Вы тут

У народнай памяці і ў мастацтве


Вя­лі­кая вай­на пад­штурх­ну­ла да по­шу­ку ін­тэр­на­цы­я­наль­ных асноў куль­ту­ры

Між­на­род­ная на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя «Пер­шая су­свет­ная вай­на ў на­род­най па­мя­ці і мас­тац­кім ад­люст­ра­ван­ні» са­бра­ла ў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі больш за 100 на­ву­коў­цаў з 11 кра­ін све­ту для аб­мер­ка­ван­ня ко­ла праб­лем, звя­за­ных з тэ­май Вя­лі­кай вай­ны, якую на пра­ця­гу мно­гіх га­доў вы­крэс­лі­ва­лі не толь­кі з гіс­та­рыч­най, але і з люд­ской па­мя­ці.

Як пад­крэс­ліў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь ТО­ЗІК, кан­фе­рэн­цыя — адзін са шмат­лі­кіх эта­паў на шля­ху да яе вяр­тан­ня. «Для Бе­ла­ру­сі Пер­шая су­свет­ная вай­на — тра­гіч­ная ста­рон­ка на­шай на­цы­я­наль­най гіс­то­рыі, — за­зна­чыў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра. — На пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў на­ша зям­ля бы­ла мес­цам жорст­кіх біт­ваў. Больш чым 800 ты­сяч бе­ла­ру­саў апра­ну­лі сал­дац­кія шы­ня­лі, 120 ты­сяч на­заў­сё­ды за­ста­лі­ся ля­жаць у брац­кіх і не­вя­до­мых ма­гі­лах, больш за паў­та­ра міль­ё­на жы­ха­роў бе­ла­рус­кіх гу­бер­няў ста­лі бе­жан­ца­мі, мно­гія з якіх так і не змаг­лі вяр­нуц­ца на сваю Ра­дзі­му. Прай­шло сто га­доў, а коль­касць на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны, на жаль, за­ста­ла­ся прак­тыч­на та­кой жа».

Па роз­ных пры­чы­нах гэ­тая вай­на ў са­вец­кай гіс­то­рыі, а так­са­ма ў ай­чын­най па­мя­ці за­ста­ва­ла­ся чу­жой і за­бы­тай. З ча­сам мы пе­ра­асэн­са­ва­лі мі­ну­лыя па­дзеі, лік­ві­да­ва­лі не­ка­то­рыя не­спра­вяд­лі­вас­ці, звя­за­ныя з іх трак­тоў­кай. Сён­ня ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, ду­ха­вен­ствам, гра­мад­скас­цю, на­ву­ко­вай і твор­чай ін­тэ­лі­ген­цы­яй, мо­лад­дзю і прос­та эн­ту­зі­яс­та­мі вя­дзец­ца сіс­тэм­ная пра­ца па ад­наў­лен­ні і за­ха­ван­ні гіс­то­рыі, па­мя­ці аб тых па­дзе­ях і лю­дзях. Гэ­та вя­лі­кі фронт по­шу­ка­вых ра­бот, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не мес­цаў па­ха­ван­няў, на­ву­ко­выя кан­фе­рэн­цыі, вы­ста­вы ар­хіў­ных ма­тэ­ры­я­лаў, вы­дан­не кніг, рас­пра­цоў­ка ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў і, вя­до­ма, ства­рэн­не пом­ні­каў.

Най­больш яр­кі прык­лад апош­ня­га — ад­крыц­цё сё­ле­та ў Смар­го­ні ме­ма­ры­я­ла па­мя­ці ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны. Пра­ца над ім яшчэ не скон­ча­на: у ства­раль­ні­каў пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су та­ко­га маш­та­бу яшчэ шмат ідэй, якія па­трэб­на рэа­лі­за­ваць. Як рас­ка­заў Ана­толь То­зік, за­кон­чыць ра­бо­ту над ме­ма­ры­я­лам пла­ну­ец­ца да 2018 го­да, ка­лі бу­дзе ад­зна­чац­ца 100-год­дзе з дня за­кан­чэн­ня Пер­шай су­свет­най вай­ны.

Удзель­ні­кі кан­фе­рэн­цыі аб­мер­ка­ва­лі ро­лю і на­ступ­ствы той вай­ны для раз­віц­ця куль­ту­ры еў­ра­пей­скіх кра­ін, яе ўплыў на лі­та­ра­тур­ны пра­цэс і пуб­лі­цыс­ты­ку, на раз­віц­цё на­цы­я­наль­най са­ма­свя­до­мас­ці на­ро­даў, якія бра­лі ўдзел у ва­ен­ных дзе­ян­нях.

Па сло­вах на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Ула­дзі­мі­ра МА­ТУ­СЕ­ВІ­ЧА, вы­ні­ка­мі Пер­шай су­свет­най вай­ны ста­лі раз­на­стай­ныя зме­ны куль­тур­на­га, фі­ла­соф­ска­га, све­та­по­гляд­на­га ха­рак­та­ру, якія на доў­гія га­ды вы­зна­чы­лі раз­віц­цё гу­ма­ні­тар­най сфе­ры, мас­тац­тва, лі­та­ра­ту­ры. «Но­вую якасць на­бы­лі срод­кі пра­па­ган­ды, срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Ме­на­ві­та з ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны яны ста­лі ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­вац­ца як знач­ны фак­тар фар­мі­ра­ван­ня гра­мад­скай дум­кі, а ін­фар­ма­цый­ная ба­раць­ба ста­ла важ­ным склад­ні­кам ва­ен­ных дзе­ян­няў», — мяр­куе на­мес­нік мі­ніст­ра.

— У га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны на­ра­джа­лі­ся тво­ры паэ­зіі і про­зы, тво­ры мас­тац­тва, га­лоў­ная ідэя якіх за­клю­ча­ла­ся ў по­шу­ку ін­тэр­на­цы­я­наль­ных асноў мас­тац­тва і куль­ту­ры, агуль­ных за­ка­на­мер­нас­цяў у ідэа­ло­гіі, — рас­ка­заў ды­рэк­тар Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр ЛА­КОТ­КА. — Сён­ня з'я­ві­лі­ся но­выя пра­цы, у якіх не толь­кі ацэнь­ва­юц­ца тыя гіс­та­рыч­ныя па­дзеі, але і тое, што ад­бы­ло­ся на пе­ра­ло­ме эпох ва ўмо­вах ма­дэр­ніз­му і аван­гард­ных кі­рун­каў у вы­яў­лен­чым мас­тац­тве, у лі­та­ра­ту­ры так на­зва­на­га стра­ча­на­га па­ка­лен­ня. І са­мае га­лоў­нае ў гэ­тай ацэн­цы — якое зна­чэн­не ма­юць сён­ня тыя па­дзеі і ча­му яны ву­чаць з пунк­ту гле­джан­ня ра­зу­мен­ня, на­коль­кі важ­ны свет, гу­ма­ні­тар­ны склад­нік у гэ­тым све­це, дзе вель­мі скла­да­на за­ха­ваць раз­на­стай­насць куль­тур, моў, на­ро­даў і на­цый.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».