь­кі там роз­ных кно­пак і кно­па­чак, столь­кі пры­лад, каб аб­лег­чыць пра­цу ме­ха­ні­за­та­ра. А да ўся­го яшчэ і за­да­валь­нен­не яму пры­нес­ці, бо маг­ні­то­ла там — на апош­ні «Мер­се­дэс» ста­віць мож­на!

Вя­до­мая спра­ва — у ня­ўме­лыя ру­кі гэт­кі цуд не ад­да­сі. Яго Іва­ну Ва­сіль­е­ві­чу да­ве­ры­лі. Той — до­ка — най­леп­шы ме­ха­ні­за­тар! Той, ка­за­лі, са свай­го ста­ро­га кам­бай­на пы­лін­кі здзі­маў, а ўжо на гэ­ты, як мер­ка­ва­ла­ся, дык і на­огул — ма­ліц­ца бу­дзе! Але...

Не пры­вя­ло­ся, што на­зы­ва­ец­ца, не атры­ма­ла­ся!

Па­ча­ло­ся з та­го, што но­вы агрэ­гат за­ці­ка­віў усіх — і на­чаль­ства так­са­ма: сам стар­шы­ня знай­шоў час, каб па­дзі­віц­ца, каб пад­няц­ца ў ка­бі­ну.

Ва­сіль­е­віч — ужо як гас­па­дар — яго з ра­дас­цю су­стрэў, усё, што мог, рас­ка­заў, па­ка­заў, на­ват па­ка­таў кры­ху... З му­зы­кай!

— Доб­рая ма­шы­на, — пас­ля гэ­та­га пры­знаў стар­шы­ня, — мо­жаш пра­ца­ваць. Але маг­ні­то­ла, брат, — гэ­та ўжо за­ліш­не... Зні­мі... Ве­ча­рам пад'­еду — на маю ма­шы­ну па­ста­віш.

Спах­мур­неў ме­ха­ні­за­тар, крыўд­на яму ста­ла, ды так... Ні­хто ў СВК на­чаль­ству не пя­рэ­чыў (мо­ды та­кой не бы­ло), а ён — на­ва­жыў­ся. Ска­заў, што ка­лі за­вод гэ­ту маг­ні­то­лу ў ка­бі­не па­ста­віў, дык хай яна і ста­іць — не вам зні­маць, маў­ляў. А ка­лі зні­ме­це — на­гі ма­ёй на гэ­тым кам­бай­не не бу­дзе! Са­мі та­ды і пра­цуй­це.

Му­сіць, спа­дзя­ваў­ся дзі­вак, што стар­шы­ня пры­слу­ха­ец­ца, ад­мо­віц­ца ад сва­ёй «ідэі»... Дуд­кі: маг­ні­то­лу ўсё ж зня­лі і па­ста­ві­лі — ту­ды, дзе яна больш па­трэб­ная. Гэ­та зна­чыць, на джып стар­шы­ні.

А тым ча­сам жні­во на­дыш­ло. Ва­сіль­е­віч сло­ва стры­маў — на ста­рым кам­бай­не за­стаў­ся. На но­вы — но­ва­га ча­ла­ве­ка знай­шлі і як быц­цам не злом­ка, а не за­во­дзіц­ца ма­шы­на, хоць ты плач! Што ні ра­бі­лі, як ні кру­ці­лі...

Стар­шы­ня да Ва­сіль­е­ві­ча і ледзь не за­груд­кі:

— Гэ­та са­ба­таж, — кры­чыць, — за­раз мі­лі­цыю вы­клі­чу! Пры­зна­вай­ся, што ты скру­ціў, ку­ды дзеў?

— Ды ад­ча­пі­це­ся! — абу­ра­ец­ца той. — Мне — у ад­роз­нен­не ад вас — ні­чо­га з та­го кам­бай­на не трэ­ба!

Што ра­біць? Ску­ме­ка­лі та­ды, што агрэ­гат жа но­вы — на га­ран­тыі, зна­чыць, трэ­ба зва­ніць у сер­віс­ны цэнтр — вы­клі­каць бры­га­ду ра­монт­ні­каў...

Тыя са­праў­ды, як ба­чыш, пры­мча­лі­ся і ад­ра­зу ў ка­бі­ну.

Стар­шы­ня за імі: сам, ві­даць, ха­цеў ка­лі не зла­чын­ства рас­крыць, то пра­са­чыць за ра­мон­там... Ка­ра­цей — сур'­ёз­на быў на­стро­е­ны.

А ра­монт­ні­кі — тыя на­ад­ва­рот: на па­нель кі­ра­ван­ня гля­ну­лі і ад­ра­зу ў ро­гат. Маў­ляў, ну што тут бу­дзеш ра­біць, — паў­сюль ад­на і тая ж «пес­ня»: не кан­ды­цы­я­нер, дык маг­ні­то­лу зні­муць! Вось і тут... «Дзе, — пы­та­юц­ца, — той зло­дзей-кам­па­зі­тар? Хто му­зы­ку пры­са­бе­чыў? Трэ­ба вяр­нуць, бо ру­ха­вік без яе ні­ко­лі не за­вя­дзец­ца».

Аказ­ва­ец­ца, тыя вы­твор­цы-за­меж­ні­кі, кам­плек­ту­ю­чы кам­бай­ны для про­да­жу ў кра­і­ны бы­ло­га Са­ю­за, улі­чы­лі «асаб­лі­вас­ці на­цы­я­наль­на­га жні­ва». І та­му элект­рыч­ны лан­цуг для за­пус­ку ру­ха­ві­ка «за­каль­ца­ва­лі» са штат­най маг­ні­то­лай: бу­дзе на мес­цы яна (да па­слуг кам­бай­не­ра), бу­дзе пра­ца­ваць і кам­байн, а не — вы­ба­чай­це...

Так што ня­доў­га стар­шы­ня па­це­шыў­ся му­зы­кай: ад­даў на­зад. А вось мя­нуш­ку — Мо­царт — му­сіць, ужо не вер­не. На ўсё жыц­цё пры­ля­пі­ла­ся.

В. Клі­маў, г. Ма­гі­лёў

Ве­дай, ка­ток, свой ку­ток

...Дры­жыць зям­ля ад не­спа­кою. Хоць ты тэ­ле­ві­зар не ўклю­чай: то зем­ля­тру­сы, то ка­та­стро­фы, то вой­ны. Страх, што ро­біц­ца на све­це! А зрэш­ты, што там га­ва­рыць пра свет — вя­лі­кі, не­аб­дым­ны — ка­лі тут на ўлас­ным пад­вор­ку мі­ру ня­ма. З кім? Ды не па­ве­ры­це — са звы­чай­ным пеў­нем!

Не вам ка­заць — пра­цы ў гас­па­дынь-вяс­ко­вак хоць ад­баў­ляй, пры­чым з са­май ра­ні­цы. І ка­роў­ку трэ­ба па­да­іць ды ў по­ле вы­пра­віць, і ма­ла­ко спа­рад­ка­ваць ды дзяр­жа­ве здаць, і сві­нак па­кар­міць, і ка­та з са­ба­кам, і ся­мей­ні­кам штось пры­га­та­ваць... Да ўся­го і ча­су яшчэ ў аб­рэз.

Вось і бе­га­ла я то з вяд­ром, то з ка­шом, то з ве­ні­кам... Мі­ма­ходзь яшчэ ку­рат­нік ад­чы­ні­ла, як на тое лі­ха, бо пя­вун ад­ра­зу ж у двор і за спра­ву — да ку­рэй сва­іх кі­нуў­ся.

Та­кой бя­ды, зда­ва­ла­ся б! І хто б на гэ­та зва­жаў, ка­лі б ён, ака­ян­ны, чы­ніў свае лю­бо­шчы не­дзе па­вод­даль, а то ж пад на­га­мі, на сцеж­цы, дзе трэ­ба не прос­та ха­дзіць, — бе­гаць.

— Кыш, — сва­ру­ся на яго і на­гой як дам — пад пэў­нае мес­ца.

Пе­вень у крык! Чыр­во­ная шыш­ка на га­ла­ве аж па­сі­не­ла ад злос­ці, «за­вуш­ні­цы» пад дзю­бай за­трэс­лі­ся... Па­крыў­дзіў­ся, бач ты...

Па­ра­біў­шы ўсе хат­нія спра­вы, я ў го­рад за­спя­ша­ла­ся. Пры­бра­ла­ся ва ўсё свет­лае (дзень спя­кот­ны зай­маў­ся), за­мкну­ла дзве­ры, па­да­ла­ся за ве­ран­дач­ку, каб ключ у пэў­нае мес­ца па­клас­ці. Толь­кі са­гну­ла­ся...

Удар быў та­кі не­ча­ка­ны і на­столь­кі моц­ны...

Каб сця­міць, што ад­бы­ло­ся, ада­рва­ла во­чы ад зям­лі і ім жа не па­ве­ры­ла: на­су­праць мя­не ста­яў... пе­вень.

— Ах жа ты, пос­кудзь! Ах жа гад! Ты помс­ціць мне бу­дзеш?!

Сха­пі­ла я ней­кі дзяр­кач, кі­ну­ла­ся да яго. Не да­гна­ла, на жаль...

Да та­го ж па тва­ры, па блуз­цы раў­чу­ком, мож­на ска­заць, цур­чэ­ла кроў. Трэ­ба бы­ло не­як спы­ніць...

З та­го дня на на­шым пад­вор­ку па­ча­ла­ся вай­на. Пе­вень, па­доб­на, не мог да­ра­ваць мне — лез біц­ца пры кож­ным вы­пад­ку. Я, вя­до­ма ж, яму... Яшчэ і та­му, што вы­га­да­ва­ла (з ма­ле­неч­ка­га!), што не­як раз вы­рва­ла з лап ка­та і по­тым ля­чы­ла, што кар­мі­ла... І гэ­та, вы­хо­дзіць, на сваю ж га­ла­ву? Вы­ма­хаў, бач, за­бія­ка — пле­чы шы­ро­кія, ла­пы тоў­стыя...

Чым гэ­тае су­праць­ста­ян­не скон­чы­ла­ся? Ці вам ка­заць: чым па­він­на бы­ло — пе­ра­мог ду­жэй­шы. Ін­шы­мі сло­ва­мі, ха­пі­ла та­го пе­ву­на і на бу­лён, і на боршч, і на ха­ла­дзец.

Н.С., Бя­рэ­зін­скі р-н

Ча­го не ку­піш за гро­шы

Гэ­ту гіс­то­рыю я збі­ра­ла­ся рас­ка­заць даў­но, але ўсё неш­та ад­клад­ва­ла. А тут дня­мі апы­ну­ла­ся ў Мін­ску, зай­шла ва ўні­вер­маг «Бе­ла­русь», чую ледзь не з па­ро­га (па гуч­най су­вя­зі і шка­да, што па-рус­ку): маў­ляў, па­куп­нік, які за­быў­ся рэш­ту, ка­лі лас­ка, вяр­ні­це­ся ў ад­дзел гас­па­дар­чых та­ва­раў...

Не ве­даю, ці вя­лі­кая там бы­ла су­ма, але аб­вест­ку паў­та­ра­лі не­каль­кі ра­зоў. Так што быў час: у не­ка­га — каб ус­пом­ніць пра за­бы­тую на ка­се рэш­ту, у не­ка­га — каб уз­га­даць сваё...

Мой брат Жэ­ня (ён жы­ве ў вёс­цы ў Ба­ры­саў­скім ра­ё­не) га­ды тры та­му зра­біў сям'і па­да­ру­нак — ку­піў бі­ле­ты ў цырк. Ма­лыя, вя­до­ма ж, ска­ка­лі ад ра­дас­ці, да­ча­кац­ца не маг­лі, ка­лі на­рэш­це ка­ні­ку­лы, ка­лі на­сту­піць той дзень...

Да Мін­ска: брат, як заў­сё­ды да­ехаў на ма­шы­не, а там яны спус­ці­лі­ся ў мет­ро, бо трэ­ба ж па­ка­заць дзе­цям стан­цыі.

Ура­зіў іх і цырк: спа­чат­ку бу­ды­нак (яны там фа­та­гра­фа­ва­лі­ся, елі ма­ро­зі­ва)... А ўжо по­тым пра­гра­ма... Брат ка­заў, што мо­ву ад за­хап­лен­ня ады­ма­ла на­ват яму, да­рос­ла­му!

...Пас­ля спек­так­ля яны пла­на­ва­лі пе­ра­ку­сіць у «Мак­до­наль­дсе», але па да­ро­зе ім тра­піў­ся ўні­вер­сам з бу­фе­там, ці тое ка­вяр­няй. У про­да­жы, па­гля­дзе­лі, і пі­рож­ныя, і сок, і бу­ла­чак роз­ных шмат. Так што яны не­ча­га на­бра­лі, па­ста­лі ка­ля доў­га­га сто­лі­ка, дзе­ці па­ссоў­ва­лі свае шап­кі на спі­ны, брат — па­клаў у па­кет і па­ве­сіў уні­зе на кру­чок...

Доб­ра пад­сіл­ка­ва­лі­ся. По­тым пе­ха­той сха­дзі­лі на пло­шчу Пе­ра­мо­гі, на Вай­ско­выя мо­гіл­кі да Ян­кі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са і толь­кі пас­ля гэ­та­га ўжо ад­пра­ві­лі­ся да­моў.

Дзве­ры ім ад­чы­ні­ла ма­ту­ля. У цыр­ку яна не бы­ла, та­му дзе­ці, вя­до­ма ж, з па­ро­га і на­пе­ра­бой узя­лі­ся рас­каз­ваць ёй, што ба­чы­лі...

Ма­ці слу­ха­ла, усмі­ха­ла­ся, а за­ад­но па звыч­цы пра­вя­ра­ла, ці не па­губ­ля­лі яны ша­лі­кі, ці на мес­цы ру­ка­ві­цы...

І вось тут — брат ка­заў — яго ні­бы то­кам «ляс­ну­ла», бо дзі­ця­чыя шап­кі ўжо ві­се­лі на ве­шал­цы, а вось яго...

Што важ­на — гро­шы на яе (пер­шую ў жыц­ці пры­стой­ную — з нор­кі) яму па­да­ры­лі баць­кі на дзень на­ра­джэн­ня. І над­зеў ён яе толь­кі раз!

...На­зад у Мінск, як по­тым рас­каз­ваў, ехаў не сам — ней­кая сі­ла гна­ла і як быц­цам між­во­лі... Пы­таў­ся сам у ся­бе, яко­га раж­на, бо шап­кі ж на мес­цы ад­на­знач­на не бу­дзе! Ад­куль, ка­лі з та­го пе­ра­ку­су прай­шла не ад­на га­дзі­на, ка­лі за гэ­ты час ля «іх» сто­лі­ка ў тым бу­фе­це спы­ні­ла­ся, мо­жа, сот­ня лю­дзей...

Якое ж бы­ло здзіў­лен­не, ка­лі ён ад­чы­ніў дзве­ры і яшчэ зда­лёк уба­чыў, што па­кет (во­чы на лоб — ня­ўжо яго?!)... ві­сіць — на тым са­мым мес­цы, на тым са­мым круч­ку! Ля яго ней­кія сту­дэнт­кі ста­яць, спа­кой­на п'юць са­бе ка­ву, раз­маў­ля­юць.

Жэ­ня па­ды­шоў да іх, спы­таў: «Мож­на, я свой па­кет за­бя­ру?» Тыя: «Ды ка­лі лас­ка!»

Брат за­браў: не ады­хо­дзя­чы, да­стаў ад­туль шап­ку, па­гла­дзіў, па­ма­цаў — над­зеў на га­ла­ву.

По­тым і ў тым жа ўні­вер­са­ме ку­піў пляш­ку ві­на, каб ве­ча­рам з жон­кай вы­піць — за тое, што цу­ды ўсё ж зда­ра­юц­ца (і не толь­кі ў цыр­ку), за тое, што знай­шла­ся шап­ка... І за неш­та яшчэ — ку­ды больш важ­нае і да­ра­гое-да­ра­гое, ча­го не ку­піш за гро­шы, на­ват за са­мыя вя­лі­кія.

М. Мах­нач, г. Баб­руйск

Руб­ры­ку вя­дзе Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.

Экалогія

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.

Грамадства

Што ажыўляе гісторыю Мінска

Што ажыўляе гісторыю Мінска

Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.