Вы тут

Свята для мам — па ўсёй краіне


З 7 па 14 каст­рыч­ні­ка ў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіць Ты­дзень ма­ці

8-281

Пра гэ­та рас­ка­заў на­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Аляк­сандр Ру­мак. Ся­род ме­ра­пры­ем­стваў, што ўва­хо­дзяць у пра­гра­му тыд­ня, — і тра­ды­цый­ны ўра­чыс­ты пры­ём ва ўра­дзе шмат­дзет­ных жан­чын, якія рэа­лі­за­ва­лі­ся так­са­ма як пра­фе­сі­я­на­лы і са­цы­яль­на ак­тыў­ныя гра­ма­дзя­не, а так­са­ма су­стрэ­чы прад­стаў­ні­коў га­лі­но­вых мі­ніс­тэр­стваў з жан­чы­на­мі, за­ня­ты­мі ў сфе­рах сель­скай гас­па­дар­кі, спор­ту, сал­дац­кі­мі ма­ці, ве­тэ­ра­на­мі; і ўру­чэн­не ў Мін­ску і кож­най воб­лас­ці ор­дэ­наў Ма­ці тым бе­ла­рус­кам, хто на­ра­дзіў і вы­хоў­вае 5 і больш дзя­цей; і вы­ста­вы дзі­ця­чых ма­люн­каў, твор­чыя кон­кур­сы вер­шаў, пе­сень і апа­вя­дан­няў пра ма­му; і ўша­на­ван­не ма­ці ў пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах, уста­но­вах аду­ка­цыі.

Так, у дзі­ця­чых сад­ках на гэ­тым тыд­ні ад­бу­дуц­ца свя­точ­ныя кан­цэр­ты, пры­све­ча­ныя ма­ці; у шко­лах і гім­на­зі­ях ла­дзяц­ца су­стрэ­чы, на­прык­лад, з ма­ці та­ле­на­ві­тых дзя­цей, якія па­дзе­ляц­ца з ін­шы­мі баць­ка­мі сак­рэ­та­мі вы­ха­ван­ня; у ВНУ кра­і­ны прой­дуць ме­ра­пры­ем­ствы, скі­ра­ва­ныя на ўма­ца­ван­не ма­ла­дых сем'­яў. Акра­мя та­го, як рас­ка­за­ла прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі Юлія Ва­ні­на, сё­ле­та ўпер­шы­ню ў Мін­ску, Гро­дзен­скай і Го­мель­скай аб­лас­цях ство­ра­ны спе­цы­яль­ныя ва­лан­цёр­скія атра­ды, у склад якіх увай­шлі най­больш да­свед­ча­ныя, ак­тыў­ныя і не­раў­на­душ­ныя жан­чы­ны-ма­ці. Ва­лан­цё­ры пра­вод­зяць ва ўста­но­вах аду­ка­цыі фа­куль­та­тыў­ныя за­ня­ткі з дзець­мі і мо­лад­дзю па пра­гра­ме зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

«Пы­тан­ні ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства зай­ма­юць ад­но з цэнт­раль­ных мес­цаў у са­цы­яль­най па­лі­ты­цы на­шай дзяр­жа­вы, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Ру­мак. — Ад­па­вед­ная сіс­тэ­ма пад­трым­кі сем'­яў з дзець­мі дзей­ні­чае на ўсіх эта­пах, па­чы­на­ю­чы яшчэ з мо­ман­ту ця­жар­нас­ці бу­ду­чай ма­мы, і ўзмац­ня­ец­ца з на­ра­джэн­нем кож­на­га на­ступ­на­га дзі­ця­ці. Мяр­кую, у тым лі­ку дзя­ку­ю­чы гэ­тай пад­трым­цы на­ра­джаль­насць у Бе­ла­ру­сі, па­чы­на­ю­чы з 2001 го­да, па­вя­ліч­ва­ец­ца».

Да­рэ­чы, пас­ля жні­вень­скай на­ра­ды ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, дзе аб­мяр­коў­ваў­ся ся­род ін­шых пы­тан­няў пра­ект ся­мей­на­га ка­пі­та­лу «Вя­лі­кая сям'я», Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны рас­пра­ца­ва­ла і на­кі­ра­ва­ла ва ўрад пра­ект ука­за аб да­дат­ко­вых ме­рах пад­трым­кі сем'­яў з дзець­мі. Пры гэ­тым уліч­ва­лі­ся як пра­па­но­вы бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў, так і во­пыт за­меж­ных дзяр­жаў — Ра­сіі, кра­ін Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі. Ад­нак кан­крэт­ныя тэр­мі­ны пад­пі­сан­ня гэ­та­га да­ку­мен­та яшчэ не­вя­до­мыя.

5 ці­ка­вых фак­таў да Дня ма­ці

­ Дзень ма­ці, які пры­па­дае на роз­ныя да­ты, ад­зна­ча­ец­ца ў больш як 50 кра­і­нах све­ту, у тым лі­ку Бах­рэй­не, Ін­дыі, Мек­сі­цы, Са­удаў­скай Ара­віі. У Бе­ла­ру­сі ён су­па­дае з пра­ва­слаў­ным свя­там Па­кро­ва Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы — 14 каст­рыч­ні­ка. 3 1996 го­да яно ад­зна­ча­ец­ца на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні.

­ Сён­ня ў пад­трым­ку сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, пры­зна­ча­ец­ца 10 ві­даў дзяр­жаў­ных да­па­мог: у су­вя­зі з на­ра­джэн­нем пер­ша­га, дру­го­га і на­ступ­ных дзя­цей, па до­гля­дзе дзі­ця­ці да 3 га­доў, ад­рас­ныя са­цы­яль­ныя да­па­мо­гі, бяс­плат­нае дзі­ця­чае хар­ча­ван­не, па­слу­гі ня­ні пры на­ра­джэн­ні два­іх і больш дзя­цей і г.д. Сіс­тэ­май дзяр­жаў­ных да­па­мог у Бе­ла­ру­сі ахоп­ле­на звыш 370 ты­сяч дзя­цей.

­ Ле­тась у на­шай кра­і­не больш як 117 ты­сяч жан­чын ста­лі ма­ма­мі — гэ­та, да­рэ­чы, мак­сі­маль­ная ліч­ба за апош­нія 20 га­доў. Сё­ле­та ж за пер­шае паў­год­дзе свет уба­чы­лі ўжо звыш 57 ты­сяч не­маў­лят, пры­чым больш як у па­ло­ве вы­пад­каў гэ­та дру­гія і на­ступ­ныя дзе­ці ў сям'і.

­ За мі­ну­лы год і пер­шую па­ло­ву гэ­та­га ў Бе­ла­ру­сі не за­рэ­гіст­ра­ва­на ні­вод­на­га (!) вы­пад­ку ма­ця­рын­скай смя­рот­нас­ці, а ўзро­вень смя­рот­нас­ці ся­род не­маў­лят за­ста­ец­ца ад­ным з са­мых ніз­кіх ся­род еў­ра­пей­скіх кра­ін — ка­ля 3-3,5 на 1000 на­ро­джа­ных дзя­цей. (Пры­клад­на та­кія ж па­каз­чы­кі ў Аў­стрыі, Бель­гіі, Фран­цыі, Ні­дэр­лан­дах, а, на­прык­лад, у Ра­сіі ён скла­дае больш як 7 вы­пад­каў на 1000 на­ро­джа­ных.)

­ У Бе­ла­ру­сі сён­ня пры­клад­на 70 ты­сяч шмат­дзет­ных сем'­яў. Лі­дзі­руе ў гэ­тай пры­ем­най ста­тыс­ты­цы Брэсц­кая воб­ласць (тут пра­жы­вае больш як 16 ты­сяч вя­лі­кіх сем'­яў).

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.