Вы тут

Рыхтуем лазу вінаграду да зімы


На здоль­насць ві­на­гра­ду пе­ра­но­сіць ха­лод­ную па­ру ў пер­шую чар­гу ўплы­вае, як бе­раж­лі­ва да­гля­да­лі яго ўвесь се­зон. Та­му ўжо з вяс­ны вар­та за­дум­вац­ца аб за­ха­ван­ні яго ўзім­ку. Аслаб­ле­ны ві­на­град­нік, які мае ача­гі хва­ро­бы ці нявы­спе­лую драў­ні­ну, на­ўрад ці вы­жы­ве ў ма­ра­зы.

8-16

Не­аб­ход­на са­чыць, каб рас­лі­на не бы­ла па­шко­джа­на грыб­ко­вы­мі за­хвор­ван­ня­мі пад­час уся­го се­зо­на. Ка­лі ж яны бы­лі вы­яў­ле­ны, вар­та апра­ца­ваць ві­на­град­нік фун­гі­цы­да­мі, пры гэ­тым па­шко­джа­ныя га­лі­ны вы­ра­заць.

Чым больш ча­су ла­за зна­хо­дзіц­ца пад укрыц­цём, чым вы­шэй ва ўкрыц­ці тэм­пе­ра­ту­ра, тым больш ён мае па­трэ­бу ў па­жыў­ных рэ­чы­вах для пад­тры­ман­ня важ­ных пра­цэ­саў жыц­ця­дзей­нас­ці. Та­му ад­ным з пунк­таў кло­па­ту пра гэ­тую рас­лі­ну з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вая пад­корм­ка з да­па­мо­гай ар­га­ніч­ных і комп­лекс­ных мі­не­раль­ных угна­ен­няў. Пад­корм­ку за се­зон вар­та пра­во­дзіць не­каль­кі ра­зоў.

На зі­му не­аб­ход­на па­кі­даць толь­кі вы­спе­лую драў­ні­ну, якая мае ка­рыч­не­вы ко­лер. Зе­ле­на­ва­тую драў­ні­ну вар­та вы­да­ляць пад­час во­сень­ска­га аб­ра­за­ння, па­коль­кі яна не змо­жа пе­ра­жыць ма­ра­зы. Да та­го ж яна мо­жа спры­яць па­шко­джан­ню грыб­ка­мі, а так­са­ма цвіл­лю ўсёй рас­лі­ны.

Ад­нак не вар­та спя­шац­ца аб­ра­заць ві­на­град­нік, па­коль­кі вель­мі ран­няя аб­рэз­ка зні­зіць яго зі­маў­стой­лі­васць. Лепш за ўсё гэ­та ра­біць пас­ля пер­шых за­ма­раз­каў, блі­жэй да кан­ца каст­рыч­ні­ка.

Для та­го, каб пра­віль­на пад­рых­та­ваць ві­на­град да зі­мы, вар­та зра­біць ка­та­роў­ку, то бок зні­шчыць усе ка­ра­ні рас­лі­ны, якія рас­туць ка­ля па­верх­ні зям­лі. Дзя­ку­ю­чы ка­та­роў­цы глы­бін­ныя ка­ра­ні аду­жэ­юць і доб­ра за­ма­цу­юц­ца ў зям­лі.

Пас­ля пра­вя­дзен­ня вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ных пра­цэ­дур да на­ступ­лен­ня ма­ра­зоў ві­на­град­ныя кус­ты не­аб­ход­на звя­заць. Іх вар­та зняць са шпа­ле­ры, па­клас­ці на зям­лю і як ма­га аку­рат­ней пры­шпі­ліць кля­ма­ра­мі. Пад ло­за­мі па­жа­да­на раз­мяс­ціць рас­лін­ны ма­тэ­ры­ял, аба­вяз­ко­ва су­хі. Та­кім ма­тэ­ры­я­лам мо­гуць па­слу­жыць ліс­це, лап­нік або аб­рэ­за­ныя га­лін­кі. Да­лей на ло­зы кла­дзем драў­ля­ныя шчы­ты, якія ма­юць бор­ці­кі і ў сваю чар­гу за­бяс­печ­ва­юць сва­бод­ную пра­сто­ру ва­кол усіх сцёб­лаў. За­тым рас­сці­ла­ем на шчы­ты бры­зент, по­лі­эты­лен або лю­бы ін­шы не­пра­ма­каль­ны ма­тэ­ры­ял. Звер­ху на­кры­ва­ем рыз­зём або тон­кім сло­ем зям­лі.

Ну і, вя­до­ма, ста­рай­це­ся пры па­са­дцы пад­бі­раць сар­ты, устой­лі­выя да ха­ла­доў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.