Вы тут

Беларускія брэнды наступаюць на расійскі рынак праз Смаленск


Ай­чын­ныя ры­тэй­ле­ры ак­тыў­на ці­ка­вяц­ца маг­чы­мас­ця­мі раз­віц­ця на ра­сій­скім рын­ку. Так, у ганд­лё­ва-за­баў­ляль­ным цэнт­ры «Га­лак­ты­ка» ў Сма­лен­ску па­сту­пі­ла не­каль­кі за­явак на арэн­ду ад брэн­даў з Бе­ла­ру­сі.

Па сло­вах Ма­ра­та Ма­на­ся­на, ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра кам­па­ніі M1 Solutіons, за апош­нія паў­го­да ад­зна­ча­на ак­тыў­насць бе­ла­рус­кіх ры­тэй­ле­раў: «Па­тэн­цы­ял ра­сій­ска­га рын­ку пры­ваб­ны для кам­па­ній з Бе­ла­ру­сі, па­куп­ніц­кая здоль­насць ра­сі­ян вы­шэй­шая. А Сма­ленск, дзя­ку­ю­чы свай­му геа­гра­фіч­на­му ста­но­ві­шчу, з'яў­ля­ец­ца вы­дат­ным плац­дар­мам для вы­ха­ду на ра­сій­скі ры­нак. Ця­пер мы вя­дзём пе­ра­мо­вы з не­каль­кі­мі бе­ла­рус­кі­мі кам­па­ні­я­мі, за­ці­каў­ле­ны­мі ў арэн­дзе пло­шчаў у ГЗЦ «Га­лак­ты­ка», а з тры­ма буй­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі ры­тэй­ле­ра­мі па­гад­нен­ні аб арэн­дзе ўжо пад­пі­са­ны».

Між ін­шым Сма­ленск ак­тыў­на раз­ві­вае ганд­лё­выя су­вя­зі з на­шай кра­і­най: па звест­ках га­рад­ской ад­мі­ніст­ра­цыі, ме­на­ві­та бе­ла­рус­кі ка­пі­тал пры­сут­ні­чае ў тра­ці­не за­рэ­гіст­ра­ва­ных у Сма­лен­скай воб­лас­ці кам­па­ній з за­меж­ным удзе­лам. У сваю чар­гу, у та­ва­ра­зва­ро­це Бе­ла­ру­сі Сма­лен­ская воб­ласць зай­мае 5‑е мес­ца. У Сма­лен­ску ўжо прад­стаў­ле­ны бе­ла­рус­кія вы­твор­цы мэб­лі, са­до­вай тэх­ні­кі, адзен­ня, пра­дук­то­выя ры­тэй­ле­ры. Ад­крыц­цё ўлас­ных брэн­да­вых ма­га­зі­наў у су­час­ных ганд­лё­вых фар­ма­тах — на­ступ­ны крок на шля­ху раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га ры­тэй­лу ў Ра­сіі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.