Вы тут

«Родныя сцены нам дапамогуць...»


Пер­шы ад­бо­рач­ны матч бе­ла­рус­кай збор­най на Еў­ра‑2016 су­праць ка­ман­ды Люк­сем­бур­га (збор­ныя згу­ля­лі ўні­чыю 1:1 — Аўт.) па­кі­нуў шмат пы­тан­няў. Ужо сён­ня бе­ла­рус­кія фут­ба­ліс­ты вый­дуць на по­ле «Ба­ры­саў-Арэ­ны», каб па­зма­гац­ца за тры ач­кі. У са­пер­ні­ках — збор­ная Укра­і­ны. Ча­го ча­каць ад гэ­тай су­стрэ­чы, жур­на­ліс­там рас­па­вёў га­лоў­ны трэ­нер на­цы­я­наль­най фут­боль­най збор­най Ге­ор­гій Кан­драць­еў, асіс­ці­ра­ваў яко­му ка­пі­тан ка­ман­ды Ці­ма­фей Ка­ла­чоў.

9-41

Ге­ор­гій Кан­драць­еў: Мы ра­зу­ме­ем, што ў па­пя­рэд­нім мат­чы стра­ці­лі два важ­ныя ач­кі, так што ў ас­тат­ніх па­ядын­ках па­спра­бу­ем на­вярс­таць упу­шча­нае.

—Што мо­жа­це ска­заць пра збор­ную Укра­і­ны?

Г. К.: Збор­ная Укра­і­ны — адзін з фа­ва­ры­таў на­шай гру­пы. Гэ­та зба­лан­са­ва­ная ва ўсіх лі­ні­ях ка­ман­да, у якой шмат ін­ды­ві­ду­аль­нас­цяў. Тым не менш я не лі­чу, што кан­крэт­на ў гэ­тым мат­чы Укра­і­на — фа­ва­рыт. На па­пе­ры гэ­та так: бо і па рэй­тын­гу, і па клу­бах, якія прад­стаў­ля­юць фут­ба­ліс­ты, — са­пер­нік мац­ней­шы. Але мы гу­ля­ем до­ма, і род­ныя сце­ны па­він­ны нам да­па­маг­чы. Да та­го ж мы доб­ра пад­рых­та­ва­лі­ся да су­стрэ­чы, пра­гля­дзе­лі ў за­пі­се мат­чы ўкра­ін­скай ка­ман­ды су­праць Фран­цыі, Сла­ва­кіі, Мал­да­віі. Але ва­ло­даць ін­фар­ма­цы­яй — не зна­чыць якас­на ска­рыс­тац­ца ёй на по­лі.

Ці­ма­фей Ка­ла­чоў: Да­дам, што ўкра­ін­ская збор­ная фі­зіч­на вель­мі моц­ная. У іх ёсць два клас­ныя паў­аба­рон­цы, якія мо­гуць ства­рыць нам шмат праб­лем. Але мы бу­дзем за імі піль­на са­чыць (усмі­ха­ец­ца).

—Юрый Жаў­ноў вы­клі­ка­ны ў збор­ную на па­зі­цыю пер­ша­га ва­ра­та­ра?

Г. К.: Не­су­мнен­на. Ка­лі Юра бу­дзе доб­ра ся­бе ад­чу­ваць, ён аба­вяз­ко­ва ста­не ў ва­ро­ты.

—Як ад­чу­ва­юць ся­бе на­ва­бран­цы збор­най — Сяр­гей Мат­вей­чык, Мі­ка­лай Януш?

Г. К.: Хлоп­цы ў вы­дат­ных фі­зіч­ных кан­ды­цы­ях і доб­рым псі­ха­ла­гіч­ным ста­не. Упэў­не­ны, што яны да­па­мо­гуць збор­най.

—Не раз­гля­да­лі маг­чы­масць за­пра­сіць у ка­ман­ду Аляк­санд­ра Кар­ніц­ка­га, Яў­ге­на Яб­лон­ска­га, ін­шых ма­ла­дых фут­ба­ліс­таў?

Г. К.: Па­куль не. Га­вор­ка ж ідзе не пра та­ва­рыс­кі па­яды­нак. Вя­до­ма, я ра­ды, што гэ­тыя гуль­цы пра­грэ­су­юць. Так, яны доб­ра пра­яві­лі ся­бе ў мат­чы з «Ат­ле­ты­ка», але адзін-два ўда­лыя мат­чы — гэ­та не па­каз­чык.

—Ча­му вы­ра­шы­лі ад­мо­віц­ца ад па­слуг Аляк­санд­ра Гле­ба?

Г. К.: Ска­жу так: ка­лі га­лоў­ны трэ­нер нацыянальнай зборнай ад­маў­ля­ец­ца ад та­ко­га гуль­ца, як Глеб, зна­чыць на гэ­та ёсць пры­чы­ны. Але якія — ка­заць не бу­ду.

—У якім ста­не за­раз зна­хо­дзіц­ца Рэ­нан Брэ­сан?

Г. К.: Рэ­нан вель­мі за­да­во­ле­ны тым, што пе­ра­браў­ся ў пар­ту­галь­скі чэм­пі­я­нат. Род­ная мо­ва, бліз­кая ат­мас­фе­ра — усё гэ­та ідзе яму на ка­рысць. Але бу­дзем шчы­ры­мі: Брэ­сан па­куль не вяр­нуў­ся да сва­ёй бы­лой фор­мы, ка­лі ён гу­ляў у скла­дзе БА­ТЭ. Тым не менш, як і ра­ней, спа­дзя­ём­ся на яго да­па­мо­гу.

—Ге­ор­гій Пят­ро­віч, тры га­ды та­му пад ва­шым кі­раў­ніц­твам ма­ла­дзёж­ная збор­ная Бе­ла­ру­сі за­ва­я­ва­ла брон­за­выя ме­да­лі чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы. Ча­му ма­ла хто з тых фут­ба­ліс­таў сён­ня гу­ляе на вы­со­кім уз­роў­ні?

—На жаль, шмат гуль­цоў мы губ­ля­ем пры пе­ра­хо­дзе з ма­ла­дзёж­на­га фут­бо­ла ў да­рос­лы. Бе­ла­ру­саў не за­пра­ша­юць у топ-клу­бы — у гэ­тым уся праб­ле­ма. У леп­шым вы­пад­ку на­шы хлоп­цы ад­праў­ля­юц­ца ў ра­сій­скі чэм­пі­я­нат, і то не ў са­мыя прэ­стыж­ныя ка­ман­ды. Час­та не трап­ля­юць у асно­ву і вы­му­ша­ны ся­дзець на лаў­цы. А ка­лі фут­ба­ліст не атрым­лі­вае прак­ты­кі, ён страч­вае фор­му, страч­вае ся­бе… Узяць ха­ця б ма­ла­дзёж­ную збор­ную Іс­лан­дыі, якую мы абы­гра­лі на тым чэм­пі­я­на­це. Ця­пер амаль што ўсе тыя гуль­цы — у на­цы­я­наль­най збор­най. І больш за тое, яны вы­сту­па­юць у леп­шых чэм­пі­я­на­тах све­ту! А ў нас… Так, Сяр­гей Кры­вец пе­рай­шоў у «Мец». Але зноў-та­кі гэ­та не са­мы моц­ны фран­цуз­скі клуб. Тым не менш Сяр­гей вы­сту­пае ў прэ­стыж­ным чэм­пі­я­на­це, атрым­лі­вае па­ста­ян­ную гуль­ня­вую прак­ты­ку — гэ­та на ка­рысць і са­мо­му фут­ба­ліс­ту, і збор­най.

—Ці­ма­фей, мо­жа­це па­раў­наць ат­мас­фе­ру на «Ба­ры­саў-Арэ­не» з ан­ту­ра­жам ста­ды­ё­на «Ды­на­ма», на якім збор­ная згу­ля­ла не адзін па­мят­ны матч?

Ц. К.: Якраз ня­даў­на пе­ра­гля­да­лі не­ка­то­рыя з гэ­тых па­ядын­каў… Ста­ды­ён за­бі­ваў­ся цал­кам, пад­трым­ка бы­ла прос­та не­ве­ра­год­ная, і ўспа­мі­ны, ад­па­вед­на, за­ста­лі­ся са­мыя пры­ем­ныя. На «Ба­ры­саў-Арэ­не» мы па­куль не гу­ля­лі пры за­поў­не­ных тры­бу­нах. Але спа­дзя­ю­ся, што ўжо ў гэ­тых су­стрэ­чых ка­ман­ду ча­кае га­ра­чы пры­ём на­шых заў­зя­та­раў.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.