Вы тут

Іерогліфы на твары, або Як арганізаваць свой час


Ня­мец­кі ды­зай­нер і пісь­мен­ні­ца Яна Франк — яр­кі прад­стаў­нік твор­чай пра­фе­сіі, які не па чут­ках ве­дае, як скла­да­на су­мя­шчаць на­тхнен­не з ча­сам. На ўлас­ным во­пы­це дзяў­чы­на пе­ра­ка­на­ла­ся, што «твор­чы бес­па­ра­дак» ні да ча­го доб­ра­га не пры­во­дзіць. Я так­са­ма лі­чу ся­бе крэ­а­тыў­ным ча­ла­ве­кам, і праб­ле­ма не­да­хо­пу ча­су мне вель­мі зна­ё­мая. У су­тках уся­го 24 га­дзі­ны, а ў га­ла­ве столь­кі ідэй, ду­мак, пла­наў... Вя­до­ма, хо­чац­ца ўсё ўва­со­біць у рэ­аль­насць. Але якім чы­нам? Аказ­ва­ец­ца, іс­нуе цэ­лая на­ву­ка пра тое, як пра­віль­на ар­га­ні­зоў­ваць час. Яна на­зы­ва­ец­ца тайм-ме­недж­мент. Пра гэ­та я ўпер­шы­ню да­ве­да­ла­ся з кні­гі «Му­за і па­чва­ра». Ня­гле­дзя­чы на тое, што яна ад­ра­са­ва­на твор­чым асо­бам, кож­ны змо­жа знай­сці ў ёй для ся­бе штось­ці ка­рыс­нае. Бо я ўпэў­не­на: ва ўсіх лю­дзей на Зям­лі ёсць жыл­ка крэ­а­тыў­нас­ці. Ха­чу рас­ка­заць, як па­ра­ды Яны Франк да­па­ма­га­юць мне хут­чэй да­ся­гаць па­стаў­ле­ных мэт.

9-21

Па­ра­да пер­шая: вес­ці што­дзён­нік. За­пом­ніць усё не толь­кі не­маг­чы­ма, але і не трэ­ба. Тым больш, за­да­чы, пе­ра­не­се­ныя на па­пе­ру, вы­гля­да­юць ляг­чэй і больш рэ­аль­на. Гэ­та ні­бы ві­зу­а­лі­за­цыя жа­дан­няў. Да­рэ­чы, ка­лі за­нес­ці ўсе мэ­ты ў што­дзён­нік, вы­свет­ліц­ца: іх зу­сім ня­шмат. А не­ка­то­рыя са спраў на­столь­кі прос­тыя, што ўзні­кае пы­тан­не: ча­му я да гэ­та­га ча­су іх не зра­бі­ла? Ста­но­віц­ца на­ват со­рам­на.

Праў­да, не вар­та за­бы­ваць: што­дзён­нік — гэ­та не аб­шар для твор­час­ці. Не­аба­вяз­ко­ва пры­го­жа афарм­ляць яго ка­ля­ро­вым чар­ні­лам або ма­люн­ка­мі: гэ­так вы толь­кі дар­ма мар­ну­е­це час. Доб­ра, ка­лі пры­го­жая вок­лад­ка што­дзён­ні­ка бу­дзе на­тхняць вас на вя­лі­кія здзяйс­нен­ні. Ад­нак га­лоў­нае — гэ­та вы­кон­ваць скла­дзе­ны спіс спраў, а не лю­ба­вац­ца ім.

Па­ра­да дру­гая: ад­шу­каць тое, што «кра­дзе» наш час. Яна Франк пра­па­нуе вы­ка­наць прак­ты­ка­ван­не «хра­на­мет­раж» (за­піс усіх дзе­ян­няў, якія вы ро­бі­це за дзень). Яно пад­ка­жа, якія спра­вы вы вы­кон­ва­е­це за­над­та доў­га, а ад якіх на­огул лепш ад­мо­віц­ца. У мя­не та­кі­мі «вы­кра­даль­ні­ка­мі ча­су» бы­лі, на­прык­лад, раз­мо­вы па тэ­ле­фо­не, пра­гляд тэ­ле­ві­за­ра, ін­тэр­нэт. Ча­сам мы на­ват не ўсве­дам­ля­ем бес­сэн­соў­насць сва­іх дзе­ян­няў. А «хра­на­мет­раж» — гэ­та кра­са­моў­ны до­каз та­го, як час­та мы дар­ма губ­ля­ем час.

Па­ра­да трэ­цяя: не спра­ба­ваць зра­біць ад­ра­зу ўсё. Пра­чы­таць, на­пі­саць, ку­піць... Бяс­кон­цая коль­касць дзея­сло­ваў, з якіх па­чы­на­юц­ца мэ­ты ў што­дзён­ні­ку. Да­сяг­нуць уся­го за адзін дзень у вас, на­пэў­на, не атры­ма­ец­ца. Та­му важ­на вы­кон­ваць най­больш знач­ныя спра­вы і ад­маў­ляц­ца ад за­дач, якія вам па­куль што не па сі­лах. Са­ма Яна Франк пі­ша: «Я вы­зна­чы­ла для ся­бе мак­сі­мум та­го, што ма­гу зра­біць, і на­ват не спра­ба­ва­ла вы­кон­ваць больш. У вы­ні­ку ў мя­не знік стрэс, а пра­дук­тыў­насць знач­на па­вя­лі­чы­ла­ся».

Час­та важ­ную ро­лю ады­гры­вае на­строй. Так, ка­лі я ўсве­дам­ляю, што мне не хо­чац­ца або на­да­ку­чы­ла ра­біць што-не­будзь, ад­ра­зу імк­ну­ся пе­ра­клю­чыц­ца на ін­шы за­ня­так ці іду ад­па­чы­ваць. Лепш вяр­нуц­ца да спра­вы паз­ней і на све­жую га­ла­ву вы­ка­наць яе ў дзе­сяць ра­зоў хут­чэй. Га­лоў­нае — не пе­ра­блы­таць стом­ле­насць з ля­но­тай.

Па­ра­да чац­вёр­тая: не шка­да­ваць ча­су на сон. Не вы­спаў­шы­ся, я не здоль­ная ні на што, акра­мя бяс­кон­ца­га па­зя­хан­ня. Та­му ні­ко­лі не па­гар­джаю сном. Ня­даў­на мая сяб­роў­ка рас­ка­за­ла, што вы­кон­вае мност­ва спраў... ноч­чу! Аказ­ва­ец­ца, яна ўжо ме­сяц жы­ла па-но­вым, вель­мі дзіў­ным рэ­жы­ме. Дзяў­чын­ка спа­ла толь­кі дзве га­дзі­ны, а ў ас­тат­ні час па­спя­ва­ла зра­біць уро­кі, па­чы­таць кні­гу, па­гля­дзець фільм. Па­вод­ле яе слоў, зу­сім не ад­чу­ва­ла стом­ле­нас­ці, і нач­ное жыц­цё ёй на­ват больш па­да­ба­ла­ся. Не­ка­то­ры час я зайз­дрос­ці­ла ёй, але не­ўза­ба­ве да­ве­да­ла­ся, што сяб­роў­ка пас­ля та­кіх экс­пе­ры­мен­таў два тыд­ні ля­жа­ла до­ма з тэм­пе­ра­ту­рай. Не дзі­ва, бо наш ар­га­нізм па­тра­буе паў­на­вар­тас­на­га ад­па­чын­ку. А яшчэ сны ча­сам мо­гуць пад­каз­ваць вель­мі ці­ка­выя ідэі. Ма­быць, мне пры­сніц­ца сю­жэт ма­ёй бу­ду­чай кні­гі, якая ад­ной­чы ста­не бест­се­ле­рам?

Па­ра­да пя­тая: каб па­збег­нуць бо­я­зі чыс­та­га ар­ку­ша, трэ­ба за­га­дзя за­пі­саць усе ва­ры­ян­ты і ідэі. Ка­лі ў мя­не вы­па­дае воль­ны час для твор­час­ці (на­прык­лад, каб на­пі­саць тэкст), я вель­мі час­та са­джу­ся пе­рад ар­ку­шам і за­па­даю ў сту­пар: што ж мне ра­біць да­лей? А ка­лі праз не­каль­кі га­дзін у га­ла­ву пры­хо­дзіць ней­кая ідэя, пра­цу трэ­ба ўжо за­кан­чваць, та­му што мя­не ча­ка­юць ін­шыя важ­ныя спра­вы. На на­ступ­ны дзень усе ге­ні­яль­ныя дум­кі за­бы­ва­юц­ца.

Але гэ­та не зна­чыць, што трэ­ба ча­каць на­тхнен­ня. Яно ўсё роў­на пры­хо­дзіць у пра­цэ­се. Га­лоў­нае, каб пад ру­кой ака­заў­ся спіс ва­шых за­дум. Да­рэ­чы, гэ­та ты­чыц­ца кож­най твор­чай дзей­нас­ці. Ка­лі ў вас на пра­ця­гу дня з'яў­ля­ец­ца ней­кая ге­ні­яль­ная ідэя, пе­ра­ня­сі­це яе ў свой сшы­так. У час твор­час­ці зір­ні­це на яе — і на­тхнен­не ахо­піць вас з той жа се­кун­ды.

Па­ра­да шос­тая: не за­бы­ваць пра ад­па­чы­нак і раз у дзень вы­дат­коў­ваць га­дзі­ну на штось­ці пры­ем­нае ці на­ват дзіў­нае. На ад­ной са ста­ро­нак кні­гі пісь­мен­ні­ца пры­во­дзіць жар­таў­лі­вы спіс «важ­ных» спраў. На­прык­лад, «ма­ля­ваць іе­рог­лі­фы на тва­ры» або «кры­ты­ка­ваць рэ­клам­ныя пла­ка­ты». Ду­ма­е­це, гэ­та ўся­го толь­кі жарт? Па­мы­ля­е­це­ся. Та­кія, на пер­шы по­гляд, бес­сэн­соў­ныя рэ­чы са­праў­ды бы­ва­юць важ­ны­мі та­му, што яны да­па­ма­га­юць ад­цяг­нуц­ца ад бяс­кон­цай пра­цы. Та­му я без да­ко­раў сум­лен­ня ма­гу ўклю­чыць му­зы­ку і цэ­лую га­дзі­ну ўяў­ляць, што я рок-зор­ка. На­вош­та? Бо мне гэ­та па­да­ба­ец­ца! Да крэ­а­тыў­ных лю­дзей све­жыя ідэі і дум­кі час­та пры­хо­дзяць ме­на­ві­та ў та­кія хві­лі­ны.

P.S. Ну вось, пра­ца скон­ча­на, тэкст на­пі­са­ны. Прый­шоў час за­слу­жа­на­га ад­па­чын­ку. Пай­ду «ма­ля­ваць іе­рог­лі­фы на тва­ры» :).

Ган­на ЯЎ­СЕЙ­ЧЫК,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са
гім­на­зіі №61 г. Мін­ска.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.