Вы тут

Краязнаўства: пачаць сёння, а не заўтра


Конкурс завершаны, падарункі ад «Звязды» і «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» ўручаны.
Але ўсё яшчэ наперадзе — «Звязда» і РГА «Белая Русь» пачынаюць новую краязнаўчую акцыю

На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га тыд­ня ў рэ­дак­цыі «Звяз­ды» бы­ло па-са­праўд­на­му цёп­ла. Бо да нас за­ві­та­лі не­ка­то­рыя з вас, на­шых да­ра­гіх чы­та­чоў і аў­та­раў: мы су­стрэ­лі­ся на ўзна­га­родж­ван­ні пе­ра­мож­цаў кон­кур­су «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой».

7-8

На­па­чат­ку вар­та ўра­чыс­та па­ве­да­міць, што пе­ра­мож­цаў сё­ле­та бы­ло два. Гэ­та Алесь Хіт­рун з Лід­ска­га ра­ё­на і Але­на Чыс­то­ва, ура­джэн­ка вёс­кі Ла­пат­ні­кі Ві­цеб­скай воб­лас­ці, якая, праў­да, ця­пер жы­ве ў Маск­ве. Яна спа­чат­ку пі­са­ла ў сва­іх ліс­тах, што, па­коль­кі жы­ве да­лё­ка ад ра­дзі­мы, ёй скла­да­на пі­саць на род­най мо­ве, ад­нак апош­ні яе ліст, да­сла­ны ў «Звяз­ду», быў ужо па-бе­ла­рус­ку.

Прыз чы­тац­кіх сім­па­тый атры­ма­ла наш, ба­дай, са­мы ак­тыў­ны аў­тар (лі­чы, штат­ны!) Соф'я Ку­сян­ко­ва з вёс­кі Лу­чын Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на. За­ах­воч­валь­ным пры­зам, так­са­ма як пе­ра­мож­ца, уз­на­га­ро­джа­на На­стас­ся Гом­за з вёс­кі Тар­но­ва Лід­ска­га ра­ё­на. Ці­ка­ва, што пры­ехаць, каб атры­маць па­да­рун­кі, да нас у рэ­дак­цыю змаг­лі толь­кі лід­ча­не (трэ­ба ж бы­ло, каб так су­па­ла). Ма­ла­ды су­пра­цоў­нік му­зея Алесь Хіт­рун і 11-клас­ні­ца На­стас­ся Гом­за па­зна­ё­мі­лі­ся, лі­та­раль­на, еду­чы па ўзна­га­ро­ды ў «Звяз­ду». Ба­га­тая на края­знаў­цаў лід­ская зям­ля да­па­ма­гае но­ва­му па­ка­лен­ню пе­ра­няць эс­та­фе­ту, згур­та­вац­ца і вось та­кім спо­са­бам.

З пры­ві­таль­ным сло­вам да на­шых пе­ра­мож­цаў звяр­ну­ла­ся на­мес­нік га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра На­дзея ДРЫ­ЛА:

— Ка­лі я да­ве­да­ла­ся, што ад­бу­дзец­ца та­кое ўзна­га­родж­ван­не, у мя­не ад­ра­зу з'я­ві­ла­ся тры на­го­ды для ра­дас­ці. Пер­шая — па­ра­да­вац­ца за га­зе­ту, што яе чы­та­юць, ці­ка­вяц­ца (у пры­ват­нас­ці, края­знаў­чым пра­ек­там «Ігу­мен­скі тракт»). Дру­гая — за на­шых пе­ра­мож­цаў, бо іх пра­ца зай­ме­ла плён і ўзна­га­ро­джа­на. Трэ­цяя, са­мая га­лоў­ная, — за тыя мяс­тэч­кі, пра якія вы пі­са­лі. Бо вель­мі важ­на, што ёсць лю­дзі, якія ці­ка­вяц­ца ты­мі мяс­ці­на­мі, дзе яны жы­вуць. Ка­лі гэ­та­га не зро­бі­це вы — ні­хто не зро­біць... Мы да­во­лі шмат пі­шам пра вёс­кі. Я са­ма не­як да­ве­да­ла­ся, што ў Ла­гой­скім ра­ё­не ёсць вёс­кі Дры­ла 1 і Дры­ла 2, і па­еха­ла ту­ды, каб да­ве­дац­ца пра па­хо­джан­не наз­вы, і ўво­гу­ле ці звя­за­на яна з ма­ім проз­ві­шчам. Ад­нак ака­за­ла­ся, што ў тых вёс­ках ужо амаль ня­ма ста­ра­жы­лаў. Я зра­бі­ла ма­тэ­ры­ял з ад­ной мяс­цо­вай жан­чы­най, ад­нак пра ся­бе ні­чо­га не да­ве­да­ла­ся. Яна ўсё паў­та­ра­ла: «Вось пры­еха­лі б вы ра­ней, вам бы той і той рас­ка­заў. Ад­нак іх ужо ня­ма...» Та­му вель­мі важ­на, што вы па­ча­лі за­раз, а не заўт­ра. Маг­чы­ма, ёсць яшчэ тыя лю­дзі, якіх вы па­спе­е­це рас­пы­таць.

Пе­ра­мож­цы на­ша­га кон­кур­су рас­ка­за­лі нам пра свае края­знаў­чыя по­шу­кі. Ду­ма­ем, што і вам бу­дзе ці­ка­ва па­чуць іх гіс­то­рыі. Вось што рас­па­вёў нам на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік до­мі­ка-му­зея Таў­лая ў Лі­дзе Алесь ХІТ­РУН:

«Па­чы­наў я з паэ­зіі, за­тым пі­саў са­ты­ру, про­зу. Але ця­пер узяў­ся за края­знаў­ства. А гэ­та, як вя­до­ма, тая спра­ва, зай­ма­ю­чы­ся якой трэ­ба спя­шац­ца, каб па­спець. Най­больш да­сле­дую сваю род­ную вёс­ку Кру­па­ва Лід­ска­га ра­ё­на і блі­жэй­шыя да яе мяс­ці­ны. Ха­чу рас­ка­заць пра ад­ну су­стрэ­чу, якая ад­бы­ла­ся ў вёс­цы Ка­зі­чы.

Я час­та пра­хо­дзіў мі­ма гэ­тай вёс­кі ці на ро­ва­ры на се­на ехаў і заў­сё­ды ду­маў: «Вёс­ка як вёс­ка», — і да­лей пра­цяг­ваў свой шлях. Але не­як вы­ра­шыў па­гу­та­рыць са ста­ра­жы­ла­мі: па­ды­шоў да блі­жэй­шай ха­ты, уба­чыў там ба­буль­ку, спы­таў, ці мож­на ро­вар па­ста­віць на пад­вор­ку. А яна мне: «Не, хлоп­чык, я ця­бе не пу­шчу». За­пы­таў­ся так­са­ма, ці па­мя­тае яна штось­ці пра па­ноў, пра вай­ну, ад­нак тая ад­мо­ві­ла­ся дзя­ліц­ца ўспа­мі­на­мі.

Та­ды гля­джу: дзя­док на пад­вор­ку дро­вы ру­бае (хут­ка яму 90 га­доў спаў­ня­ла­ся). Але які ўжо з яго пра­цаў­нік, даў­но ад­па­чы­ваць трэ­ба. Я вы­ра­шыў да­па­маг­чы яму і на­сек цэ­лае бя­рэ­мя дроў. Ста­рыя ха­це­лі мне за­пла­ціць, ды я ад­мо­віў­ся. Та­ды яны спы­та­лі, што ж мне трэ­ба. Я ад­ка­заў, што ні­чо­га, толь­кі каб рас­ка­за­лі, што па­мя­та­юць з мі­ну­ла­га. Вось та­кі ў мя­не па­ды­ход да лю­дзей. Яны ўсе­лі­ся і рас­па­вя­лі ўсё.

Я вы­ра­шыў так­са­ма за­ві­таць да іх на на­ступ­ны дзень і зра­біць фо­та­зды­мак. Ад­нак дождж сы­па­нуў і я не па­ехаў: па­ду­маў, мо­жа, ча­каць не бу­дуць. А яны ча­ка­лі, цэ­лы дзень! Не пай­шлі ў кас­цёл, спе­цы­яль­на пры­бра­лі­ся, дзед апра­нуў кас­цюм. Ад­нак я не пры­ехаў, па­тэ­ле­фа­на­ваў праз дзень, а яны мне: «Хлоп­чык, ча­му ты не пры­ехаў?» Я ад­ка­заў, што з-за даж­джу, і па­абя­цаў на на­ступ­ны дзень быць. За­ві­таў да іх, па­ча­каў, па­куль лю­дзі ста­ла­га ве­ку пры­бра­лі­ся, зра­біў фо­та­зды­мак. Змяс­ціў пра іх ар­ты­кул у ра­ён­най га­зе­це.

Тэ­ле­фа­ную ба­бу­лі, пы­та­ю­ся, ці чы­та­ла яна ар­ты­кул. Ад­каз­вае, што чы­та­ла, — і пла­ча. Пы­та­ю­ся, ча­го пла­ча. Мо­жа, ад ра­дас­ці?.. Ска­за­ла, што не: яе дзед па­мёр. Ён не па­спеў уба­чыць ма­тэ­ры­ял пра ся­бе, а маг­чы­ма, пра яго пі­са­лі пер­шы раз у жыц­ці. Ад­нак я па­спеў хоць штось­ці ўха­піць з гіс­то­рыі яго жыц­ця. Та­му трэ­ба нам спя­шац­ца, каб па­спець рас­пы­таць пра ўсё, па­куль жы­выя лю­дзі.

Той ма­тэ­ры­ял, які пе­ра­мог у кон­кур­се «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой», на­зы­ваў­ся «Пес­ня жыц­ця ба­бу­лі Евы, або гіс­то­рыя вёс­кі Верх-Кру­па­ва». Ба­буль­ка, пра якую я пі­саў, ска­за­ла, што бу­дзе за мя­не ма­ліц­ца: бо я па­ста­ян­на ез­джу, збі­раю звест­кі, — каб усё ў мя­не атры­ма­ла­ся. Мо­жа, яе ма­літ­ва і да­па­маг­ла мне пе­ра­маг­чы».

7-7

Пра сваю пра­цу над ар­ты­ку­лам «Бу­дын­кі зні­ка­юць — наз­вы за­ста­юц­ца», які так­са­ма пе­ра­мог у кон­кур­се, рас­па­вя­ла і 11-клас­ні­ца Тар­ноў­скай шко­лы На­стас­ся ГОМ­ЗА, якая пас­ля вы­пус­ку збі­ра­ец­ца па­сту­паць у Ака­дэ­мію Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў:

«Ка­лі я па­чы­на­ла пі­саць, мя­не пад­ах­во­ці­ла, пад­тры­ма­ла мая на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы Ма­рыя Сяг­ла. Я з ма­лен­ства лю­бі­ла рас­пыт­ваць ба­бу­лю пра роз­ныя мяс­тэч­кі. Мая на­стаў­ні­ца да­па­маг­ла мне больш асэн­са­ваць тое, што ха­ва­ец­ца за гэ­тай ці­ка­вас­цю да края­знаў­ства. Я па­ча­ла збі­раць звест­кі. Да­па­ма­га­лі ў гэ­тым і мае сяб­ры. Пра кож­нае мяс­тэч­ка я імк­ну­ла­ся штось­ці да­ве­дац­ца ад сва­іх баць­коў, ба­бу­лек. Пра­цы бы­ло вель­мі шмат. Я над­звы­чай хва­ля­ва­ла­ся: бо, ра­зу­ме­е­це, та­кая ма­ла­дая яшчэ, не ве­да­ла, як пра­віль­на ўсё ра­біць. Са­бра­ныя звест­кі асэн­соў­ва­лі, шу­ка­лі ін­фар­ма­цыю і ў кні­гах. І толь­кі пас­ля гэ­та­га пі­са­лі ар­ты­кул, які пе­ра­мог у ва­шым кон­кур­се».

Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» ўру­чыў пе­ра­мож­цам свае па­да­рун­кі. Ад­нак, па тра­ды­цыі, ра­зам з на­мі ўзна­га­родж­ва­ла і вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі». За­гад­чык ад­дзе­ла лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тваў гэ­тай уста­но­вы Тац­ця­на РОС­ЛІК рас­па­вя­ла пра тыя кні­гі, якія бы­лі вы­бра­ны ў якас­ці па­да­рун­каў:

— На­ву­ко­ва-па­пу­ляр­нае вы­дан­не Ана­то­ля Ці­то­ва «Кра­і­на май­строў» на­пі­са­на пра цэ­ха­выя ўста­но­вы на Бе­ла­ру­сі XVІ — XVІІІ ста­год­дзяў. У кні­зе змя­шча­юц­ца ге­раль­дыч­ныя звест­кі і тэр­мі­на­ла­гіч­ны слоў­нік. Уво­гу­ле ж пад­рых­та­ва­на яна па ўні­каль­ных ар­хіў­ных да­ку­мен­тах. Та­кі прыз атрым­лі­вае Алесь. На­стас­сі, як дзяў­чы­не тон­кай ду­шэў­най ар­га­ні­за­цыі, уру­ча­ем мас­тац­кую апо­весць Ада­ма Маль­дзі­са «Во­сень па­ся­род вяс­ны», ство­ра­ную на пад­ста­ве гіс­та­рыч­ных звес­так. У ёй апіс­ва­ец­ца не­каль­кі дзён 1861 го­да. Га­лоў­ныя ге­роі — Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі, Ула­дзі­слаў Сы­ра­ком­ля. Да­рэ­чы, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч да гэ­тай апо­вес­ці на­пі­саў верш, які так­са­ма зме­шча­ны ў кні­зе. Над на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ным вы­дан­нем «Бе­ла­рус­кае за­меж­жа» па­пра­ца­ваў вель­мі вя­лі­кі ка­лек­тыў. Яно пра бе­ла­ру­саў, якія па пэў­ных пры­чы­нах па­кі­ну­лі кра­і­ну, ад­нак пра­цяг­ва­лі нес­ці на­шу на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру на ін­шыя зем­лі. У кан­цы зме­шча­ны ўні­каль­ныя ар­хіў­ныя да­ку­мен­ты. Мы па­він­ны ве­даць, што бе­ла­рус­кае за­меж­жа — так­са­ма на­ша гіс­то­рыя, бо эміг­ран­таў мы ма­ем над­звы­чай шмат: Ула­дзі­слаў Сы­ра­ком­ля, Марк Ша­гал, Ва­лен­цій Вань­ко­віч — усе тыя, кім мы га­на­рым­ся, хто пра­сла­віў на­шу зям­лю за мя­жой. Вя­до­ма, гэ­тая кні­га ад­пра­віц­ца да бе­ла­рус­кі Але­ны Чыс­то­вай у Маск­ву. Кні­гу «Бе­ла­рус­кае на­род­нае ган­чар­ства» на­пі­саў мас­тацт­ва­знаў­ца Яў­ген Са­ху­та. Яна пра наш ста­ра­жыт­ны про­мы­сел, які ка­лісь­ці ка­рыс­таў­ся па­пу­ляр­нас­цю на Бе­ла­ру­сі, а за­раз ак­тыў­на ад­наў­ля­ец­ца. Ду­маю, усім бу­дзе ці­ка­ва, бо та­кі ма­тэ­ры­ял як глі­на — ёсць паў­сю­ды на на­шай зям­лі. Гэ­тую кні­гу ра­зам з па­да­рун­ка­мі ад «Звяз­ды» мы на­кі­ру­ем у Ра­га­чоў­скі ра­ён.

Хо­чац­ца да­даць, што су­стрэ­ча з на­шы­мі пе­ра­мож­ца­мі са­праў­ды атры­ма­ла­ся вель­мі цёп­лай. Пры­ем­на бы­ло слу­хаць бе­ла­рус­кую мо­ву ге­ро­яў, з са­ма­га сэр­ца на­шай зям­лі, з іх род­ных вё­са­чак, — мо­ву якую яны ве­да­юць з ма­лен­ства, бо пе­ра­ня­лі ад сва­іх баць­коў і дзя­доў. І ня­хай кон­курс «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой» на гэ­тым за­вер­ша­ны, мы бу­дзем пра­цяг­ваць пі­саць пра края­знаў­ства ў «Ігу­мен­скім трак­це», та­му ча­ка­ем і ва­шы до­пі­сы. Да та­го ж на зме­ну гэ­та­му кон­кур­су пры­хо­дзіць ак­цыя пад наз­вай «Край, дзе я жы­ву», якую мы распачынаем разам з РГА «Белая Русь». Ад­нак яе пад­ра­бяз­нас­ці чы­тай­це ў блі­жэй­шым ну­ма­ры «Звяз­ды».

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.