Вы тут

Другое жыццё старых батарэек


Бе­ла­русь вы­сту­пае за бу­даў­ніц­тва за­во­да па пе­ра­пра­цоў­цы ад­пра­ца­ва­ных эле­мен­таў сіл­ка­ван­ня

Пра гэ­та па­ве­да­міў мі­ністр пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Цал­ко на­пя­рэ­дад­ні па­ся­джэн­ня Між­дзяр­жаў­на­га эка­ла­гіч­на­га са­ве­та дзяр­жаў — удзель­ніц СНД у Мін­ску.

7-37

«Пад­час па­ся­джэн­ня Бе­ла­русь мае на­мер пад­няць пы­тан­не пе­ра­пра­цоў­кі ад­пра­ца­ва­ных эле­мен­таў сіл­ка­ван­ня (ба­та­рэ­ек і аку­му­ля­та­раў), — ска­заў Ула­дзі­мір Цал­ко. — Бу­дзем, у пры­ват­нас­ці, іні­цы­я­ваць раз­гляд пра­па­но­вы аб бу­даў­ніц­тве за­во­да па пе­ра­пра­цоў­цы ста­рых ба­та­рэ­ек на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ці, мо­жа быць, Ра­сіі».

Мі­ністр так­са­ма ад­зна­чыў, што для Бе­ла­ру­сі пе­ра­пра­цоў­ка ба­та­рэ­ек, якія вы­пра­ца­ва­лі свой рэ­сурс, — ак­ту­аль­нае пы­тан­не. У на­шай кра­і­не на­за­па­сі­лі­ся то­ны та­кіх ад­хо­даў, а пы­тан­не іх пе­ра­пра­цоў­кі, абяс­шкодж­ван­ня і вы­ка­ры­стан­ня за­ста­ец­ца ня­вы­ра­ша­ным.

Як расказала «Звяздзе» прэс-сакратар Мінпрыроды Таццяна ЕЎДАСЁВА, Між­дзяр­жаў­ны эка­ла­гіч­ны са­вет дзяр­жаў — удзель­ніц Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў быў утво­ра­ны ў маі 2013 го­да. 6 каст­рыч­ні­ка ў Мін­ску ад­бы­ло­ся яго пер­шае па­ся­джэн­не. Ад­ны з га­лоў­ных тэм ме­ра­пры­ем­ства — аб­мер­ка­ван­не пы­тан­няў раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва ў воб­лас­ці ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя дзяр­жаў — удзель­ніц СНД і за­цвяр­джэн­не пла­на ра­бо­ты Між­дзяр­жаў­на­га эка­ла­гіч­на­га са­ве­та дзяр­жаў — удзель­ніц СНД на 2015–2016 га­ды. Удзел у па­ся­джэн­ні ўзя­лі прад­стаў­ні­кі пры­ро­да­ахоў­ных мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Ар­ме­ніі, Ка­зах­ста­на, Та­джы­кі­ста­на, а так­са­ма Вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та СНД.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.