Вы тут

Пад рытмы самбы


У МІНСКУ ПРАЙШОЎ МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР ПА СПАРТЫЎНЫХ ТАНЦАХ

Па­мя­та­е­це фільм «Да­вай­це па­тан­цу­ем», у якім вя­до­мая спя­вач­ка Джэ­ні­фер Ло­пес ву­чы­ла тан­ца­вать Ры­чар­да Гі­ра? Для ге­роя Гі­ра тан­цы бы­лі не прос­та хо­бі, а пу­цёў­кай у ін­шы свет — ад­мет­ны ад ру­ці­ны паў­ся­дзён­на­га жыц­ця, у свет пры­га­жос­ці і бляс­ку... Та­кі­мі бы­лі мае пер­шыя аса­цы­я­цыі, ка­лі я тра­пі­ла на між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы па тан­ца­валь­ным спор­це «World Open Mіnsk — 2014», якія ў трэ­ці раз прай­шлі ў ста­ліч­ным Па­ла­цы спор­ту.

8-24

Ад­па­лі­ра­ва­ны да бляс­ку пар­кет, на якім — сто­лі­кі для спе­цы­яль­ных гас­цей, пры­глу­ша­нае свят­ло са­фі­таў, жы­вы ар­кестр і сот­ні пры­го­жых хлоп­цаў і дзяў­чат, якія быц­цам сыш­лі з эк­ра­наў тэ­ле­ві­за­ра. Сё­ле­та больш за 900 пар з 15 кра­ін све­ту пры­еха­лі ў Мінск, каб па­зма­гац­ца за зван­не ад­ных з леп­шых тан­цо­раў свету. «World Open Mіnsk» — адзі­ны тур­нір у на­шай кра­і­не, дзе пра­вод­зяц­ца спа­бор­ніц­твы рэй­тын­гу Су­свет­най фе­дэ­ра­цыі тан­ца­валь­на­га спор­ту, пры­чым аб­са­лют­на ва ўсіх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях. Ды­рэк­тар сту­дыі су­час­на­га тан­ца «СитиДэнс» і адзін з ар­га­ні­за­та­раў тур­ні­ру Дзміт­рый Ба­ра­вік ка­жа, што для яго «World Open Mіnsk» ужо як лю­бі­мае дзі­ця: «Мы па­чы­на­лі пра­во­дзіць ме­ра­пры­ем­ствы на ўзроў­ні школ. Пас­ля гэ­та бы­лі га­рад­скія, аб­лас­ныя, рэс­пуб­лі­кан­скія спа­бор­ніц­твы, па­куль да­рас­лі да між­на­род­най арэ­ны. Вя­до­ма, гэ­та вель­мі па­чэс­на і ад­каз­на. Ча­сам не спіш, хва­лю­еш­ся, пе­ра­жы­ва­еш, каб усё прай­шло ідэа­льна — і для гле­да­чоў, і для ўдзель­ні­каў, і для суд­дзяў, і для арг­ка­мі­тэ­та. Сё­ле­та так­са­ма ха­па­ла ню­ан­саў з пад­рых­тоў­кай, але дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства спор­ту, На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, Бе­ла­рус­ка­га аль­ян­су тан­ца­валь­на­га спор­ту і Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба мы пе­ра­адо­ле­лі ўсе пе­ра­шко­ды».

Па­ра­докс, але ад­крыц­цё «World Open Mіnsk-2014» са­бра­ла ў ра­зы больш пуб­лі­кі, чым гуль­ні на­цы­я­наль­най збор­най па бас­кет­бо­ле. У гэ­тым, без­умоў­на, ёсць за­слу­га ар­га­ні­за­та­раў, якія і па­ка­заль­нае вы­ступ­лен­не чэм­пі­ё­наў Еў­ро­пы-2014 ся­род пра­фе­сі­я­на­лаў зла­дзі­лі, і эк­за­тыч­ную Кар­не­лію Ман­га за­пра­сі­лі. Пры­чым тан­ца­валь­ныя ну­ма­ры Анд­рэя Зай­ца­ва і Елі­за­ве­ты Ча­ра­віч­най вы­клі­ка­лі та­кое за­хап­лен­не пуб­лі­кі, яко­му «экс-фаб­ры­кант­ка» мо­жа па­зайз­дрос­ціць.

8-25

«Яны — не­ве­ра­год­ныя!» — ус­клік­ну­ла дзяў­чы­на по­бач і пры­ня­ла­ся зды­маць чэм­пі­ё­наў на «ай­фон».

Воль­га Кузь­мен­ка і яе парт­нёр Ула­дзі­слаў Ба­та­рэй­ны з Ме­лі­то­па­ля. Сё­ле­та ўкра­ін­ская па­ра ўдзель­ні­ча­ла ў чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы па тан­ца­валь­ным спор­це, які пра­хо­дзіў у Іс­па­ніі. Але на спа­бор­ніц­твах у Мін­ску Воль­га і Ула­дзі­слаў на­ват не ква­лі­фі­цы­ра­ва­лі­ся ў фі­нал.

«Вя­до­ма, тут сур'­ёз­ная кан­ку­рэн­цыя, — ка­жа за­сму­ча­ная дзяў­чы­на. — І нель­га за­бы­ваць, што ў нас суб'­ек­тыў­ны від спор­ту, дзе важ­на, каб, па маг­чы­мас­ці, усе суд­дзі ця­бе ве­да­лі аль­бо ха­ця б ба­чы­лі не­каль­кі ра­зоў на пар­ке­це. А тут, мо­жа, хтось­ці заўважыў нас упер­шы­ню».

На маё пы­тан­не, ча­му дзяў­чы­на на­зі­рае за вы­ступ­лен­ня­мі фі­на­ліс­таў не ў кам­па­ніі свай­го парт­нё­ра, Воль­га ад­каз­вае з сум­най усмеш­кай: «Дык мы заўж­ды ра­зам! І на трэ­ні­роў­ках, і на тур­ні­рах... Ка­лісь­ці ж трэ­ба ад­па­чы­ваць ад­но ад ад­на­го».

У са­май ма­лод­шай уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі, да­рэ­чы, дзяў­чын­кам да­зва­ля­ец­ца вы­сту­паць без парт­нё­раў ці ў па­ры з ін­шай дзяў­чын­кай. Пры­чы­на прос­тая: хлоп­чы­каў знач­на ра­дзей ад­да­юць у спар­тыў­ныя тан­цы. А пер­шае, ча­му ву­чаць ма­лень­кіх тан­цо­раў, — ахоў­ваць свой па­пя­ро­вы ну­мар, без яко­га ня­ма ўва­хо­ду на пар­кет. Зда­ец­ца, за ўвесь ве­чар да­вя­ло­ся не адзін раз па­чуць та­кі дыя­лог:

— Ма­ша, не за­будзь свой ну­мар! Без яго вас не да­пус­цяць да спа­бор­ніц­тваў.

— Так, я па­мя­таю.

— І хо­піць кру­ціц­ца! Апра­най хут­чэй су­кен­ку — вам на пар­кет праз пяць хві­лін!

— Мне не па­да­ба­ец­ца гэ­тая су­кен­ка, ма­ма-а-а!..

— Кап­рыз­ні­чаць бу­дзеш заўт­ра, а сён­ня ты на пра­цы і ад­каз­ная за ва­шу па­ру.

У та­кіх тан­дэ­мах ма­ці заўж­ды трэ­ці ўдзель­нік. Як слуш­на за­ўва­жыў вя­ду­чы ве­ча­ра Дміт­рый Ка­рась, па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы — не толь­кі рэ­пе­ты­цыя для ма­лень­кіх тан­цо­раў, на­пе­ра­дзе ў якіх яшчэ не ад­но сур'­ёз­нае спа­бор­ніц­тва, але і доб­рая трэ­ні­роў­ка для баць­коў, якія вы­бра­лі для сва­іх дзя­цей ня­хай і пры­го­жую, але ня­прос­тую бу­ду­чы­ню.

«Я з пя­ці га­доў у тан­цах, — чую го­лас Воль­гі. — Вось гля­джу на гэ­тых ма­лых і ся­бе ўспа­мі­наю. Ня­ўжо і я бы­ла та­кая ж смеш­ная?»

Маг­чы­ма, ужо праз дзе­сяць-пят­нац­цаць га­доў гэ­тыя ня­зграб­ныя, але та­ле­на­ві­тыя ма­лень­кія тан­цо­ры зноў пры­едуць у Мінск зма­гац­ца за ме­да­лі, але ўжо ў «да­рос­лай» ка­тэ­го­рыі. «World Open Mіnsk» бу­дзе іх ча­каць!

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Пе­ра­мож­ца­мі ў ка­тэ­го­ры­ях WDSF (World Dance Sport Federatіon. — Аўт.) ста­лі:

1. WDSF Youth World Open Latіn — Ле­а­нід Ціш­кін і Ка­ця­ры­на Ша­ра­на­ва (г. Маск­ва, Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя)

2. WDSF World Open Latіn — Мі­кі­та Паў­лаў і Да­р'я Па­лей (г. Маск­ва, Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя).

3. WDSF Youth Open Standard — Аляк­сандр Раб­цаў і Ма­рыя Аб­ла­ко­ва Ма­рыя (г. Маск­ва, Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя).

4. WDSF Open Standard — Яў­ген Муш­ту­коў і Па­лі­на Дра­го­быч (г. Санкт-Пе­цяр­бург, Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя).

У пя­цёр­ку мац­ней­шых у пра­гра­мах Standard увай­шлі і бе­ла­рус­кія па­ры — Ягор Ду­ле­бя­нец і Аляк­санд­ра Са­ма­род­ская, а так­са­ма Ягор Бол­дыш і Па­лі­на Мі­не­е­ва.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.