Вы тут

Нябачныя грошы


Да ча­го трэ­ба быць га­то­вы­мі ўлас­ні­кам плас­ты­ка­вых кар­так

Іс­нуе та­кая дум­ка, што коль­касць без­на­яў­ных гро­шай у аба­ра­чэн­ні кра­і­ны ад­люст­роў­вае яе эка­на­міч­ную ста­біль­насць, а так­са­ма фі­нан­са­вую аду­ка­ва­насць гра­мад­ства. Чым бо­лей без­на­яў­ных тран­зак­цый, тым бо­лей уз­ро­вень гэ­тых па­каз­чы­каў. Пе­рад Бе­ла­рус­сю ста­іць за­да­ча да­вес­ці коль­касць без­на­яў­ных раз­лі­каў да 50%. Гэ­та­га пла­ну­юць да­сяг­нуць у 2016 го­дзе. А што ж ад­бы­ва­ец­ца ў кра­і­нах з больш раз­ві­той эка­но­мі­кай?

8-11

Вось, на­прык­лад, коль­касць без­на­яў­ных апе­ра­цый з да­па­мо­гай плас­ты­ка­вых кар­так, якія пра­вод­зяц­ца ў ЗША, ка­ля 60%. До­ля без­на­яў­ных гро­шай у аба­ра­чэн­ні Еў­ро­пы скла­дае ка­ля 90%. Але не заў­сё­ды без­на­яў­ны раз­лік — гэ­та бяс­печ­на і вы­гад­на. Іс­нуе шэ­раг фак­та­раў, якія мо­гуць за­цям­ніць усе зруч­нас­ці плас­ты­ка­вых кар­так. Гэ­та мо­жа быць ба­наль­нае ад­клю­чэн­не свят­ла ў мес­цы, дзе зна­хо­дзіц­ца бан­ка­мат, ці на­ват кі­берз­ла­чын­насць. На мі­ну­сах вір­ту­аль­ных гро­шай не­аб­ход­на спы­ніц­ца пад­ра­бяз­ней.

Ня­ма свят­ла — ня­ма руб­ля

Та­кія не­па­лад­кі су­стра­ка­юц­ца вель­мі рэд­ка, але яны ёсць. З‑за ава­рый у сіс­тэ­ме элект­ра­стан­цый мо­гуць так­са­ма ад­клю­чыць і бан­ка­ма­ты, якія зна­хо­дзяц­ца по­бач. Асаб­лі­ва гэ­та мо­жа быць праб­ле­ма­тыч­на, ка­лі на­яў­ныя гро­шы па­трэб­ны тэр­мі­но­ва.

Бан­ка­ма­ты ма­юць улас­ці­васць ла­мац­ца. Не­ка­то­рыя гэ­та ро­бяць ме­на­ві­та ў дзень вы­плат зар­пла­ты. А блі­жэй­шы бан­ка­мат бан­ка, з якім ва­ша фір­ма за­клю­ча­ла па­гад­нен­не, мо­жа быць у дру­гім кан­цы го­ра­да. Прый­дзец­ца па­тра­ціць час, каб да­брац­ца да яго.

Так­са­ма ў кра­ме по­бач з ва­шым до­мам не заў­сё­ды есць тэр­мі­нал для без­на­яў­на­га раз­лі­ку. Вір­ту­аль­ны­мі гра­шы­ма нель­га пла­ціць у боль­шас­ці ві­даў гра­мад­ска­га транс­пар­ту. На­шы сіс­тэ­мы апла­ты па­слуг яшчэ не пры­ста­са­ва­лі­ся да пры­няц­ця не толь­кі га­тоў­кі.

Пла­цім бан­ку

Ка­рыс­таль­ні­каў плас­ты­ка­вых кар­так мо­гуць ча­каць да­дат­ко­выя стра­ты, звя­за­ныя з апла­тай за тран­зак­цыі. На­прык­лад, ёсць бан­кі, якія не за­клю­ча­юць па­гад­нен­ні па­між са­бой. І мы не мо­жам сва­бод­на зняць гро­шы з карт­кі ад­на­го бан­ка ў бан­ка­ма­це дру­го­га. Для та­го, каб пра­вес­ці гэ­тую апе­ра­цыю, не­аб­ход­на за­пла­ціць да­дат­ко­вы пра­цэнт.

У аба­ра­чэн­ні ёсць шэ­раг крэ­дыт­ных кар­так. Ка­лі ра­зум­на ка­рыс­тац­ца крэ­ды­там, то не­аб­ход­на бу­дзе за­пла­ціць толь­кі да­моў­ле­ную пра­цэнт­ную стаў­ку. Га­лоў­нае — не пра­тэр­мі­на­ваць. Та­му што та­ды страт­насць па крэ­дыт­най карт­цы бу­дзе знач­на боль­шай, чым за­пла­на­ва­на.

З ня­бач­ны­мі гра­шы­ма мо­ра па ка­ле­на

У чым га­лоў­ная асаб­лі­васць вір­ту­аль­ных гро­шай? Іх не ві­даць. А ня­бач­нае на­шмат ляг­чэй па­тра­ціць. Знач­ную ро­лю тут ады­гры­вае псі­ха­ла­гіч­ны фак­тар. Бо на­яў­ныя гро­шы мы мо­жам па­клас­ці ў кі­шэ­ню ці ка­ша­лёк, пе­ра­лі­чыць у лю­бы мо­мант і ве­даць, коль­кі іх за­ста­ло­ся. Та­ко­га нель­га ска­заць пра вір­ту­аль­ныя гро­шы на карт­цы. Не заў­сё­ды пад ру­кой мо­жа зна­хо­дзіц­ца смарт­фон ці кам­п'ю­тар, каб пра­ве­рыць свой ра­ху­нак. Псі­хо­ла­гі ад­зна­ча­юць, што лю­дзі тра­цяць больш гро­шай, ка­лі куп­ля­юць з да­па­мо­гай карт­кі.

Асця­рож­на: за­леж­насць!

Ка­лі вы ка­рыс­та­е­це­ся карт­кай пэў­на­га бан­ка, то трап­ля­е­це ў за­леж­насць ад яго фі­нан­са­ва­га і тэх­ніч­на­га ста­но­ві­шча. Гэ­та азна­чае, што ка­лі банк мае фі­нан­са­выя праб­ле­мы, то ва­шы гро­шы мо­гуць не вы­пла­ціць. Вам так­са­ма мо­гуць не вы­даць ва­лю­ту.

Ёсць ры­зы­ка, што бан­каў­скае аб­ста­ля­ван­не, якое ад­каз­вае за без­на­яў­ныя раз­лі­кі, зла­ма­ец­ца, і вы не змо­жа­це зняць свае гро­шы на пра­ця­гу доў­га­га ча­су, а так­са­ма рас­пла­ціц­ца праз тэр­мі­нал.

Кі­берз­ло­дзей со­чыць за та­бой

Час­цей за ўсё гэ­та ты­чыц­ца толь­кі буй­ных, шмат­міль­ён­ных уклад­чы­каў. Але ў Бе­ла­ру­сі сён­ня мож­на па­чуць аб вы­пад­ках пад­ма­ну гра­ма­дзян, якія спра­ба­ва­лі зняць свае гро­шы ў бан­ка­ма­це, а по­тым вы­яві­лі, што іх аба­кра­лі.

Бан­кі ўсіх кра­ін вель­мі за­кла­по­ча­ныя тым, як за­бяс­пе­чыць на­леж­ную ахо­ву ін­фар­ма­цыі сва­іх клі­ен­таў. Ад­нак у ін­тэр­нэт з да­па­мо­гай ха­кер­скіх атак што­год трап­ляе кан­фі­дэн­цый­ная ін­фар­ма­цыя, дзе маг­чы­ма знай­сці ўсё аб ра­хун­ках не­аб­ход­на­га ча­ла­ве­ка, а так­са­ма мно­гія яго аса­біс­тыя звест­кі. Та­кія ата­кі ацэнь­ва­юц­ца Агенц­твам на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі ЗША як ад­ны з най­больш не­бяс­печ­ных. Стра­ты, якія яны пры­но­сяць, за­ста­юц­ца ня­вы­яў­ле­ны­мі на пра­ця­гу тыд­няў ці ме­ся­цаў. Пры­ро­да па­доб­ных атак на­столь­кі скла­да­ная, што на­ват най­буй­ней­шым фі­нан­са­вым ін­сты­ту­там цяж­ка ім су­праць­ста­яць. Уз­лом­шчы­кі бя­руць пад кант­роль ка­мер­цый­ныя сер­ве­ры, якія ад­каз­ва­юць за най­больш знач­ныя апе­ра­цыі бан­каў.

У Бе­ла­ру­сі схе­мы пад­ма­ну больш прос­тыя, але не менш ка­вар­ныя. Мі­лі­цыя фік­са­ва­ла вы­пад­кі, ка­лі зла­чын­цы пры­чап­ля­лі ка­ме­ру на бан­ка­мат, і яна за­піс­ва­ла не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю гра­ма­дзя­ні­на. А по­тым карт­ку пад­раб­ля­лі з улі­кам усіх да­ных, а бан­ка­мат ус­пры­маў яе як са­праўд­ную.

Так­са­ма ці­ка­ва ве­даць аб тым, што зла­дзеі мо­гуць ка­пі­ра­ваць маг­ніт­ную па­ла­су з ва­шай карт­кі. Яны мя­ня­юць кла­ві­я­ту­ру бан­ка­ма­та на спе­цы­яль­нае аб­ста­ля­ван­не, якое счыт­вае ін­фар­ма­цыю з маг­ніт­най па­ла­сы, ка­лі за­кон­ны ўла­даль­нік уво­дзіць ПІН-код. І гэ­та яшчэ да­лё­ка не ўсе ме­та­ды пад­ма­ну гра­ма­дзян.

Ан­ты­ўта­піч­ны сцэ­на­рый

Су­час­ная тэн­дэн­цыя да пе­ра­хо­ду на без­на­яў­ны раз­лік ад­ной­чы пры­вя­дзе да та­го, што на­яў­ныя гро­шы знік­нуць уво­гу­ле. 100‑пра­цэнт­ныя вір­ту­аль­ныя гро­шы за­бяс­пе­чаць мак­сі­маль­ную праз­рыс­тасць пры іх вы­ка­ры­стан­ні. А так­са­ма дзяр­жа­ва заў­сё­ды бу­дзе ве­даць, у ка­го коль­кі гро­шай. А рап­там та­кія звест­кі па­тра­пяць да зла­чын­цаў?.

Не вель­мі ве­ру ў та­кі чор­ны сцэ­на­рый у блі­жэй­шыя га­доў пяць­дзя­сят-сто, але не вы­клю­чаю яго. Бо ў «На­ўты­лус» Жу­ля Вер­на не ве­рыў ні­хто, а за­раз атам­ная пад­вод­ная лод­ка — адзін з най­важ­ней­шых фак­та­раў стрым­лі­ван­ня па­тэн­цы­яль­на­га са­пер­ні­ка. На­прык­лад, для мя­не ка­ры­стан­не карт­кай не вель­мі зруч­нае. Час­та су­стра­каў­ся з праб­ле­ма­мі тэр­мі­на­лаў у ма­га­зі­не. Ды ка­лі па­да­рож­ні­ча­еш па Бе­ла­ру­сі, су­ты­ка­еш­ся з тым, што ёсць шмат мес­цаў, дзе карт­кай раз­лі­чыц­ца прос­та не­маг­чы­ма: гэ­та і кра­мы, і транс­парт. Та­му сён­ня ад­даю пе­ра­ва­гу на­яў­ным гра­шам.

Ка­лі раз­ва­жаць цвя­ро­за, то без­на­яў­ны раз­лік — гэ­та зруч­насць, якую дык­туе су­час­насць. Але ў нас свая бан­каў­ская сіс­тэ­ма, і сля­пое ка­пі­ра­ван­не за­меж­на­га во­пы­ту не заў­сё­ды пры­но­сіць ка­рысць. Тым больш што ры­зы­ка ка­ры­стан­ня толь­кі вір­ту­аль­ны­мі гра­шы­ма яшчэ не зве­дзе­на да мі­ні­му­му.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.