Вы тут

Смачна, як са студэнцкай кухні!


Ня­даў­на на кух­нях ін­тэр­на­та №2 БДУ бы­ло па-са­праўд­на­му го­ра­ча: ма­ла­дыя лю­дзі з ся­мі ін­тэр­на­таў сту­дэнц­ка­га га­рад­ка вы­ра­шы­лі па­спа­бор­ні­чаць за пра­ва на­зы­вац­ца леп­шы­мі ку­лі­на­ра­мі. Для гэ­та­га трэ­ба бы­ло прай­сці праз не­каль­кі іс­пы­таў: прад­стаў­лен­не ка­ман­ды, га­та­ван­не страў і іх аба­ро­ну.

9-20

Та­кім чы­нам, спа­чат­ку жу­ры трэ­ба бы­ло аца­ніць не ку­лі­нар­ныя, а твор­чыя та­лен­ты. Пер­шы іс­пыт — ві­зіт­ная карт­ка. Удзель­ні­кам трэ­ба бы­ло не больш чым за тры хві­лі­ны прад­ста­віць сваю ка­ман­ду. Усе спра­ба­ва­лі здзі­віць і ўра­зіць чле­наў жу­ры і гле­да­чоў. Ад­ны — наз­вай сва­ёй ка­ман­ды («Пыш­кі і ху­дыш­кі», ін­тэр­нат №7), дру­гія — ін­тэр­ак­тыў­нас­цю і ўза­е­ма­дзе­ян­нем з пры­сут­ны­мі (ка­ман­да «Та­бар», ін­тэр­нат №2). У ход пай­шлі пес­ні, жар­ты, вер­шы, тан­цы, ва­раж­ба для чле­наў жу­ры...

Пас­ля гэ­та­га ўдзель­ні­кам трэ­ба бы­ло ўра­зіць жу­ры ўжо сва­і­мі ку­лі­нар­ны­мі здоль­нас­ця­мі. Ка­ман­дам пра­па­на­ва­лі ад­ноль­ка­вы на­бор пра­дук­таў (ры­ба, рыс, ма­я­нэз, буль­ба, яй­кі, цы­бу­ля, морк­ва, та­ма­ты, шам­пінь­ё­ны, фа­со­ля, алі­вы, лі­мон, алей). Пе­рад кан­кур­сан­та­мі ста­я­ла за­да­ча пры­га­та­ваць дзве стра­вы — ха­лод­ную за­кус­ку і «га­ра­чае». На вы­ка­нан­не за­дан­ня вы­дзя­ля­ла­ся толь­кі 2 га­дзі­ны. За гэ­ты час ка­ман­ды па­він­ны бы­лі пры­га­та­ваць ежу, пры­ду­маць як прэ­зен­та­ваць свае стра­вы і пры­браць кух­ню. Так­са­ма ўдзель­ні­кам трэ­ба бы­ло пра­дэ­ман­стра­ваць свае ары­гі­наль­ныя дэ­сер­ты, пры­га­та­ва­ныя за­га­дзя.

...Ка­лі ка­ман­ды атры­ма­лі на­бо­ры пра­дук­таў і ад­пра­ві­лі­ся га­та­ваць, па­ча­ло­ся са­мае ці­ка­вае. «На­пам­па­ва­ла» ру­кі на трэ­ні­роў­цы, ця­пер дзя­ру морк­ву без праб­лем»,«А хто-не­будзь со­чыць за ры­бай?» — гу­ча­ла з роз­ных па­вер­хаў ін­тэр­на­та... Трэ­ба ска­заць, што хоць са­май па­пу­ляр­най стра­вай ся­род пры­га­та­ва­ных бы­ла ме­на­ві­та ры­ба, за­пе­ча­ная з буль­бай, але ж стол ака­заў­ся раз­на­стай­ным. Удзель­ні­кі ка­ман­ды ін­тэр­на­та №4, на­прык­лад, па­ка­за­лі жу­ры, што та­кое «ан­ты­кры­зіс­ная» са­лата. Рыб­ную за­пя­кан­ку пры­га­та­ва­лі дзяў­чын­кі з ін­тэр­на­та №6. На ста­ле ка­ман­ды «Та­бар» з ін­тэр­на­та №2 быў на­ват шаш­лык. А прад­стаў­ні­кі ін­тэр­на­та №10 на за­кус­ку пры­га­та­ва­лі фар­шы­ра­ва­ныя шам­пінь­ё­ны.

Па­га­дзі­це­ся, вы­зна­чыць леп­шых у па­доб­ным ку­лі­нар­ным па­ядын­ку — спра­ва вель­мі скла­да­ная. І ўсё ж жу­ры ад­на­га­лос­на вы­ра­шы­ла аб'­явіць пе­ра­мож­ца­мі ку­лі­нар­на­га кон­кур­су ка­ман­ду «Та­бар». Усім удзель­ні­кам уру­чы­лі дып­ло­мы, а пе­ра­мож­цам па­да­ры­лі ку­лі­нар­ныя кні­гі. Для та­го, ма­быць, каб яны да­вя­лі сваё май­стэр­ства да ўзроў­ню пра­фе­сі­я­на­лаў.

9-19

Пра кры­тэ­рыі, па якіх ацэнь­ва­лі­ся ўсе ка­ман­ды, і пра мно­гае ін­шае рас­па­вёў на­мес­нік пра­рэк­та­ра БДУ па на­ву­ко­ва-вы­ха­ваў­чай пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Мі­ха­іл Ча­ра­пе­ні­каў, які ўзна­чаль­ваў жу­ры:

— Перш-на­перш мы ад­зна­ча­лі ары­гі­наль­насць страў. Ка­неш­не, мож­на зра­біць, на­прык­лад, мяс­ны са­лат і ўсе бу­дуць за­да­во­ле­ны. Але ж нам ха­це­ла­ся не­звы­чай­ных рэ­цэп­таў, а так­са­ма та­го, каб усё вы­ступ­лен­не ка­ман­ды бы­ло пра­сяк­ну­та ад­ной тэ­май, ідэ­яй. І шмат ка­му ўда­ло­ся су­мяс­ціць наз­ву ка­ман­ды са стра­ва­мі, якія яны пры­га­та­ва­лі.

Аса­біс­та мне заў­сё­ды ці­ка­ва па­каш­та­ваць неш­та но­вае: стра­ву, гар­нір ці на­ват пры­пра­ву. Усё гэ­та ў роз­ных пра­пор­цы­ях і ад роз­ных ка­манд нам уда­ло­ся атры­маць. Я сам га­тую і ў не­ка­то­рых ка­манд па­пра­сіў бы рэ­цэп­ты тых ці ін­шых страў. На­прык­лад, ха­цеў бы да­ве­дац­ца, як га­та­ва­ла торт ка­ман­да з шос­та­га ін­тэр­на­та. Ура­зіў цёп­лы на­пі­так з ка­ры­цай ад ка­ман­ды ін­тэр­на­та №1. На сва­ім ста­ле ха­цеў бы ўба­чыць га­ра­чую стра­ву ад ка­манд сё­ма­га і дзя­ся­та­га ін­тэр­на­таў. Та­му мы тра­ды­цый­на і вы­да­ём кні­гу рэ­цэп­таў пас­ля сту­дэнц­кіх ку­лі­нар­ных кон­кур­саў.

— Праз «Ку­лі­нар­ны кон­курс» мы спра­бу­ем да­нес­ці да сту­дэн­таў, што на кух­нях у ін­тэр­на­тах мож­на пры­га­та­ваць са­праў­ды смач­ную, зда­ро­вую і пры­го­жую ежу, — ад­зна­чы­ла ад­на з ар­га­ні­за­та­раў ме­ра­пры­ем­ства Воль­га Зу­еў­ская. — Трэ­ба за­ўва­жыць, што на­бор пра­дук­таў скла­даўся з улі­кам іх ка­рыс­нас­ці для зда­роўя. І, ня­гле­дзя­чы, на тое, што ку­лі­нар­ны кон­курс тра­ды­цый­ны, кож­ны год у ім з'яў­ля­юц­ца но­выя ге­роі, гіс­то­рыі і ці­ка­він­кі!

Воль­га ШЫ­ЛАК, сту­дэнт­ка ІІІ кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.