Вы тут

У маёй кішэні купюры не шамацяць — там пануе пластык


Дня­мі даў­ні зна­ё­мы звяр­нуў­ся да мя­не з прось­бай. Ён хо­ча, каб я да­па­мог яму атры­маць бан­каў­скую карт­ку, а по­тым і на­ву­чыў ка­рыс­тац­ца гэ­тым плас­ты­кам у бан­ка­ма­тах, ін­фа­кі­ёс­ках ці яшчэ дзе-не­будзь… За­ўва­жу, што ся­бар мой заў­сё­ды быў упар­тым кан­сер­ва­та­рам і пры­зна­ваў толь­кі па­пя­ро­выя гро­шы. Да апош­ня­га ча­су та­кая ад­мо­ва ад фі­нан­са­вай цы­ві­лі­за­цыі яго ўво­гу­ле не тур­ба­ва­ла, бо ўжо 20 га­доў ён пра­цуе ў ра­монт­най бры­га­дзе «ша­баш­ні­кам», дзе атрым­лі­вае вы­ключ­на «жы­выя» гро­шы. А тут у яго род­ным Фрун­зен­скім ра­ё­не Мін­ска мяс­цо­выя ад­дзя­лен­ні Бе­ла­рус­бан­ка пе­ра­ста­лі пры­маць пла­ця­жы за «ка­му­нал­ку», тэ­ле­фон, за дзі­ця­чы са­док сы­на і ўво­гу­ле за ўсё, што ты­чыц­ца сіс­тэ­мы АРІП. Толь­кі пас­ля та­го, як хлоп­ца сур'­ёз­на пры­ціс­ну­ла, ён быў вы­му­ша­ны па­сяб­ра­ваць з гэ­тай дзіў­най карт­кай.

8-10

Га­лоў­нае — не ба­яц­ца

Ка­лі не­дзе пяць га­доў та­му я атры­маў сваю пер­шую карт­ку, то ад­ра­зу на­ват раз­гу­біў­ся. Спа­чат­ку мне зда­ва­ла­ся, што бан­ка­мат «не зра­зу­мее» ўве­дзе­ны пін-код і за­бла­кі­руе карт­ку, што гэ­тая «жа­ля­зя­ка» спі­ша з ра­хун­ку ўсе гро­шы, а вы­дасць толь­кі част­ку з іх. Ні­чо­га страш­на­га не ад­бы­ло­ся — і праз не­каль­кі ме­ся­цаў па­чаў раз­ліч­вац­ца карт­кай у кра­мах і ін­фа­кі­ёс­ках. Ме­на­ві­та апош­нія «ра­зум­ныя ма­шы­ны» кан­чат­ко­ва пе­ра­ка­на­лі мя­не амаль цал­кам ад­мо­віц­ца ад ка­ры­стан­ня на­яў­ны­мі гра­шы­ма.

Ад­ра­зу ў ін­фа­кі­ёс­ках я пла­ціў за ма­біль­ны тэ­ле­фон і па сіс­тэ­ме АРІП за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Ужо та­ды гэ­та сур'­ёз­на спрас­ці­ла мне жыц­цё, бо ка­лі ін­шыя на­вед­валь­ні­кі бан­каў ад­стой­ва­лі вя­лі­кія чэр­гі, я спа­кой­на «раз­бі­раў­ся» з ал­га­рыт­мам са­ма­стой­най апла­ты ў поў­най адзі­но­це. По­тым спіс маг­чы­мас­цяў сіс­тэ­мы гэ­тай раз­лі­ко­вай пра­сто­ры па­вя­лі­чыў­ся, і я па­чаў пла­ціць у ін­фа­кі­ёс­ку за дзі­ця­чы са­док, школь­ныя фа­куль­та­ты­вы, па крэ­ды­тах, а так­са­ма па­да­ткі і ін­шыя ад­на­ра­зо­выя вы­пла­ты. Сён­ня ўсе гэ­тыя па­зі­цыі за­ха­ва­ны ў па­мя­ці ма­ёй карт­кі, та­му аплач­ваю я іх на пра­ця­гу ўся­го не­каль­кіх хві­лін.

Га­тоў­ку не згу­біш, ка­лі яе ня­ма

У мя­не, як і ў боль­шас­ці звы­чай­ных му­жы­коў, дроб­ныя гро­шы заў­сё­ды ля­жа­лі ў кі­шэ­ні. А там бы­вае яшчэ шмат ча­го: на­прык­лад, клю­чы, тэ­ле­фон і г. д. По­тым ты да­ста­еш гэ­тае «шмат ча­го», а гро­шы пе­ра­ўтва­ра­юц­ца ў ка­мя­кі і імк­нуц­ца вы­ска­чыць і знік­нуць. А мес­ца для плас­ты­ку за­рэ­зер­ва­ва­на заў­сё­ды ў парт­ма­нэ, по­бач з ін­шы­мі карт­ка­мі (дыс­конт­ныя ад роз­ных крам, пра­яз­ны, аба­не­мент…), та­му згу­біць яго знач­на ця­жэй.

Мне зда­ец­ца, што раз­лік карт­кай у кра­мах знач­на спрошч­вае гэ­ту пра­цэ­ду­ру, бо па­куп­ні­ку не трэ­ба доў­га шу­каць не­аб­ход­ныя ку­пю­ры, а пра­даў­цу — пад­ліч­ваць вам рэш­ту. На­конт пад­лі­ку рэш­ты асоб­ная раз­мо­ва. Не кож­ны з нас ім­гнен­на вы­ка­нае гэ­тыя прос­тыя апе­ра­цыі, та­му іс­нуе ве­ра­год­насць і не за­ўва­жыць па­мыл­ку пра­даў­ца. Без­на­яў­ныя раз­лі­кі па­доб­ную па­мыл­ку лік­ві­ду­юць як клас.

Карт­ка дыс­цып­лі­нуе і ар­га­ні­зуе

На пер­шым эта­пе ка­ры­стан­ня плас­ты­кам я да­во­лі асця­рож­на і скру­пу­лёз­на кант­ра­ля­ваў ал­га­рытм сва­іх дзе­ян­няў ля бан­ка­ма­таў і ў кра­мах. Не­дзе праз ча­ты­ры ме­ся­цы асця­рож­насць «за­мы­лі­ла­ся», і я за­быў карт­ку спа­чат­ку ў бан­ка­ма­це, а по­тым і ў ін­фа­кі­ёс­ку. Карт­ку мне вяр­ну­лі ў пер­шым вы­пад­ку праз га­дзі­ну, а ў дру­гім — толь­кі пас­ля вы­хад­ных у па­ня­дзе­лак. Ме­на­ві­та нер­во­выя вы­хад­ныя «пе­ра­пра­гра­ма­ва­лі» маё стаў­лен­не да та­ко­га элект­рон­на­га ка­шаль­ка. Ця­пер ужо ні­хто маю ўва­гу не пе­ра­клю­чыць да та­го ча­су, па­куль каш­тоў­ны плас­тык зноў не бу­дзе ў ма­ёй ру­цэ.

Ёсць мер­ка­ван­не, што без­на­яў­ныя гро­шы тра­цяц­ца знач­на ляг­чэй, бо мы іх у ру­ках не тры­ма­ем. Та­му зда­ец­ца, што ма­га­зін атрым­лі­вае ад па­куп­ні­ка не рэ­аль­ныя каш­тоў­ныя па­пе­ры, а толь­кі ней­кія вір­ту­аль­ныя ліч­бы. Так са­праў­ды бы­вае, але толь­кі на пер­шым эта­пе ка­ры­стан­ня без­на­яў­ны­мі гра­шы­ма.

Пас­ля та­го, як не­каль­кі ра­зоў гро­шы з карт­кі зні­ка­юць ра­ней, чым вы пла­на­ва­лі, та­ды па­чы­на­еш ус­па­мі­наць і ана­лі­за­ваць, што ты куп­ляў. Каб па­доб­ная сі­ту­а­цыя ўво­гу­ле больш не паў­та­ры­ла­ся, я, на­прык­лад, склаў у сва­ёй га­ла­ве спіс та­ва­раў і па­слуг, якія вы­ра­шу на­бы­ваць ці аплач­ваць толь­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках. Ту­ды тра­пі­ла тое, што мне, па сут­нас­ці, не вель­мі і трэ­ба, або тое, што на­шай сям'і не зу­сім сён­ня па кі­шэ­ні. Атрым­лі­ва­ец­ца кры­ху сум­на, але сум­лен­на.

Больш за тое, пэў­ныя ві­ды ўні­вер­саль­ных бан­каў­скіх кар­так пры­му­ша­юць іх ула­даль­ні­каў тра­ціць гро­шы больш вы­ба­рач­на або ўво­гу­ле не «шы­ка­ваць». Аб гэ­тым кры­ху паз­ней.

Гро­шы — са­мы бруд­ны «пра­дукт»

Пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма па­цёр­тая банк­но­та на­мі­на­лам 20 ты­сяч руб­лёў. Да­лё­ка не све­жая за­мас­ле­ная па­пе­ра, у якой на­ват пах не са­мы леп­шы. Ці­ка­ва, а праз коль­кі рук яна прай­шла? За­ўва­жу, што ча­сам не са­мых чыс­тых рук. Так, ма­быць усе ве­да­юць, што пас­ля кан­так­ту з гра­шы­ма ру­кі трэ­ба аба­вяз­ко­ва па­мыць, але ці заў­сё­ды на­ват мы, да­рос­лыя, гэ­тае пра­ві­ла вы­кон­ва­ем? А дзе­ці да яго ста­вяц­ца ча­сам уво­гу­ле не­сур'­ёз­на.

Між ін­шым, ма­быць боль­шасць баць­коў сва­ім ма­лым дае кі­шэн­ныя гро­шы. А вось я сва­ім па­пя­ро­выя гро­шы не даю. Ста­рэй­шай да­чцэ мы афор­мі­лі ўні­вер­саль­ную бан­каў­скую карт­ку, якая да­лу­ча­на да май­го бан­каў­ска­га ра­хун­ку. На гэ­тай да­дат­ко­вай карт­цы ёсць пэў­ны лі­міт срод­каў, якія яна мо­жа па­тра­ціць, але і тут з май­го бо­ку іс­нуе кант­роль. Ка­лі на­ша стар­ша­клас­ні­ца ро­біць чар­го­вую па­куп­ку, то ўся ін­фар­ма­цыя аб гэ­тым трап­ляе на маю элект­рон­ную пош­ту.

Вы­ка­ры­стан­не карт­кі ў якас­ці ка­шаль­ка для школь­ні­цы «за­бі­вае» ў на­шым вы­пад­ку ад­ра­зу не­каль­кі зай­цоў. У яе заў­сё­ды ёсць гро­шы на ўся­ля­кі вы­па­дак, па­куп­кі ад­соч­ва­юц­ца, а га­лоў­нае, што страў­нік зда­ро­вы, бо ру­кі чыс­тыя. Кры­ху з ло­гі­кай за­кру­ціў, але гэ­та так.

Не толь­кі тра­ціць, але і за­раб­ляць

Сён­ня ба­дай усё да­рос­лае на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны атрым­лі­вае свае да­хо­ды па карт­ках. Ра­бот­ні­кі ма­юць зар­плат­ныя карт­кі, пен­сі­я­не­ры, ад­па­вед­на, — пен­сій­ныя. Сту­дэн­ты лі­чац­ца ўво­гу­ле ак­тыў­ны­мі ка­рыс­таль­ні­ка­мі ўся­го но­ва­га, та­му яны ма­юць не толь­кі аба­вяз­ко­вы плас­тык для сты­пен­дыі, але і ін­шыя бан­каў­скія пра­дук­ты.

Та­му і я на­быў для сва­ёй сям'і не­каль­кі та­кіх уні­вер­саль­ных кар­так кла­са «прэ­мі­ум». Як і ўсе ка­ле­гі, я атрым­лі­ваю за­ро­бак на зар­плат­ную кар­ту, але по­тым не зды­маю яго га­тоў­кай, як гэ­та ро­біць боль­шасць на­сель­ніц­тва, а пе­ра­кід­ваю гэ­тыя гро­шы на прэ­мі­яль­ную карт­ку, рас­пра­ца­ва­ную ад­ным ка­мер­цый­ным бан­кам у сіс­тэ­ме «Бел­Карт». На на­шых уні­вер­саль­ных карт­ках дзей­ні­чае не толь­кі ашчад­ная сіс­тэ­ма за­хоў­ван­ня гро­шай, ка­лі на срод­кі та­ко­га ра­хун­ку на­ліч­ва­ец­ца пра­цэнт, як па дэ­па­зі­тах, але па ёй дзей­ні­чае функ­цыя кэш-бэк. Сут­насць гэ­тай функ­цыі ў тым, што чым больш клі­ент раз­ліч­ва­ец­ца та­кой карт­кай у кра­мах, тым боль­шую су­му банк по­тым вяр­тае ўла­даль­ні­ку плас­ты­ку. Па­мер та­ко­га кэш-бэ­ку скла­дае ад 0,3 да 3% ад аб'­ёму па­тра­ча­ных гро­шай. Нех­та мо­жа ка­заць, што гэ­та не гро­шы, а ней­кія слё­зы. Ня­хай, толь­кі ад на­яў­ных банк­нот у кі­шэ­ні ўво­гу­ле ні­я­ка­га пры­быт­ку ня­ма.

Толь­кі ў мі­ні­маль­ных па­ме­рах

Нель­га так ка­тэ­га­рыч­на ка­заць, што па­пя­ро­вых гро­шай у на­шай сям'і ўво­гу­ле ня­ма. У на­шым «за­гаш­ні­ку» заў­сё­ды іс­нуе пры­клад­на 300–500 ты­сяч руб­лёў на ўся­ля­кі вы­па­дак.

На­прык­лад, ка­лі рап­тоў­на зла­ма­ец­ца апе­ра­цый­ная сіс­тэ­ма ў ма­га­зі­не ці з бан­ка­мі і ганд­лё­вы­мі пунк­та­мі знік­не ад­па­вед­ная су­вязь. А дзет­кам трэ­ба заў­сё­ды ес­ці па рас­кла­дзе. Да­рэ­чы, у шко­лах на па­трэ­бу кла­са баць­коў­скія ка­мі­тэ­ты збі­ра­юць вы­ключ­на на­яў­ныя гро­шы. Па ага­род­ні­ну і са­да­ві­ну ў се­зон мы звы­чай­на хо­дзім на кір­ма­шы, дзе карт­кі так­са­ма не ў па­ша­не.

Як ін­стру­мент ба­раць­бы з «шэ­рай» эка­но­мі­кай

Экс­пер­ты су­свет­на­га фі­нан­са­ва­га рын­ку ўпэў­не­ны, што вя­лі­кі пра­цэнт на­яў­ных гро­шай у аба­ра­чэн­ні кра­і­ны свед­чыць не толь­кі пра ніз­кі ўзро­вень фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці на­сель­ніц­тва, але і пра знач­ны аб'­ём сек­та­ра це­ня­вой эка­но­мі­кі, у тым лі­ку і пра вя­лі­кі пра­цэнт ка­руп­цыі. Па­ве­дам­ля­ец­ца, што неш­та па­доб­нае на­зі­ра­ец­ца ця­пер у Іта­ліі, Грэ­цыі, Мек­сі­цы і на­ват Ра­сіі.

Зра­зу­ме­ла, што дум­кі экс­пер­таў не з'яў­ля­юц­ца кан­чат­ко­вым пры­су­дам, ад­нак пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца.

На гэ­ты конт ды­рэк­тар на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў вы­ка­заў та­кую дум­ку: «Мне зда­ец­ца, што тэ­а­рэ­тыч­на ў на­яў­ным фі­нан­са­ван­ні ёсць толь­кі ад­на су­мніў­ная пе­ра­ва­га. Гэ­та ана­нім­насць. Ка­му гэ­та вы­гад­на — пы­тан­не ры­та­рыч­нае. Усе ас­тат­нія цяж­кас­ці — з коль­кас­цю тэр­мі­на­лаў, або з дрэн­най су­вяз­зю і г. д. — па­спя­хо­ва вы­ра­ша­юц­ца. На пры­кла­дзе ін­шых кра­ін ужо да­ка­за­на, што без­на­яў­нае гра­шо­вае аба­ра­чэн­не цал­кам па­кры­вае па­трэ­бу не толь­кі на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі, але і звы­чай­ных лю­дзей».

Пас­ля ўся­го ска­за­на­га Аляк­санд­рам Сот­ні­ка­вым я ўзга­даў ад­ну не вель­мі пры­го­жую гіс­то­рыю, якая ад­бы­ла­ся ў не­вя­лі­кім рай­цэнт­ры. Сту­дэнт­ка мінск­ага ВНУ па­зна­ё­мі­ла­ся з ім­па­за­нтным і ба­га­тым муж­чы­нам. Але ён быў жа­на­ты, та­му дзяў­чы­на ста­ла па­лю­боў­ні­цай. Ка­мер­сант не быў сквап­ным і афор­міў на імя сту­дэнт­кі бан­каў­скую карт­ку. Усё бы­ло доб­ра да та­го ча­су, па­куль да­хо­да­мі бес­пра­цоў­най дзяў­чы­ны не па­ці­ка­ві­лі­ся пад­атко­выя ін­спек­та­ры. Яны прос­та за­па­тра­ба­ва­лі ў сту­дэнт­кі дэк­ла­ра­цыю аб да­хо­дах па вы­ні­ках го­да. Ней­кім чы­нам ін­фар­ма­цыя аб гэ­тым тра­пі­ла і да баць­коў у рай­цэнтр.

Кры­ху сум­ная гіс­то­рыя атры­ма­ла­ся, але гэ­та жыц­цё, у якім за ўсё трэ­ба ад­каз­ваць ра­на ці поз­на.

А вось мне аса­біс­та ўтой­ваць ня­ма ча­го, та­му я і вы­бі­раю карт­ку.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.