Вы тут

Перспектывы партнёрства з Кітаем


Ві­зіт у Бе­ла­русь пер­ша­га на­мес­ні­ка прэм'­е­ра Дзярж­са­ве­та КНР, чле­на Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Па­літ­бю­ро ЦК КПК Чжан Га­а­лі, які ад­быў­ся на мі­ну­лым тыд­ні, стаў доб­рай на­го­дай для рэ­ві­зіі ха­рак­та­ру і тэн­дэн­цый раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх ад­но­сін. Па якіх на­прам­ках іх рух най­больш каш­тоў­ны для нас?

Не­су­мнен­на, са­мым важ­ным кам­па­не­нтам раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх ад­но­сін з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць для Бе­ла­ру­сі раз­ліч­ваць на па­лі­тыч­ную пад­трым­ку Кі­тая на між­на­род­най арэ­не. Ме­на­ві­та пра гэ­та га­ва­рыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, ад­зна­ча­ю­чы ў раз­мо­ве з вы­со­кім гос­цем, што «пад­трым­ка Кі­тая — гэ­та фак­тар не­за­леж­нас­ці на­шай дзяр­жа­вы». А сло­вы бе­ла­рус­ка­га Прэ­зі­дэн­та пра тое, што «наш ін­та­рэс за­клю­ча­ец­ца ў тым, што мы бу­дзем мець ма­гут­ную апо­ру на та­кую гі­ганц­кую дзяр­жа­ву, як Кі­тай, без яко­га сён­ня не вы­ра­ша­ец­ца ні­вод­ная праб­ле­ма ў све­це», яшчэ дак­лад­ней ха­рак­та­ры­зу­юць сі­ту­а­цыю.

Кі­тай змог на­рас­ціць ма­су сва­ёй эка­но­мі­кі да 15 пра­цэн­таў ад су­свет­най, стаў экс­пар­цё­рам ну­мар адзін у све­це, па­ста­ян­на ма­дэр­ні­зуе вой­ска (дру­гое мес­ца па вы­дат­ках на аба­ро­ну — 139 міль­яр­даў до­ла­раў па вы­ні­ках 2013 го­да), уклад­вае ве­лі­зар­ныя гро­шы ў раз­віц­цё на­ву­кі і ўдас­ка­на­лен­не тэх­на­ло­гій, ста­но­віц­ца ўсё больш вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най дзяр­жа­вай.

Усё больш сур'­ёз­ных эка­на­міс­таў пра­яў­ля­юць ці­ка­васць да юа­ня як да маг­чы­май су­свет­най ва­лю­ты, якая прый­дзе на зме­ну до­ла­ру. Зы­хо­дзя­чы з гэ­тых фак­та­раў, ін­шыя цэнт­ры пры­няц­ця ра­шэн­няў у све­це не мо­гуць да­зво­ліць са­бе не лі­чыц­ца з мер­ка­ван­нем Кі­тая па тым ці ін­шым пы­тан­ні. Уліч­ва­ю­чы, што тэм­пы раз­віц­ця эка­но­мі­кі Кі­тая ў не­каль­кі ра­зоў вы­шэй­шыя, чым ва ўсіх яго па­тэн­цый­ных кан­ку­рэн­таў, у да­лей­шым ён бу­дзе на­бы­ваць усё больш важ­ную ро­лю ў су­свет­ным та­бе­лі аб ран­гах.

Дру­гім най­больш знач­ным ас­пек­там у раз­віц­ці ад­но­сін з Кі­та­ем для Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць ма­дэр­ні­за­цыі сва­ёй эка­но­мі­кі за кошт цес­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з вя­ду­чы­мі кі­тай­скі­мі бан­ка­мі і кар­па­ра­цы­я­мі. Ня­гле­дзя­чы на ўжо іс­ну­ю­чы во­пыт, па­куль гэ­ты ас­пект не апраў­даў усіх ча­кан­няў. Не­су­мнен­на, звя­за­ныя крэ­ды­ты на міль­яр­ды до­ла­раў, вы­да­дзе­ныя ра­ней кі­тай­скі­мі бан­ка­мі для бе­ла­рус­кіх пра­ек­таў, ста­лі па­зі­тыў­ным па­чат­кам, але Бе­ла­русь на­шмат больш за­ці­каў­ле­на ў пра­мых вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных ін­вес­ты­цы­ях кі­тай­скіх прад­пры­ем­стваў на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, чым у на­рошч­ван­ні крэ­дыт­на­га парт­фе­ля за­па­зы­чан­няў.

Тут так­са­ма ёсць пэў­ныя зру­хі, але па­куль яны ма­лыя. Пер­шы сур'­ёз­ны пра­ект у гэ­тай сфе­ры быў рэа­лі­за­ва­ны «Мі­дэа Груп», а дру­гі, які рэа­лі­зу­ец­ца кар­па­ра­цы­яй Geely, з'я­віў­ся толь­кі праз пяць га­доў. Не­су­мнен­на, гэ­та не ад­па­вя­дае па­тэн­цы­я­лу Кі­тая. Та­му вель­мі важ­на, каб та­кое су­пра­цоў­ніц­тва ста­ла маш­таб­ным у рам­ках Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка.

Пэў­ны ап­ты­мізм у пла­не раз­віц­ця кі­тай­скіх пра­мых ін­вес­ты­цый на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі на­да­юць апош­нія тэн­дэн­цыі ў све­це. Па-пер­шае, у свят­ле санк­цый су­праць Ра­сіі кі­тай­ска-ра­сій­скія ад­но­сі­ны знач­на ўма­ца­ва­лі­ся і са­праў­ды вый­шлі на ўзро­вень стра­тэ­гіч­на­га парт­нёр­ства. А гэ­та азна­чае, што знік­не на­сця­ро­жа­насць кі­тай­скіх ін­вес­та­раў на пры­ход у Бе­ла­русь у су­вя­зі з тым, што гэ­та мо­жа вы­клі­каць не­за­да­во­ле­насць з бо­ку най­больш важ­на­га бе­ла­рус­ка­га парт­нё­ра — Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. На­ад­ва­рот, сён­ня Ра­сія за­ці­каў­ле­на ў мак­сі­маль­ным раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва з Кі­та­ем на пра­сто­ры еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, у тым лі­ку ў рэа­лі­за­цыі пра­ек­та ад­ра­джэн­ня Вя­лі­ка­га шаў­ко­ва­га шля­ху, част­ка яко­га мо­жа прай­сці праз Бе­ла­русь.

Па-дру­гое, у апош­нія ме­ся­цы ў су­вя­зі з укра­ін­скі­мі па­дзея­мі Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь ста­ла ў са­мым па­зі­тыў­ным свят­ле вя­до­мая ва ўсім све­це як кра­і­на, якая ўся­ляк спры­яе спы­нен­ню гра­ма­дзян­скай вай­ны і пе­ра­хо­ду да кан­струк­тыў­ных сцэ­на­ры­яў вы­ра­шэн­ня ўнут­ра­ных праб­лем Укра­і­ны. Та­кі імідж да­ра­го­га каш­туе, а мі­ра­твор­чы трэнд бе­ла­рус­кай знеш­няй па­лі­ты­кі цал­кам ад­па­вя­дае ін­та­рэ­сам са­мо­га Кі­тая.

Па-трэ­цяе, важ­ная ро­ля Бе­ла­ру­сі ва ўрэ­гу­ля­ван­ні рэ­гі­я­наль­на­га кры­зі­су пры­вя­ла да па­ляп­шэн­ня ад­но­сін з ты­мі кра­і­на­мі, якія ра­ней ме­лі да на­шай кра­і­ны шмат не­аб­грун­та­ва­ных прэ­тэн­зій. З пунк­ту гле­джан­ня кі­тай­скіх ін­вес­та­раў, гэ­та важ­на, па­коль­кі па­леп­шыць маг­чы­мас­ці па збы­це та­ва­раў, што вы­раб­ля­юц­ца на бе­ла­рус­кай тэ­ры­то­рыі, у тым лі­ку ўступ­лен­нем Бе­ла­ру­сі ў СГА.

І па-чац­вёр­тае, вяс­ной на­ступ­на­га го­да ча­ка­ец­ца ві­зіт у Бе­ла­русь Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Кі­тая Сі Цзінь­пі­на. Па кі­тай­скай тра­ды­цыі, ві­зіт та­ко­га ўзроў­ню не­аб­ход­на бу­дзе су­пра­ва­дзіць анон­са­мі сур'­ёз­ных пра­ек­таў. А ўліч­ва­ю­чы, што да­моў­ле­насць аб ства­рэн­ні Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка бы­ла ў свой час да­сяг­ну­та Бе­ла­рус­сю не­па­срэд­на з лі­да­рам КНР, вар­та ча­каць сур'­ёз­на­га ўкла­ду кі­тай­ска­га бо­ку ў гэ­ты пра­ект.

Ка­лі ж ка­заць пра перс­пек­ты­вы раз­віц­ця эка­на­міч­ных ад­но­сін з Кі­та­ем у цэ­лым, то сур'­ёз­ны­мі сіг­на­ла­мі поў­най га­тоў­нас­ці КНР на раз­віц­цё поў­на­маш­таб­на­га парт­нёр­ства, акра­мя раз­віц­ця Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка, мо­гуць стаць яшчэ два: за­пуск пра­мых авія­зно­сін Мінск — Пе­кін і ад­крыц­цё фі­лі­ялаў кі­тай­скіх бан­каў на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што не­ўза­ба­ве мы змо­жам за­свед­чыць і іх.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,
док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».