Вы тут

Уладзімір Шугля: «Я вырашыў дапамагаць Беларусі», або 9 прынцыпаў таго, як узляцець...


Ула­дзі­мір Шуг­ля — га­на­ро­вы кон­сул на­шай кра­і­ны ў Цю­ме­ні. Бе­ла­рус па па­хо­джан­ні, на­ра­дзіў­ся ён у Ра­сіі, там і пра­жыў жыц­цё. Ад­нак сва­ёй ра­дзі­май, не ва­га­ю­чы­ся, на­зы­вае Бе­ла­русь. І ро­біць усё для та­го, каб да­па­ма­гаць ёй, у тым лі­ку і фі­нан­са­ва. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­ры­ла з гос­цем не толь­кі аб прак­тыч­ным бо­ку пра­цы кон­су­ла, але і аб пер­ша­пры­чы­нах і мэ­тах яго спра­вы...

8-12

— Вы на­ра­дзі­лі­ся ўжо ў Ра­сіі. Ад­куль ве­да­е­це бе­ла­рус­кую мо­ву?

— До­ма га­ва­ры­лі. Я вы­рас на бе­ла­рус­кіх тра­ды­цы­ях. Да та­го ж я кон­сул Бе­ла­ру­сі — та­му па­ві­нен ве­даць мо­ву.

— Наколькі я ведаю, вы склалі радавод сваёй сям'і...

— Так, я знай­шоў свае ка­ра­ні ад 1670 го­да. Два га­ды па­тра­ціў на тое, каб склас­ці свой ра­да­вод. Ча­сам пры­яз­джаю ў Ка­рэ­лі­чы і стаю ля пом­ні­каў Шуг­ляў на мо­гіл­ках... «Шуг­ля» ў пе­ра­кла­дзе са ста­ра­сла­вян­скай азна­чае чо­вен з ду­бу. А на ма­ёй ра­дзі­ме ў Бе­ла­ру­сі як­раз шмат ду­боў. Я га­на­ру­ся тым, што ў ма­ім ра­да­во­дзе са­праўд­ныя пра­цаў­ні­кі... Я раз­бі­раў­ся ў Ра­дзі­ві­лах; не да­ваў да­ру­чэн­ні, а сам да­сле­да­ваў, аду­коў­ваў­ся ра­зам з по­шу­кам ра­да­во­ду. Мно­га да­ве­даў­ся пра Бе­ла­русь, зра­зу­меў гэ­тую сваю зям­лю. Атрым­лі­ва­ец­ца, яна мне больш бліз­кая і род­ная, чым усё ас­тат­няе. Га­лоў­нае, каб бы­ла ду­хоў­ная су­вязь, і яе маю. Я вель­мі ха­цеў бы, каб бе­ла­рус­кая чыс­ці­ня за­ха­ва­ла­ся. Я ўсім ка­жу: «Спа­дар­ства! Ду­хоў­ная ста­лі­ца сён­ня — гэ­та не Маск­ва, не Кі­еў. Гэ­та Мінск».

— Усё-та­кі лі­чы­це ся­бе бе­ла­ру­сам, хоць і жы­вя­це да­лё­ка ад кра­і­ны?

— Вя­до­ма. І мае дзе­ці ўсю­ды пі­шуць, што яны бе­ла­ру­сы.

— Ці час­та пры­яз­джа­е­це сю­ды?

— Мы рэ­гу­ляр­на за­віт­ва­лі ў Бе­ла­русь з сям'­ёй (баць­ка з Ка­рэ­ліч, ма­ці з Ба­ры­са­ва), хоць і не вель­мі час­та. Больш ча­су я стаў тут пра­во­дзіць апош­нія 15-20 га­доў, ка­лі з'я­віў­ся воль­ны час. З'я­ві­ла­ся фі­нан­са­вая са­ма­стой­насць дзя­ку­ю­чы фір­ме, ство­ра­най у 1991 го­дзе. Яна да­гэ­туль вы­ру­чае мя­не, бо на ўлас­ныя срод­кі я ўтрым­лі­ваю кон­суль­ства Бе­ла­ру­сі ў Цю­ме­ні.

— Што за фір­ма, ка­лі не сак­рэт?

— Гэ­та хол­дын­га­вая кам­па­нія: вы ж ра­зу­ме­е­це, што та­кое біз­нес — гэ­та там, дзе вы­гад­на. Ад­нак быў час, што я пры­хва­рэў — не так прос­та ўсё да­ста­ец­ца, да­во­дзіц­ца пла­ціць, у тым лі­ку зда­роў­ем. Ця­пер ма­ёй кам­па­ні­яй кі­руе дач­ка. А я, як яна жар­туе, «зай­ма­ю­ся глуп­ства­мі»: дып­ла­ма­тыя, паэ­зія — мае асноў­ныя хо­бі.

— Рас­ка­жы­це, чым зай­ма­ец­ца бе­ла­рус­кі кон­сул у Цю­ме­ні?

— Асноў­ны на­пра­мак ма­ёй дзей­нас­ці — эка­на­міч­ны. Я ра­зу­мею, што ў Бе­ла­ру­сі ма­ла ка­рыс­ных вы­кап­няў, яна з'яў­ля­ец­ца экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­най кра­і­най, та­му я раб­лю ўсё, каб ва­шы та­ва­ры трап­ля­лі да нас. Дзесь­ці 360 бе­ла­рус­кіх аў­то­бу­саў ця­пер экс­плу­а­ту­ец­ца ў Цю­ме­ні — гэ­та дзве тра­ці­ны ўся­го аў­та­пар­ка. Ка­лі я стаў га­на­ро­вым кон­су­лам, экс­парт Бе­ла­ру­сі ў Цю­мень скла­даў 51 міль­ён до­ла­раў, а сён­ня ён да­сяг­нуў 137 міль­ё­наў — гэ­та мой не­па­срэд­ны ўнё­сак у на­шы ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны. Бо трэ­ба не толь­кі ства­рыць тэх­ні­ку, але і пра­даць яе; не толь­кі вы­рас­ціць пра­дук­ты, але і пра­даць — вось што са­мае га­лоў­нае, гэ­тым я і зай­ма­ю­ся як га­на­ро­вы кон­сул — зна­хо­джу для бе­ла­рус­кіх та­ва­раў цю­мен­скія рын­кі збы­ту. Дру­гі на­пра­мак ма­ёй пра­цы гу­ма­ні­тар­ны. Ча­ты­ры ВНУ Бе­ла­ру­сі і 4 ВНУ Цю­ме­ні пры ма­ім не­па­срэд­ным удзе­ле за­клю­чы­лі па­гад­нен­ні і ця­пер пра­вод­зяць аб­мен сту­дэн­та­мі, на­ву­ко­вы­мі пра­ца­мі, вы­клад­чы­ка­мі — гэ­та ідзе на ка­рысць абедз­вюм дзяр­жа­вам. 5 га­ра­доў ста­лі па­бра­ці­ма­мі, ця­пер су­пра­цоў­ні­ча­юць па­між са­бой як у сфе­ры эка­но­мі­кі, так і куль­ту­ры. Тра­ці­на ўся­го та­ва­ра­зва­ро­ту Бе­ла­ру­сі з Ра­сі­яй пры­па­дае на Цю­мен­скі рэ­гі­ён (а ён з'яў­ля­ец­ца ма­гут­ным за­ход­не­сі­бір­скім наф­та­вым комп­лек­сам). Атрым­лі­ва­ец­ца знач­ная су­ма гро­шай, якую мы ад­да­ём вам. Вель­мі важ­на, каб лю­дзі на­ву­чы­лі­ся ад­да­ваць... Не толь­кі сэр­ца, але і ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, вы за­хва­рэ­лі, і ад­бы­ло­ся пе­ра­асэн­са­ван­не, што і на­вош­та ро­бі­це?..

— Пе­ра­асэн­са­ван­не і пер­шая хва­ро­ба са мной зда­ры­лі­ся та­ды, ка­лі раз­ва­ліў­ся Са­вец­кі Са­юз. Гэ­та бы­ло не­ча­ка­на. Я аслу­пя­неў і пе­ра­жы­ваў, як і ўсе. Ужо та­ды з'я­ві­ла­ся ра­зу­мен­не та­го, што трэ­ба пад­тры­маць Бе­ла­русь, бо яна ў над­та скла­да­най сі­ту­а­цыі апы­ну­ла­ся. Дру­гім пе­ра­лом­ным мо­ман­там ста­ла апе­ра­цыя, якую мне ра­бі­лі на сэр­цы, — яно спы­ні­ла­ся на 4,5 га­дзі­ны. Мне ра­бі­лі аор­та­ка­ра­нар­нае шун­та­ван­не — ус­кры­ва­лі груд­ную клет­ку... Пе­рад ва­мі ся­дзіць ча­ла­век дру­го­га на­ра­джэн­ня.

— Пас­ля гэ­та­га вы­ра­шы­лі жыць іна­чай?

— Так, вя­до­ма. Але раз­вал Са­вец­ка­га Са­ю­за — гэ­та бы­ло яшчэ горш, чым шун­та­ван­не. Ка­лі гэ­та зда­ры­ла­ся, я ад­ра­зу для ся­бе вы­ра­шыў, што трэ­ба да­па­ма­гаць Бе­ла­ру­сі. Якім чы­нам? Пэў­ную част­ку сва­іх гро­шай, сіл «ад­ры­ваць» і ад­да­ваць ёй. Спа­чат­ку я ства­рыў на­цы­я­наль­ную куль­тур­ную су­пол­ку Бе­ла­ру­сі — кі­ра­ваў ёй з 1995 го­да. А з 2005 го­да за­ду­маў­ся, чым яшчэ ма­гу да­па­маг­чы, і стаў укла­даць фі­нан­сы. Ад­нак ма­тэ­ры­яль­на ты мо­жаш да­па­маг­чы толь­кі та­ды, ка­лі ў ця­бе ду­ша ёсць, ка­лі ты так вы­ха­ва­ны. У са­вец­кі час бы­ло шмат доб­ра­га, на­прык­лад, іс­на­ваў са­цы­яль­ны ліфт: прос­ты ча­ла­век мог зра­біць кар'­е­ру. Ця­пер без гро­шай гэ­та амаль не­маг­чы­ма, пры­нам­сі, у Ра­сіі.

— Вы шмат ро­бі­це для ін­шых. Ці ад­чу­ва­е­це пэў­ную ад­да­чу?

— Я зра­зу­меў ад­ну рэч: не ча­кай удзяч­нас­ці ад­ра­зу, хоць і хо­чац­ца штось­ці па­чуць. Ёсць тры сту­пе­ні даб­ра. Пер­шая, са­мая ні­жэй­шая, ка­лі ты ро­біш да­бро і кры­чыш пра яго ўся­му бе­ла­му све­ту. Дру­гая, больш вы­со­кая, ка­лі зра­біў да­бро і ду­ма­еш пра ся­бе: «Які я ма­лай­чы­на». Трэ­цяя — гэ­та ка­лі ты зра­біў да­бро і не за­ўва­жыў. Вось да та­ко­га я імк­ну­ся... Ця­пер мне ўжо кар'­е­ру ра­біць не трэ­ба, мож­на ска­заць, я воль­ны мас­так. У мя­не з дзя­цін­ства бы­ла дум­ка: «Як зра­біць так, каб су­стра­кац­ца толь­кі з ты­мі, з кім хо­чац­ца, і не ба­чыц­ца з ты­мі, хто не па­да­ба­ец­ца?» Аказ­ва­ец­ца, без фі­нан­саў гэ­та не­маг­чы­ма.

— Уда­ло­ся?

— Так. У ма­ім ра­зу­мен­ні ча­ла­век па­доб­ны да птуш­кі, толь­кі за­мест кры­лаў мае ру­кі. Ка­лі па­раў­ноў­ваць, бы­ва­юць лю­дзі-ку­ры, лю­дзі-сі­ні­цы, ар­лы. Каб уз­ля­цець, трэ­ба, каб у нас два кры­лы ма­ха­лі. Пер­шае — дзе­ла­вое: ты па­ві­нен сям'ю за­бяс­печ­ваць, доб­ра вы­гля­даць. Дру­гое кры­ло — ду­хоў­нае. Ка­лі яны ра­зам, ча­ла­век уз­ды­ма­ец­ца над са­бой і над зям­лёй. Ка­лі ад­но кры­ло пе­ра­бі­тае, ча­ла­век не мо­жа ўзля­цець, ён ма­хае ім, але атрым­лі­ва­ец­ца толь­кі бег па ко­ле. Я ве­даю шмат дзе­ла­вых лю­дзей, якім сум­на жыць. Ва­кол іх ад­ны гро­шы — на­да­ку­чы­ла! Я для ся­бе зра­зу­меў: ма­ла гро­шай — дрэн­на, шмат гро­шай — так­са­ма дрэн­на. Трэ­ба знай­сці за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну, каб і дру­гое кры­ло (ду­хоў­нае) так­са­ма ма­ха­ла.

— Дзе ж яна, тая за­ла­тая ся­рэ­дзі­на?

— У біз­не­се я пры­трым­лі­ва­ю­ся прын­цы­пу трох «не»: не ба­яц­ца, не зда­вац­ца, не да­вя­раць. Ад­нак і прын­цып трох «с» так­са­ма пры­сут­ні­чае: со­рам, сум­лен­не, спа­чу­ван­не. А каб са­праў­ды абод­ва кры­лы пра­ца­ва­лі, ёсць яшчэ адзін сак­рэт: пра­ца, цярп­лі­васць, твор­часць. Атрым­лі­ва­ец­ца дзе­вяць век­та­раў.

— А ча­му не да­вя­раць?

— Гэ­та азна­чае да­вя­рай, але пра­вя­рай. Бо на­ват твой са­мы бліз­кі ся­бар, не та­му, што ён пад­лю­га, мо­жа прос­та пра неш­та за­быц­ца, не вы­ка­наць. Гэ­та са­мае скла­да­нае ў біз­не­се — тры­маць усё пад кант­ро­лем. Я не ства­рыў бы фір­му, каб не кант­ра­ля­ваў. Быў мо­мант, ка­лі мя­не так пад­ма­ну­лі, што я вы­му­ша­ны быў пра­даць ква­тэ­ру, жыў у не­да­бу­да­ва­ным офіс­ным па­мяш­кан­ні...

— Ад­нак вы ўсё пе­ра­адо­ле­лі, на­ват вы­най­шлі ўлас­ныя фор­му­лы. Яны пра­цу­юць?

— Так, але трэ­ба па­ста­ян­на тры­маць іх пад піль­най ува­гай, каб не бы­ло пе­ра­ко­саў у пэў­ны бок. І трэ­ба ча­сам пра­во­дзіць унут­ра­ную рэ­ві­зію: «А ці не за­еў­ся ты? Ці не «за­плыў тлу­шчам»? Ці не па­ра та­бе ў царк­ву сха­дзіць?»

— Вы ка­жа­це, што хо­дзі­це ў царк­ву, і ў той жа час на­сталь­гу­е­це па Са­вец­кім Са­ю­зе. Ад­нак гэ­та бы­ла атэ­іс­тыч­ная кра­і­на...

— Ці­ка­ва тое, што яна не бы­ла атэ­іс­тыч­най. У ёй ме­лі­ся вы­раз­ныя нор­мы ма­ра­лі, як у са­праўд­най рэ­лі­гій­най дзяр­жа­ве. Ко­дэкс бу­даў­ні­ка ка­му­ніз­му су­па­дае з хрыс­ці­ян­скі­мі за­па­ве­дзя­мі. Ад­нак вель­мі страш­най бы­ла пад­ме­на: Бо­га за­мя­ні­лі на пра­вады­роў. Але прос­ты ча­ла­век, зма­га­ю­чы­ся за неш­та, іду­чы ў ата­ку і вы­крык­ва­ю­чы: «За Ста­лі­на!» — у пер­шую чар­гу ду­маў пра най­вы­шэй­шыя ма­раль­ныя ідэа­лы. Ад­мет­на, што мно­гія ка­му­ніс­ты-атэ­іс­ты бы­лі чыс­ты­мі людзь­мі, якія не ўзя­лі са­бе ў кі­шэ­ню ні­вод­най чу­жой ка­пей­кі. Я сам быў і за­ста­ю­ся ка­му­ніс­там, мае прын­цы­пы не змя­ні­лі­ся. Ад­нак з ча­сам я стаў за­ўва­жаць і ра­зу­мець, што ў на­ва­коль­най пра­сто­ры ёсць рэ­чы, якія не­маг­чы­ма па­тлу­ма­чыць, якія са­праў­ды ідуць ад Бо­га.

— Вы пі­ша­це вер­шы, ла­дзі­це паэ­тыч­ныя су­стрэ­чы. Хто на іх най­час­цей пры­хо­дзіць і пра што гу­та­ры­це са сва­і­мі пры­хіль­ні­ка­мі?

— Апош­ні раз я су­стра­каў­ся са сту­дэн­та­мі ра­сій­скай Ака­дэ­міі куль­ту­ры, ся­дзе­ла ча­ла­век 50 у не­вя­лі­кай кан­цэрт­най за­ле. Прай­шло дзве га­дзі­ны — а яны не сы­хо­дзі­лі. Слу­ха­лі, за­да­ва­лі пы­тан­ні. Шчы­расць твая ў вер­шах кра­нае ін­ша­га; слу­ха­ю­чы ця­бе, ён су­пер­ажы­вае і за­бы­вае пра час. Трэ­ба быць шчы­рым з са­бой, пра­пус­каць усё праз ду­шу. Жыц­цё — скла­да­ная шту­ка, не заў­сё­ды ўсё бу­дзе атрым­лі­вац­ца. Але, як ка­жуць у царк­ве, га­лоў­нае — каб ты па­ка­яў­ся. Па­мя­та­е­це раз­бой­ні­ка, які ві­сеў на кры­жы? Ён пер­шым тра­піў у рай... Трэ­ба зна­хо­дзіць сі­лы пры­зна­ваць свае па­мыл­кі, а за­тым іс­ці да­лей... Усе мае вер­шы пі­шуц­ца на нер­вах, та­му той, хто чы­тае або слу­хае іх, су­пер­ажы­вае мне.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.