Вы тут

Формула разумення і поспеху


Ві­зіт Прэ­зі­дэн­та Турк­ме­ні­ста­на Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­да­ва — яшчэ ад­но па­цвяр­джэн­не ды­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва на­шых кра­ін

9-52

На­пя­рэ­дад­ні ў ін­тэр­в'ю для турк­мен­скіх СМІ Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка га­ва­рыў аб ство­ра­най ма­дэ­лі двух­ба­ко­вых уза­е­ма­ад­но­сін на­шай кра­і­ны і Турк­ме­ні­ста­на, сут­насць якой за­клю­ча­ец­ца ў тым, што кож­ны год прэ­зі­дэн­ты аб­мень­ва­юц­ца афі­цый­ны­мі ві­зі­та­мі, кант­ра­лю­ю­чы та­кім чы­нам вы­ка­нан­не да­сяг­ну­тых на вы­шэй­шым уз­роў­ні да­моў­ле­нас­цяў. «І тут ужо ўра­ду і чы­ноў­ні­кам дзя­вац­ца ня­ма ку­ды. Яны вы­дат­на ра­зу­ме­юць, што ка­лі ў гэ­тым го­дзе пры­ня­та ра­шэн­не, то ў на­ступ­ным прэ­зі­дэн­ты су­стрэ­нуц­ца і спы­та­юць: а як вы вы­ка­на­лі на­ша ра­шэн­не? Гэ­тая прос­тая фор­му­ла ўза­е­ма­ад­но­сін на вы­шэй­шым уз­роў­ні дае знач­ныя вы­ні­кі. Та­му мы кож­ны год па $100 млн з ліш­нім пры­рас­та­лі ў та­ва­ра­зва­ро­це», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Пры­ма­ю­чы вы­со­ка­га гос­ця, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што яму пры­ем­на су­стрэц­ца з Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­да­вым па мно­гіх пры­чы­нах. «Па-пер­шае, едзе свой ча­ла­век: вы са­праў­ды наш ся­бар. Па-дру­гое, пас­ля на­шых су­стрэч ад­бы­ва­ец­ца ней­кі ўсплёск у на­шых ад­но­сі­нах, у тым лі­ку ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных, па­лі­тыч­ных», — ска­заў бе­ла­рус­кі Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што ў ад­но­сі­нах дзвюх кра­ін ня­ма асаб­лі­вых праб­лем. «Ка­лі ёсць ней­кія не­да­пра­цоў­кі, то да на­шых ві­зі­таў аба­вяз­ко­ва ад­каз­ныя асо­бы пад­цяг­ва­юць ня­вы­ра­ша­ныя пы­тан­ні», — ад­зна­чыў ён.

Турк­ме­ні­стан зай­мае 4‑е мес­ца ў знеш­нім ганд­лі Бе­ла­ру­сі з кра­і­на­мі СНД пас­ля Ра­сіі, Укра­і­ны і Ка­зах­ста­на. «Усё, што мы на­пра­ца­ва­лі, бы­ло ство­ра­на на­мі за апош­нія пяць га­доў. Я вам вель­мі ўдзяч­ны за гэ­та, удзяч­ны за спа­гад­лі­васць, за вы­ні­ко­васць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі, звяр­та­ю­чы­ся да свай­го турк­мен­ска­га ка­ле­гі.

Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­даў лі­чыць, што ў Бе­ла­ру­сі і Турк­ме­ні­ста­на ёсць доб­рыя перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва, у пры­ват­нас­ці, у ма­шы­на­бу­да­ван­ні, ме­та­лур­гіі, хі­міч­най ін­дуст­рыі, хар­чо­вай пра­мыс­ло­вас­ці, сель­скай гас­па­дар­цы. Ён па­дзя­ка­ваў бе­ла­рус­ка­му бо­ку за пад­трым­ку, што аказ­ва­ец­ца Турк­ме­ні­ста­ну на між­на­род­най арэ­не, а так­са­ма за су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры аду­ка­цыі. «У на­шай мо­ла­дзі ёсць жа­дан­не на­ву­чац­ца ў вас. Ка­лі вы дас­це маг­чы­масць па­вя­лі­чыць кво­ту, мы бу­дзем удзяч­ныя», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Турк­ме­ні­ста­на. Ён так­са­ма звяр­нуў ува­гу на важ­насць раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва ў на­ву­ко­вай сфе­ры, га­лі­не куль­ту­ры і спор­ту.

Сён­ня ў спар­тыў­ным комп­лек­се «Чы­жоў­ка-Арэ­на» ад­кры­ва­ец­ца бе­ла­рус­ка-турк­мен­ская вы­ста­ва-кір­маш. У ёй пры­муць удзел пад­ве­да­мас­ныя ар­га­ні­за­цыі Мі­ніс­тэр­ства пра­мыс­ло­вас­ці, кан­цэр­наў «Бел­легп­рам», «Бел­дзярж­харч­прам», дзяр­жаў­на­га вы­твор­ча-ганд­лё­ва­га аб'­яд­нан­ня «Бел­мас­тацп­ро­мыс­лы». Турк­мен­ская част­ка экс­па­зі­цыі бу­дзе прад­стаў­ле­на не­хар­чо­вы­мі та­ва­ра­мі (тэкс­тыль, пра­м-
та­ва­ры) і пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня (та­ма­ты, сыр, брын­за і інш.). Ча­ка­ец­ца, што вы­ста­ву на­ве­дае дэ­ле­га­цыя на ча­ле з Прэ­зі­дэн­там Турк­ме­ні­ста­на Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­да­вым, а так­са­ма вы­со­кае бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.