Вы тут

Адпачынак са знакам якасці


Чым брас­лаў­скія аг­ра­ся­дзі­бы пры­ваб­лі­ва­юць ту­рыс­таў

На бе­ла­рус­кіх аб­ша­рах ня­ма­ла мяс­цін для ад­па­чын­ку ду­шой і це­лам. Але, ба­дай, най­пер­шая з іх — цу­доў­ны Брас­лаў­скі край, з яго ўні­каль­ны­мі азё­ра­мі, пры­род­ны­мі ланд­шаф­та­мі, людзь­мі, а так­са­ма аг­ра­ся­дзі­ба­мі. У ме­жах што­га­до­ва­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на леп­шую аг­ра­эка­ся­дзі­бу го­да, што ла­дзіць «Бе­ла­грап­рам­банк», ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ў кам­па­ніі экс­пер­таў на­ве­да­ла тры ся­дзі­бы на Брас­лаў­шчы­не.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У гас­цях у «Каз­кі»

Наш шлях ля­жыць, ні мно­га ні ма­ла, у «Каз­ку». Так на­зы­ва­ец­ца ся­дзі­ба ў вёс­цы Куп­чэ­лі, на бе­ра­зе во­зе­ра з дзіў­най ла­тыш­скай наз­вай Даўб­ле. «Каз­кай» ака­за­лі­ся два да­мы для гас­цей, якія ра­зам з аль­тан­ка­мі, тэ­ра­са­мі і гас­па­дар­чы­мі па­бу­до­ва­мі ўтва­ра­юць за­кры­ты вя­ноч­ны двор. Тут нас су­стра­кае ўсмеш­лі­вая гас­па­ды­ня Воль­га Ят­коў­ская. «На­ша ся­дзі­ба ўні­каль­ная тым, што ўсё тут зроб­ле­на ру­ка­мі май­го му­жа», — рас­па­вя­дае яна і вя­дзе нас на не­вя­лі­кую эк­скур­сію па сва­іх ула­дан­нях.

Па­бу­до­вы ся­дзі­бы драў­ля­ныя, гас­па­дар склаў іх з цэ­лых бяр­вё­наў без адзі­на­га цві­ка, ча­му вель­мі дзі­вяц­ца за­меж­ныя ту­рыс­ты. Але ж так і бу­да­ва­лі ка­лісь­ці на­шы прод­кі. Жы­лыя па­коі ся­рэд­ніх па­ме­раў да­во­лі ўтуль­ныя, аб­шы­ты ша­лёў­кай і не за­гру­ва­шча­ны ліш­ні­мі прад­ме­та­мі. Ло­жак, ша­фа, ка­мо­да, іль­ня­ныя фі­ран­кі на вок­нах. Зрэш­ты, усе не­аб­ход­ныя ўмо­вы цы­ві­лі­за­цыі для кам­форт­на­га ад­па­чын­ку тут ёсць: га­ра­чая ва­да, ха­ла­дзіль­нік, тэ­ле­ві­зар, лаз­ня...

Гас­па­да­ры «Каз­кі» за­яві­лі­ся на кон­курс у на­мі­на­цыю «Эка­ся­дзі­ба го­да». Кры­тэ­рыі ацэн­кі тут на­ступ­ныя: вы­ка­ры­стан­не эка­ла­гіч­на чыс­тых ма­тэ­ры­я­лаў і тра­ды­цый­ных тэх­на­ло­гій пры бу­даў­ніц­тве, пад­тры­ман­не эка­ла­гіч­на чыс­тай сель­скай гас­па­дар­кі, пра­да­стаў­лен­не эка­ла­гіч­на чыс­та­га хар­ча­ван­ня, вы­ка­ры­стан­не ва­ды з пры­род­ных кры­ніц і аль­тэр­на­тыў­ных кры­ніц энер­гіі, зя­лё­ныя марш­ру­ты па­хо­даў і эк­скур­сій, кла­пат­лі­вае стаў­лен­не да пры­ро­ды і ўні­каль­насць па­слу­гі, што пра­па­ноў­ва­ец­ца. Тут пры­трым­лі­ва­юц­ца ўсіх не­аб­ход­ных умоў, і на­ват на здзіў­ле­ную рэ­ак­цыю гас­цей, што па­ба­чы­лі му­ха­бой­ку, гас­па­ды­ня ад­зна­чае: «Мы ста­ра­ем­ся не вы­ка­рыс­тоў­ваць ні­я­кіх дых­ла­фо­саў».

«Тут у нас ма­лень­кі са­док па­са­джа­ны, ня­даў­на буль­бу вы­бра­лі», — пра­цяг­вае гас­па­ды­ня, ве­ду­чы нас да во­зе­ра ля ўсы­па­най яб­лы­ка­мі ўза­ра­най дзя­лян­кі.

Ад­на­ча­со­ва ў «Каз­цы» мо­гуць кам­форт­на па­чу­вац­ца 10— 15 гас­цей. Пры­яз­джа­юць яны ў асноў­ным з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, ад­ной­чы за­ві­таў сю­ды і фран­цуз. На ся­дзі­бе ство­ра­ны ўмо­вы пе­ра­важ­на для спа­кой­на­га ся­мей­на­га ад­па­чын­ку з дзець­мі. Гас­цям тут пра­па­ну­юць ло­дач­ныя пра­гул­кі, ры­бал­ку, па­хо­ды ў гры­бы і яга­ды, эк­скур­сіі на ся­дзі­бу Пля­тэ­раў, што зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лё­ку. За пра­жы­ван­не ў су­ткі гос­ці пла­цяць 10—15 до­ла­раў, ка­лі з хар­ча­ван­нем — 20—25. Да­рэ­чы, стра­вы Воль­га тут га­туе ў пе­чы. Ох і смач­ныя пон­чы­кі і яб­лыч­ны пі­рог з ка­ры­цай пра­па­на­ва­ла нам яна! Боль­шасць пра­дук­таў да ста­ла — ма­ла­ко, мёд, яй­кі, тва­рог — гас­па­да­ры на­бы­ва­юць у вяс­ко­вых жы­ха­роў. Сва­ёй гас­па­дар­кі яны па­куль не ма­юць, ад­нак на­ле­та пла­ну­юць за­вес­ці тру­соў. А не­па­да­лёк ад «Каз­кі» ўла­даль­ні­кі ся­дзі­бы бу­ду­юць яшчэ ад­ну. Яна бу­дзе скла­дац­ца з дзвюх час­так, ад­ну з якіх зро­бяць без­бар'­ер­най. Пэў­на, гэ­та адзін­ка­вы прык­лад у Бе­ла­ру­сі, дзе гас­па­да­ры кла­по­цяц­ца пра ад­па­чы­нак лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Абед «На ўзлес­ку»

Пас­ля па­да­рож­жа ў «Каз­ку» мы едзем у Брас­лаў і спы­ня­ем­ся тут «На ўзлес­ку». Гас­па­ды­ня ся­дзі­бы, ура­джэн­ка Укра­і­ны Ка­ця­ры­на Ша­кель, удзель­ні­чае ў кон­кур­се ў на­мі­на­цыі «Бе­ла­рус­кая тра­ды­цый­ная кух­ня» і рых­ту­ец­ца час­та­ваць нас стра­ва­мі Брас­лаў­ска­га рэ­гі­ё­на. Але спа­чат­ку па­каз­вае нам свой ма­ён­так. Во­ка ра­ду­юць аку­рат­ныя луж­кі і кве­тач­кі, дзі­ця­чая пля­цоў­ка, ды і са­мо мес­ца — ся­дзі­ба ста­іць са­праў­ды на ўзлес­ку са­сно­ва­га бо­ру — вель­мі ма­ляў­ні­чае. Вя­лі­кі дом у два па­вер­хі, на кож­ным з якіх па два пра­стор­ныя па­коі і асоб­ныя сан­вуз­лы, каб роз­ныя гос­ці, якія ад­на­ча­со­ва ад­па­чы­ва­юць тут, не за­мі­на­лі ад­ны ад­ным. Дом гас­па­да­ры ка­лісь­ці бу­да­ва­лі для ся­бе, та­му зроб­ле­на тут усё якас­на. Ка­ця­ры­на з му­жам са­мі да­гля­да­юць ся­дзі­бу і пры­ма­юць ту­рыс­таў. За­да­ча не з лёг­кіх, але па­куль усё атрым­лі­ва­ец­ца.

Гас­па­да­ры ся­дзі­бы — спарт­сме­ны, удзель­ні­ча­юць у лыж­ных і ве­ла­сі­пед­ных спа­бор­ніц­твах, да­лу­ча­юць да гэ­та­га і сва­іх па­ста­яль­цаў. У бу­дын­ку лаз­ні на­ват ство­ра­ны му­зей, дзе са­бра­ны ўсе ся­мей­ныя ўзна­га­ро­ды. Апроч гэ­та­га, тут ёсць шмат ін­шых ці­ка­вых рэ­чаў: вя­лі­кія крос­ны, на якіх ві­сяць пыш­ныя ду­бо­выя ве­ні­кі для лаз­ні, і цэ­лая ка­лек­цыя ста­ра­жыт­ных прад­ме­таў по­бы­ту бе­ла­ру­саў.

На­рэш­це гас­па­ды­ня пра­во­дзіць нас на вя­лі­кую кух­ню, дзе па­чэс­нае мес­ца зай­мае печ, у якой ужо «да­хо­дзяць» стра­вы ў гарш­ках. «Ту­рыс­ты про­сяць га­та­ваць блі­ны, сыр­ні­кі, дра­ні­кі, баб­ку. Боршч усе лю­бяць», — ад­зна­чае Ка­ця­ры­на. Га­ту­юць тут усё з хат­ніх пра­дук­таў, праў­да, са­мі гас­па­дар­ку не тры­ма­юць, а куп­ля­юць у лю­дзей. Ка­ця­ры­на са­ма ро­біць на­рых­тоў­кі на зі­му, ціс­не яб­лыч­ны сок, су­шыць гры­бы, яга­ды, са­да­ві­ну.

Сён­ня ж нас ча­кае ме­ню з пя­ці страў, не лі­ча­чы на­по­яў. Мяр­куй­це са­мі: у якас­ці пер­шай нам па­да­юць гус­ты грыб­ны суп «Ра­ман», які за­праў­ля­юць смя­та­най, але і без яе ён смач­ны. Доў­га га­да­лі, што на­да­ло стра­ве та­кую кан­сіс­тэн­цыю: му­ка? кру­пы? «У рэ­цэп­це па­зна­ча­на — ка­ва­ла­чак хле­ба, раз­мо­ча­ны ў сы­ро­ват­цы», — вы­да­ла сваю та­ям­ні­цу гас­па­ды­ня пас­ля на­шых мар­ных мер­ка­ван­няў. На­ступ­ная стра­ва — гуль­біш­ні­кі. Га­ту­юц­ца яны так: буль­ба ва­рыц­ца ў мун­дзі­рах, пас­ля абі­ра­ец­ца, таў­чэц­ца, з яе ле­пяц­ца ка­мяч­кі, уся­рэ­дзі­ну якіх кла­дуць на­чын­ку з аб­сма­жа­ных гры­боў і цы­бу­лі. Усё пад­смаж­ва­ец­ца, за­тым склад­ва­ец­ца ў гар­шчок і звер­ху за­лі­ва­ец­ца смя­та­най ці ка­нап­ля­ным але­ем ды ад­праў­ля­ец­ца ў печ. Сма­ка­та! Да­лей гас­па­ды­ня па­да­ла на стол два ві­ды га­луб­цоў: вя­до­мыя нам сён­ня кла­січ­ныя, пры­га­та­ва­ныя ў печ­цы, і бе­ла­рус­кія. Чым ці­ка­выя апош­нія? На­шы вяс­ко­выя прод­кі не ве­да­лі ры­су, ды і ча­су за­горт­ваць на­чын­ку ў кож­ны ка­пус­ны ліст у іх не бы­ло. Та­му ліс­ты прос­та ад­вар­ва­лі­ся, і ў іх кож­на­му пар­цы­ён­на на­клад­ва­лі пры­га­та­ва­ную са сквар­ка­мі яч­не­вую ка­шу. Ня­гле­дзя­чы на ўсю пра­ста­ту, стра­ва вель­мі смач­ная і сыт­ная. А на дэ­серт нас ча­ка­лі за­пе­ча­ныя яб­лы­кі і жу­ра­ві­на­вы кі­сель, так­са­ма зва­ра­ны гас­па­ды­няй. І ў ка­го пас­ля гэт­ка­га ста­ла язык па­вер­нец­ца ска­заць, што ўся бе­ла­рус­кая кух­ня — гэ­та буль­ба ды дра­ні­кі з яе?..

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Су­стрэ­ча з ві­кін­гам

Мы на­кі­роў­ва­ем­ся на апош­нюю кон­курс­ную ся­дзі­бу, што мес­ціц­ца ў вёс­цы Вус­це. На пад­вор­ку «У Ба­ры­са­ві­ча» нас су­стра­кае пры­га­жу­ня з хле­бам-сол­лю і... уз­бро­е­ны ві­кінг! Але ён ака­заў­ся не та­кім гроз­ным, як вы­гля­даў, і лас­ка­ва ві­таў нас ды час­та­ваў смач­ным хле­бам, спе­ча­ным гас­па­ды­няй ся­дзі­бы. Пас­ля та­кой ура­чыс­тай ані­ма­цый­най су­стрэ­чы ві­кінг пе­ра­ўтва­рыў­ся ў Юрыя Жар­ко, сы­на гас­па­да­ра ма­ёнт­ка Ула­дзі­мі­ра Ба­ры­са­ві­ча, і за­пра­сіў нас на эк­скур­сію па бяз­меж­ных брас­лаў­скіх пра­сто­рах. Ды не прос­та так, а... на квад­ра­цык­ле. Хоць бы­ло страш­на, але не ска­рыс­тац­ца гэ­тым бы­ло не­маг­чы­ма. Апра­нуў­шы вя­ліз­ную цёп­лую курт­ку і шлем і ўча­піў­шы­ся за руч­кі на квад­ра­цык­ле, ра­зам з гас­па­да­ром я па­не­сла­ся па без­да­рож­ных уз­гор­ках. І я ўжо не я, а сва­бод­ная птуш­ка, што ля­ціць, ад­даў­шы­ся вет­ру і хут­ка­сці, за­хоп­ле­ная пры­га­жос­цю ча­роў­ных азёр і ляс­ных аб­ша­раў... Ад­чу­ван­не не­ве­ра­год­нае і ні з чым не па­раў­наль­нае! А пас­ля па­шан­ца­ва­ла і са­мой па­кі­ра­ваць квад­ра­цык­лам, што так­са­ма да­да­ло ад­рэ­на­лі­ну.

Апроч па­езд­кі, нас ча­ка­ла не­вя­лі­кая пе­шая эк­скур­сія, якую гас­па­дар пра­во­дзіць для ту­рыс­таў сам. Да­рэ­чы, апроч эк­скур­сій, ла­дзяць ула­даль­ні­кі ся­дзі­бы і ры­бал­ку, і па­хо­ды ў гры­бы-яга­ды, і вод­ныя пра­гул­кі «Брас­лаў­ская кру­га­свет­ка».

Па­лю­ба­ваў­шы­ся края­ві­да­мі Мас­ка­віц­ка­га га­ра­дзі­шча, ад­куль ар­хе­о­ла­гі зда­бы­лі са­мыя знач­ныя зна­ход­кі куль­ту­ры ста­ра­швед­скіх ві­кін­гаў па-за тэ­ры­то­ры­яй Скан­ды­на­віі; азё­ра­мі Дзяр­бо, Не­дра­ва, Не­спіш і Вой­са, на­збі­раў­шы шам­пінь­ё­наў і мас­ля­коў, якіх тут рас­це проць­ма, мы вы­праў­ля­ем­ся на­зад на ся­дзі­бу. Тут нас зноў ча­кае на­кры­ты стол: ад­на з на­мі­на­цый, у якой удзель­ні­чае ся­дзі­ба «У Ба­ры­са­ві­ча», — «Бе­ла­рус­кая тра­ды­цый­ная кух­ня». І тут ёсць свая спе­цы­фі­ка: гас­па­да­ры — ама­та­ры ры­бал­кі, і та­му нас не аб­мі­ну­ла дэ­гус­та­цыя стра­ваў з да­роў Брас­лаў­скіх азёр. Юш­ка з рыб­на­га асар­ці, кат­ле­ты са шчу­па­ка, сма­жа­ны су­дак, вэн­джа­ныя лі­ні... Апроч та­го, ся­дзі­ба «У Ба­ры­са­ві­ча» ўдзель­ні­чае яшчэ і ў на­мі­на­цыі «Леп­шы старт». За не­каль­кі га­доў іс­на­ван­ня яе за­сна­валь­ні­кі ўжо ня­ма­ла зра­бі­лі, пры­чым на та­кім год­ным уз­роў­ні, што хо­чац­ца ўсім па­жа­даць та­кіх стар­таў.

Але кон­курс пра­цяг­ва­ец­ца, і мы па­кі­да­ем вя­сё­лых і гас­цін­ных гас­па­да­роў і рых­ту­ем­ся на­ве­даць но­выя ся­дзі­бы.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра.

Брас­лаў­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.