Вы тут

Фарбы і гукі брэсцкага кірмашу


Ва ўсіх рэ­гі­я­наль­ных га­зе­тах, на мяс­цо­вых сай­тах апуб­лі­ка­ва­ны гра­фі­кі пра­вя­дзен­ня маш­таб­ных во­сень­скіх кір­ма­шоў, дзе збі­ра­ец­ца шмат сель­гас­вы­твор­цаў, а па­куп­ні­коў там звы­чай­на столь­кі, што ка­ля асоб­ных ма­шын на­ват чэр­гі вы­строй­ва­юц­ца. Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы, ар­га­ні­за­ва­ныя аб­лспа­жыў­са­ю­зам і ін­шы­мі ганд­лё­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, па­чы­на­юц­ца з пер­шых вы­хад­ных каст­рыч­ні­ка ў цэнт­раль­най част­цы го­ра­да. Але мне больш да­спа­до­бы не­вя­лі­кія кір­ма­шы, якія пра­вод­зяц­ца ў спаль­ных ра­ё­нах. Яны пры­ваб­ныя тым, што бліз­ка, не трэ­ба буль­бу ці ка­пус­ту вез­ці праз паў­го­ра­да. А ку­піць на іх мож­на фак­тыч­на ўсё, што і на вя­лі­кіх пля­цоў­ках.

8-21

Та­кі кір­маш ужо не­каль­кі га­доў ня­змен­на пра­хо­дзіць на скры­жа­ван­ні ву­ліц Су­во­ра­ва і Вал­га­град­скай у брэсц­кім мік­ра­ра­ё­не Ка­ва­лё­ва. Вось і ў мі­ну­лую ня­дзе­лю, якая вы­да­ла­ся со­неч­най і да­во­лі цёп­лай, тут са­бра­ла­ся шмат ганд­ля­роў сель­гас­пра­дук­цы­яй. Ма­шын з буль­бай бы­ло больш за дзя­ся­так.

— Па­гля­дзі­це, якая буль­бач­ка! Чыс­тая, пры­го­жая, — на­хваль­ва­ла сваю пра­дук­цыю ма­ла­джа­вая гас­па­ды­ня. — Да та­го ж смач­ная, раз­вар­ва­ец­ца доб­ра!

Буль­ба і са­праў­ды вы­гля­да­ла пры­ваб­на, та­му ка­ля гэ­тай ма­шы­ны спы­ня­ла­ся шмат па­куп­ні­коў.

— Над­та ж яна ў ця­бе пры­го­жая, — пры­дзір­лі­ва агля­даў мя­хі-сет­кі ху­дар­ля­вы дзядзь­ка. — Ма­быць, не шка­да­ва­ла мі­не­раль­ных угна­ен­няў, ніт­ра­таў?

Але дас­ціп­ная ганд­ляр­ка за­пэў­ні­ва­ла ці­каў­ных, што пры­мя­ня­юць яны з му­жам даў­но толь­кі спрад­веч­ную ар­га­ні­ку, а ін­шых угна­ен­няў уно­сіц­ца аб­са­лют­ны мі­ні­мум. Хоць ве­рыц­ца ў гэ­та з цяж­кас­цю, бо без хі­міі сён­ня вы­рошч­ва­юць хі­ба толь­кі паў­сот­кі буль­бы на ўлас­ных ага­ро­дах. Але ж буль­бач­ку, як пра­ві­ла, на кір­ма­шы куп­ля­юць тую, якая най­больш пры­ваб­на вы­гля­дае. Вось і ад гэ­та­га мік­ра­аў­то­бу­са га­вар­лі­вай ма­ла­рыц­кай гас­па­ды­ні раз-по­раз нес­лі мя­шок, а то і два, у ба­гаж­ні­кі аў­то, а не­ка­то­рыя ўлад­коў­ва­лі па­куп­кі на ця­леж­кі. Тым, хто браў больш за тры мя­хі буль­бы, гас­па­да­ры абя­ца­лі да­стаў­ку да пад'­ез­да — у ме­жах гэ­та­га мік­ра­ра­ё­на, вя­до­ма.

Ганд­ля­роў ка­пус­тай на гэ­ты раз бы­ло не мно­га, але цэ­ны на яе не ўзні­ма­лі­ся вы­шэй за ча­ты­ры ты­ся­чы. Пры­вет­лі­вая гас­па­ды­ня «ка­пус­най» па­лат­кі рас­пыт­ва­ла, для якіх па­трэб ага­род­ні­на. Ка­лі для за­квас­кі і доў­га­га за­ха­ван­ня, то пра­па­ноў­ваў­ся адзін га­ту­нак, а на га­луб­цы, для са­ла­ты мож­на бы­ло ўзяць мяк­чэй­шыя ка­ча­ны. Я не пры­слу­ха­ла­ся да па­ра­ды, узя­ла цвёр­дую ка­пус­ту, а по­тым, ка­лі ва­ры­ла боршч, па­шка­да­ва­ла, бо яе са­праў­ды бы­ло цяж­ка рэ­заць. Та­кая, ві­да­воч­на, доў­га пра­ля­жыць на бал­ко­не.

Іду да­лей і ка­ля ра­да з па­мі­до­ра­мі і морк­вай чую спа­чат­ку зна­ё­мы го­лас, а по­тым за­ўва­жаю зна­ё­мую по­стаць: су­сед­ка па бы­лой ква­тэ­ры, з якой не ба­чы­лі­ся га­доў пяць. Дзіў­на яе су­стрэць тут: ве­даю, што Ва­лян­ці­на Пят­роў­на мае вя­лі­кі ага­род на да­чы, вы­рошч­вае да­во­лі шмат сва­ёй пра­дук­цыі. Аказ­ва­ец­ца, яна прый­шла пе­ра­важ­на па­гля­дзець на цэ­ны, на тое, як сё­ле­та ўра­дзі­ла тая ці ін­шая куль­ту­ра, па­раў­наць са сва­ім дач­ным ура­джа­ем. А за­ад­но гэ­та цу­доў­ная на­го­да для пра­гул­кі з Анд­рэ­ем Мі­ка­ла­е­ві­чам. Су­жэн­цаў На­ско­ві­чаў ве­даю даў­но, яны ўзор­ныя са­да­во­ды і ага­род­ні­кі. Але гас­па­дар сё­ле­та за­кла­по­ча­ны тым, што ў са­дзе бы­ло вель­мі мно­га гні­лых яб­лык, не­ка­то­рыя па­чы­на­лі за­гні­ваць прос­та на дрэ­ве, та­му вы­ра­шыў рас­пы­таць тых, хто зай­ма­ец­ца вы­рошч­ван­нем пла­доў на про­даж. Ганд­ля­ры яб­лы­ка­мі па­цвер­дзі­лі, што сё­лет­ні год вы­даў­ся не са­мы леп­шы для ўра­джаю, лет­няя спё­ка паў­плы­ва­ла на не­да­хоп віль­га­ці, а яб­лы­ні гэ­та­га не лю­бяць. Вось у мно­гіх і вы­рас­лі не­тры­ва­лыя пла­ды.

Па­куль муж дзя­ліў­ся сва­і­мі раз­ва­жан­ня­мі пра ня­яб­лыч­ны год, яго жон­ка куп­ля­ла буй­ныя зя­лё­ныя пер­цы. По­тым па­тлу­ма­чы­ла, што пер­цы ў яе рас­туць дрэн­на. Для на­рых­то­вак яна даў­но пры­звы­ча­і­ла­ся куп­ляць іх ва ўкра­ін­скім За­ба­лац­ці: там, па яе сло­вах, і тан­ней, і вель­мі смач­ныя пра­да­юць. А гэ­тай во­сен­ню ў су­вя­зі з вя­до­мы­мі па­дзея­мі ехаць за мя­жу не ад­ва­жы­ла­ся і вы­ра­шы­ла ку­піць па­трэб­ную пра­дук­цыю на кір­ма­шы. Яе фір­мен­ныя ма­ры­на­ва­ныя пер­цы вель­мі лю­бяць дзе­ці і ўну­кі. «Доб­рая гас­па­ды­ня ўжо сён­ня ду­мае пра на­ва­год­ні стол», — пад­хва­ліў сваю «па­ла­ві­ну» Анд­рэй Мі­ка­ла­е­віч і рас­ка­заў, што су­стрэў тут не­каль­кі сва­іх зна­ё­мых. «Каб не праб­ле­мы з сэр­цам і не стро­гае ве­та, на­кла­дзе­нае Ва­лян­ці­най Пят­роў­най на лю­бы на­пой, мац­ней­шы за гар­ба­ту, пэў­на, зай­шлі б з хлоп­ца­мі ў ка­вяр­ню на­су­праць. Яны за­пра­ша­лі да­лу­чыц­ца. Вель­мі ж дзень пры­го­жы і на­строй доб­ры», — за­смя­яў­ся бы­лы су­сед і за­браў у жон­кі па­ке­ты з жоў­та-зя­лё­ны­мі пер­ца­мі.

На фо­не гэ­тай пры­го­жай ся­мей­най па­ры амаль што кант­рас­там вы­гля­да­ла ма­ла­дая па­ра. Яны рап­там за­спра­ча­лі­ся і звяр­ну­лі на ся­бе ўва­гу мно­гіх. Ма­ла­ды, ві­даць, муж да­во­дзіў, што трэ­ба ку­піць ча­ты­ры мя­хі буль­бы ад­ра­зу, каб ха­пі­ла на зі­му, за­ад­но і пад­вя­зуць да са­ма­га до­ма. А яго спа­да­рож­ні­ца пя­рэ­чы­ла, што буль­бу за­хоў­ваць ня­ма дзе. Маў­ляў, ка­лі ўвесь бал­кон за­ста­віш, не прай­сці бу­дзе, не тое, што ка­ляс­ку з ма­лым па­ста­віць ін­шы раз. Та­му, на яе дум­ку, хо­піць ад­на­го мяш­ка. Ма­лое ў ка­ляс­цы за­пла­ка­ла, і яны ады­шлі, на час ад­клаў­шы вы­ра­шэн­не пы­тан­ня пра на­рых­тоў­ку буль­бы.

А маю ўва­гу пры­цяг­ну­ла па­жы­лая пен­сі­я­нер­ка са стра­ка­тым па­ке­там чыр­во­на-аран­жа­вай ага­род­ні­ны, якая да­во­дзі­ла дру­гой ба­буль­цы, што са­мае га­лоў­нае, каб не бы­ло вай­ны, а на зям­лі ў нас усё рас­це і гас­па­да­роў ха­пае, ка­лі столь­кі ўся­го пра­да­юць.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.