Вы тут

«Навігатар» зніжак ад Беларусбанка


Клі­ен­ты буй­ней­ша­га бан­ка кра­і­ны ця­пер мо­гуць шу­каць аб'­ек­ты бан­каў­скай інф­ра­струк­ту­ры з да­па­мо­гай ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Бе­ла­рус­бан­ка.

Спра­ва ў тым, што для ўла­даль­ні­каў смарт­фо­наў з апе­ра­цый­ны­мі сіс­тэ­ма­мі Androіd, Wіndows Phone, іOs, ка­рыс­таль­ні­каў па­слу­гі «М‑бан­кінг» за­раз Бе­ла­рус­банк пра­па­нуе зруч­ны сэр­віс «Ла­ка­тар бан­каў­скіх па­слуг».

Гэ­ты сэр­віс у рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су да­зва­ляе да­вед­вац­ца клі­ен­там аб раз­мя­шчэн­ні блі­жэй­шых да ка­рыс­таль­ні­ка смарт­фо­наў бан­ка­ма­таў, ін­фа­кі­ёс­каў і ўста­ноў Бе­ла­рус­бан­ка, а так­са­ма ін­фар­ма­цыю аб ін­шых бе­ла­рус­кіх бан­ках. Па кож­ным вы­бра­ным аб'­ек­це мож­на па­гля­дзець ці­ка­вую і дэ­та­лё­вую ін­фар­ма­цыю — ад­рас, рэ­жым пра­цы, спіс да­ступ­ных апе­ра­цый, да­ве­дац­ца пра кур­сы ва­лют ва ўста­но­вах бан­ка. Акра­мя гэ­та­га, з да­па­мо­гай «ла­ка­та­раў» мож­на хут­ка знай­сці ад­ра­сы ар­га­ні­за­цый ганд­лю і сэр­ві­су, дзе пры апла­це карт­ка­мі Бе­ла­рус­бан­ка пра­па­ну­юц­ца зніж­кі.

«М‑бан­кінг» — па­слу­га, якая да­зва­ляе тры­маль­ні­кам бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так з да­па­мо­гай ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на і ўста­ля­ва­на­га ў ім спе­цы­яль­на­га да­дат­ка «M‑Belarusbank» у лю­бы час і з лю­бой кроп­кі све­ту аплач­ваць што­ме­сяч­ныя пла­ця­жы (ка­му­наль­ныя пла­ця­жы, па­слу­гі ін­тэр­нэт-пра­вай­да­раў, ка­бель­на­га тэ­ле­ба­чан­ня і інш.), па­га­шаць крэ­ды­ты, пе­ра­во­дзіць гро­шы з ад­на­го ра­хун­ку на дру­гі, па­паў­няць уклад­ныя ра­хун­кі, бла­кі­ра­ваць/раз­бла­кі­ра­ваць карт­кі, атрым­лі­ваць па элект­рон­най по­шце чэ­кі аб апла­це і інш. Фі­нан­са­выя ана­лі­ты­кі прад­каз­ва­юць, што праз пэў­ны час з да­па­мо­гай смарт­фо­наў клі­ен­ты змо­гуць аплач­ваць свае па­куп­кі ў буй­ней­шых ганд­лё­вых кроп­ках кра­і­ны.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.