Вы тут

Без ста гадоў на разгадку


Аў­тар но­вай «ма­ла­до­сцеў­скай» апо­вес­ці на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Свя­ці­ла­ві­чы Вет­каў­ска­га ра­ё­на. Улас­на ка­жу­чы, мес­ца на­ра­джэн­ня аў­та­ра і аб­умо­ві­ла стра­тэ­гію раз­мя­шчэн­ня тво­ра і тэр­мін яго вы­ха­ду ў свет: ве­рас­нёў­ская «Ма­ла­досць» пры­све­ча­на Го­мель­шчы­не.

Пра­за­ік, па­эт, му­зы­кант, бло­гер, па аду­ка­цыі — гіс­то­рык.

(Уры­вак з апо­вес­ці)

— Па-бе­ла­рус­ку гэ­та на­зы­ва­ец­ца «кля­ты со­рам». Як вам рэў­насць кі­ну­тай дзяў­чы­ны ў якас­ці ма­ты­ву?

— Ды мы з ёй уся­го па­ру ме­ся­цаў су­стра­ка­лі­ся, ка­лі ву­чы­лі­ся ў дзя­вя­тым кла­се. Столь­кі ча­су прай­шло, а яна ўсё ў сва­іх фан­та­зі­ях лё­тае.

Знай­дзё­наў хут­ка пра­гля­дзеў больш даў­нія до­пі­сы на «сця­не». «Пост» двух­тыд­нё­вай даў­ні­ны пры­му­сіў яго пры­свіс­нуць. Там кра­са­ваў су­мес­ны зды­мак Бе­ла­но­са­вай і На­віц­кай. Яны ста­я­лі ў аб­дым­ку на фо­не бар­най стой­кі і за­дзі­рыс­та ўсмі­ха­лі­ся, пра­цу­ю­чы на аб'­ек­тыў. Фо­та су­пра­ва­джа­ла­ся над­пі­сам: «М-м-м-м, «Алі­вер»! Бы­ло клас­на. Трэ­ба паў­та­рыць!»

— Гэ­та На­сця з ёй? — без па­трэ­бы ўдак­лад­ніў на­стаў­нік.

Юна­ка аж двой­чы пе­ра­смык­ну­ла — спа­чат­ку ад не­ча­ка­на­га пы­тан­ня, а по­тым ад уба­ча­на­га на эк­ра­не. Ад­каз­ваць бы­ло ліш­не. Гіс­то­рык зра­біў­ся сур'­ёз­ным.

— Я вель­мі ха­чу спа­дзя­вац­ца, — з ка­мен­ным тва­рам мо­віў ён, — што за­раз мы ўба­чым іх утра­іх. І На­сцю, і Ка­цю, і тваю Све­ту. Хо­чац­ца ве­рыць, што яны змаг­лі па­ра­зу­мец­ца і прос­та за­гу­ля­лі.

***

За­баў­ляль­ны комп­лекс ата­ка­ва­ла мност­ва на­вед­валь­ні­каў. Усё-ткі ж быў су­бот­ні ве­чар, які па­чы­наў хі­ліц­ца да но­чы. У «Алі­ве­ры» быў з дзя­ся­так аў­та­ном­ных ба­раў, рэ­ста­ра­наў і ад­на вя­лі­кая дыс­ка­тэч­ная за­ла. Пра гэ­тую ака­ліч­насць трой­ца шу­каль­ні­каў не­як і не па­ду­ма­ла. Ад­ны спя­ша­лі­ся ў су­шы-бар, дру­гія на дыс­ка­тэ­ку ў сты­лі зом­бі-апа­ка­ліп­сі­су, трэ­ціх ці­ка­ві­лі ін­шыя за­баў­кі, кштал­ту тан­цаў гоў-гоў. Сто­я­чы на ган­ку комп­лек­су, Ак­са­на, Ар­цём і Вік­тар Анд­рэ­е­віч аку­рат на­зі­ра­лі плынь вя­сё­лых на­вед­валь­ні­каў, апра­ну­тых пад зом­бі. Тро­хі па­ра­іў­шы­ся, шу­каль­ні­кі ру­шы­лі да дзвя­рэй. Збі­ра­лі­ся аб­хо­дзіць усе ўста­но­вы комп­лек­су ў спа­дзе­ве, што дзе-не­будзь па­шан­цуе знай­сці На­віц­кую і Бе­ла­но­са­ву. «Абы яны толь­кі ў зом­бі не бы­лі апра­ну­тыя», — па­жа­даў бас­кет­ба­ліст. На шчас­це, іс­ці да­лё­ка не да­вя­ло­ся. З дзяў­ча­та­мі су­тык­ну­ла­ся прос­та ў дзвя­рах. Тыя ад­ра­зу ж па­зна­лі Ка­зі­мір­чы­ка. Здзі­ві­лі­ся і яму, і яго­най кам­па­ніі. Ка­ця на­ват вой­кну­ла. Да­вя­ло­ся ім хут­ка за­да­ваць пы­тан­ні. Яны вы­слу­ха­лі і па­га­дзі­лі­ся ады­сці ўбок, каб па­раз­маў­ляць без све­дак.

Хло­пец ад­ра­зу ж за­пы­таў­ся ў На­сці пра яе су­стрэ­чу са Све­тай. Тая ах­вот­на і да­во­лі роў­на па­тлу­ма­чы­ла, што яны ба­чы­лі­ся пас­ля дзвюх га­дзін дня ў пры­са­дах ка­ля шко­лы. Ска­за­ла, што спра­ба­ва­ла ўга­ва­рыць Да­броў­скую ад­мо­віц­ца ад па­езд­кі ў Гер­ма­нію.

— Я за­слу­жы­ла гэ­тую па­езд­ку, — за­пэў­ні­ва­ла На­сця, агуч­ва­ю­чы сваю крыў­ду. — Шмат трэ­ні­ра­ва­ла­ся. Пры­кла­ла столь­кі на­ма­ган­няў, каб да­сяг­нуць вы­со­кіх вы­ні­каў. Па сут­нас­ці, я ўвесь год пра­ца­ва­ла на пе­ра­мо­гу ва ўча­раш­ніх спа­бор­ніц­твах. А Све­це заўж­ды ўсё да­ва­ла­ся ляг­чэй. Яна час­та пе­ра­ма­га­ла, ні­бы­та гу­ля­ю­чы. Дый уво­гу­ле ёй заў­сё­ды больш шан­цуе.

— І ка­лі яна ад­мо­ві­ла­ся, ты вы­ра­шы­ла зра­біць ёй неш­та кеп­скае? — не стаў утой­ваць сва­іх па­да­зрэн­няў юнак. — Ра­зам з Ка­цяй вы не­ку­ды яе за­ва­бі­лі і там...

— Гэ­та не смеш­на. Пе­ра­стань так жар­та­ваць, — па­пра­сі­ла плыў­чы­ха, са­стро­іў­шы вель­мі сур'­ёз­ную мі­ну.

— А што я па­ві­нен ка­заць! Мая дзяў­чы­на знік­ла без звес­так! Ні­хто ні­чо­га не ве­дае! Ні­хто ні ў чым не ві­на­ва­ты! А Све­ты як не бы­ло, так і ня­ма! — рас­ха­дзіў­ся Ар­цём. Вік­та­ру Анд­рэ­е­ві­чу на­ват прый­шло­ся ту­за­нуць яго за ру­каў. Яго крык спра­ве ні­чым да­па­маг­чы не мог, а толь­кі пры­цяг­ваў ува­гу ста­рон­ніх лю­дзей. Па­ра АМА­Паў­цаў, якія ста­я­лі не­да­лё­ка, ужо на­кі­ра­ва­лі свае по­зір­кі на іх. Але юнак сці­шыў­ся, і тыя ад­ра­зу згу­бі­лі ін­та­рэс.

— Мы па­раз­маў­ля­лі са Све­тай. Але яна не ска­за­ла ні «так», ні «не», — пра­цяг­ва­ла На­віц­кая. — Ска­за­ла, што па­ра­іц­ца з та­бой. Маў­ляў, па­езд­ка вы­дат­ная, але ехаць ту­ды прос­та дзе­ля са­мой па­езд­кі сэн­су ма­ла, бо за­клю­чаць там кант­рак­ты яна вя­лі­ка­га жа­дан­ня не мае. А ўсё ча­му? А ўсё та­му, што не хо­ча губ­ляць ця­бе. Яна абя­ца­ла па­зва­ніць мне сён­ня ўве­ча­ры. Але не па­зва­ні­ла. Ка­лі шчы­ра, па­чуў­шы ад яе ўсё гэ­та, я рас­чу­лі­ла­ся. Я не ча­ка­ла ад яе та­ко­га ра­зу­мен­ня і та­кіх адэ­кват­ных па­во­дзін. На­ват рас­ка­за­ла ёй, што мы з Ка­цяй за­віс­нем сён­ня ў «Алі­ве­ры».

Здзіў­лен­ню Ка­зі­мір­чы­ка не бы­ло ме­жаў. Яго спа­да­рож­ні­кі так­са­ма вель­мі здзі­ві­лі­ся. Хло­пец, быц­цам не ве­ра­чы, што па­між Све­тай і На­сцяй не бы­ло свар­кі, а між На­сцяй і Ка­цяй змо­вы, звяр­нуў­ся да апош­няй:

— А ты ча­го мне сён­ня пі­са­ла?

— Па ці­хай жур­бе, — вы­ціс­ну­ла яна з ся­бе, ха­ва­ю­чы во­чы, чым на­га­да­ла пры­са­ром­ле­ную шкад­лі­вую кот­ку.

Дзяў­ча­ты кля­лі­ся і бож­ка­лі­ся, што ўве­ча­ры Да­броў­скай не ба­чы­лі, а па­га­тоў шко­ды ёй ні­я­кай не чы­ні­лі. Бе­ла­но­са­ва на­ват за­пла­ка­ла. До­ка­заў іх не­да­тыч­нас­ці да знік­нен­ня Да­броў­скай не бы­ло ані­я­кіх, але шу­каль­ні­кі фар­маль­на вы­крас­лі­лі абедз­вюх са спі­са па­да­зра­ва­ных. Ім на­ка­за­лі на пра­мі­лы Бог ні­дзе ні­чо­га пра знік­нен­не Све­ты не бал­ба­таць, а то, як на­ўмыс­на пад­крэс­ліў Знай­дзё­наў, «шчэ не­вя­до­ма, як усё ета дзе­ла па­вер­нец­ца».

***

Ця­пер за­ста­лі­ся толь­кі два ва­ры­ян­ты. Або шу­каць на­ві­ны пра ня­шчас­ныя зда­рэн­ні, або звяр­нуц­ца да асо­бы апош­ня­га вя­до­ма­га свед­кі. Сайт зда­рэн­няў змя­шчаў но­выя звод­кі, але Свят­ла­на ў ні­вод­най з іх не фі­гу­ра­ва­ла. Ста­лі на­ноў аб­мяр­коў­ваць фа­то­гра­фа. Атрым­лі­ва­ла­ся, што ён быў ці не апош­нім, хто дак­лад­на ба­чыў знік­лую. Па сут­нас­ці, Су­лі­маў стаў ад­праў­ным пунк­там боль­шас­ці да­лей­шых ла­гіч­ных па­бу­доў і Ар­цё­ма, і Ак­са­ны. Паў­ста­ла пы­тан­не: а што ка­лі ён пры­дур­ваў­ся? Нель­га бы­ло скід­ваць з ра­хун­каў вер­сію, што ён пры­ду­маў ні­бы­та пад­слу­ха­нае ў Све­ты проз­ві­шча, каб на­ўмыс­на пус­ціць Ар­цё­ма па лжы­вым шля­ху. Гэ­тым Ні­кас кі­даў цень на на­стаў­ні­ка. Але ці за­клад­ваў ён у свой ход двух­сэн­соў­насць, ці так атры­ма­ла­ся з-за збе­гу аб­ста­він — пра гэ­та ні­хто мер­ка­ваць не браў­ся.

Сле­дам іш­ло на­ступ­нае пы­тан­не: ці мае фа­то­граф да­чы­нен­не да знік­нен­ня Да­броў­скай? Ма­ты­ваў для вы­кра­дан­ня не бы­ло. Шу­каль­ні­кі на ней­кі час за­моў­клі ў роз­ду­ме. І рап­там на­стаў­нік сха­піў­ся за га­ла­ву і звяр­нуў­ся да бас­кет­ба­ліс­та:

— Ты ка­заў, што пе­ра­блы­таў яго чар­го­вую ма­дэль­ку са Свят­ла­най. Яны та­кія па­доб­ныя?

— Зда­лёк на­ват вель­мі па­доб­ныя. Дый збліз­ку па­да­бен­ства ёсць, — пры­знаў­ся юнак.

— Зра­зу­ме­ла. А ты аль­бо­мы з ма­дэль­ка­мі на яго ста­рон­цы гля­дзеў?

— Гля­дзеў. Я яшчэ Све­це та­ды ска­заў. Там жа ўсе ма­дэ­лі ад­на­тып­ныя... — ска­заў Ка­зі­мір­чык, на ім­гнен­не асек­ся, даў­меў­шы­ся да сут­нас­ці, і по­тым пра­цяг­нуў: — Ды яны ж там усе вель­мі па­доб­ныя на Све­ту!

— Вось! — лі­та­раль­на вы­крык­нуў Вік­тар Анд­рэ­е­віч. — Ён фа­та­гра­фуе дзяў­чат, па­доб­ных ад­на на ад­ну. Гэ­та ўжо на­гад­вае не прос­та за­хап­лен­не, але пэў­ную ма­нію. А што ка­лі ра­зам з фа­та­гра­фі­я­мі Ні­кас ка­лек­цы­я­нуе і са­міх ма­дэ­лек?

— Ка­лі ты ма­еш на ўва­зе се­рый­ныя за­бой­ствы, — скеп­тыч­на вы­да­ла Ак­са­на, — то гэ­та­га не мо­жа быць: пра гэ­та б даў­но не толь­кі ве­даў увесь го­рад, але і цэ­лая кра­і­на ста­я­ла б на ву­шах. Дый і не бы­ло б та­ды се­рыі гэ­тых здым­каў у ін­тэр­нэ­це.

— Я не пра за­бой­ствы, — за­пя­рэ­чыў на­стаў­нік. — Я пра ка­лек­цыю яго... гм-м, так бы мо­віць, бліз­ка­сці з ма­дэль­ка­мі. Сфа­та­гра­фа­ваў ад­ну — зблі­зіў­ся. Сфа­та­гра­фа­ваў дру­гую — зблі­зіў­ся. Ну, і так да­лей...

— І ўсё ж для сек­су­аль­на за­кла­по­ча­на­га «свя­ціць» та­кія ка­лек­цыі-фо­та­се­сіі бы­ло б за­над­та не­бяс­печ­на. Ці ма­ла роз­ных да­ма­рос­лых дэ­тэк­ты­ваў у «Кан­так­це» ся­дзяць? — тро­хі па­ду­маў­шы, ад­це­мі­ла Міль­ка­вец.

— Але ж з аль­бо­маў ні­чо­га та­ко­га і не вы­ні­кае. Здым­кі пры­го­жыя і стро­гія. Без фры­воль­нас­цяў, — кан­ста­та­ваў на­стаў­нік.

— Бо для фры­воль­нас­цяў ён зна­хо­дзіць ін­шы час! — гнеў­на гырк­нуў хло­пец. — Трэ­ба тэр­мі­но­ва ехаць ту­ды і пры­дзір­лі­ва па­га­ва­рыць з гэ­тым ты­пам. Я збя­ру сва­іх сяб­роў па бас­кет­бо­ле і па гуль­ні ў «Схват­ку». Ка­лі спат­рэ­біц­ца, то возь­мем штур­мам гэ­ты чор­таў ка­тэдж!

Та­кая ра­шу­чая за­ява спу­жа­ла спа­да­рож­ні­каў.

— Толь­кі не­за­кон­на­га пра­нік­нен­ня ў пры­ват­ныя ўла­дан­ні нам яшчэ не ха­па­ла! — абу­ры­ла­ся Ак­са­на.

— Я люб­лю пры­го­ды, але ж быць Анд­рэ­ем Бе­ла­рэ­цкім не жа­даю, — на­стаў­нік ад­хрыс­ціў­ся ад слоў Ар­цё­ма, зга­даў­шы ге­роя «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха». — Да­вай мы па­е­дзем да Ні­ка­са, і я адзін па­спра­бую з ім па­раз­маў­ляць.

— А які з гэ­та­га бу­дзе толк? Ён вам па­смя­ец­ца ў твар. Ці зноў пад дур­ня за­ко­сіць. Трэ­ба пра­бі­рац­ца ў ка­тэдж, каб ад­шу­каць там Све­ту. Ка­лі вы не хо­ча­це мне ў гэ­тым да­па­ма­гаць, то я не па­крыў­джу­ся. Вы і так мно­га для мя­не зра­бі­лі.

— Не, Ар­цё­ме, мы ця­бе не кі­нем, — за­пэў­ніў на­стаў­нік. — Мо­жа, да сён­няш­ня­га дня ў Су­лі­ма­ва ўсё бы­ло глад­ка. Дзяў­ча­ты па­га­джа­лі­ся. А вось на­ша Свят­ла­на ад­мо­ві­ла, і ў фа­то­гра­фа пе­ра­мкну­ла кле­мы. Ну, ці не мо­жа та­кое быць? Яна ска­за­ла яму «не», а ён яе за гэ­та ў па­коі за­чы­ніў. Так што Бог з ёй, з рэ­пу­та­цы­яй. Ка­лі мы вы­ра­ту­ем дзяў­чы­ну, то пе­ра­мож­цаў не асу­дзяць.

— Гэ­та па­фас? — сар­кас­тыч­на ўдак­лад­ні­ла ас­пі­рант­ка.

— Гэ­та по­фіг, — не стры­маў­ся ён вы­даць у ад­каз, усмі­ха­ю­чы­ся ад­но ку­точ­ка­мі вус­наў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.