Вы тут

«Казань браў!» — Упэўнена могуць сказаць людзі з абмежаванымі магчымасцямі


Жоў­тая рэ­льеф­ная пліт­ка для лю­дзей з па­ру­шэн­нем зро­ку цяг­нец­ца ад са­ма­га пе­ро­на да вы­ха­ду з вак­за­ла, ад­га­лі­ноў­ва­ю­чы­ся да спе­цы­яль­ных ліф­таў для ін­ва­лі­даў-ка­ля­сач­ні­каў (ка­ля іх, да­рэ­чы, раз­ме­шча­ны шыль­дач­кі са шрыф­там Брай­ля). У вес­ты­бю­лі пе­рад за­лай ча­кан­ня ста­яць спе­цы­яль­ныя пры­ста­са­ван­ні, каб пе­ра­во­зіць лю­дзей на ка­ляс­цы з цяг­ні­ка ў бу­ды­нак вак­за­ла. Ста­лі­ца Та­тар­ста­на су­стра­кае людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі да­ступ­нас­цю лі­та­раль­на ад са­май сва­ёй бра­мы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

«Я са­ма са­джу­ся на ка­ляс­ку...»

Эле­мен­ты без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя ста­лі з'яў­ляц­ца тут зу­сім ня­даў­на. У 2011 — 2012 га­дах у Та­тар­ста­не стар­та­ваў пі­лот­ны пра­ект — дзяр­жаў­ная пра­гра­ма «Без­бар'­ер­нае ася­род­дзе». «Ра­ней мы яго не ства­ра­лі і не ду­ма­лі пра яго,» — пры­зна­ла­ся на­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­ны Та­тар­ста­на Іры­на ПРА­СВІ­РА­КО­ВА.

Ця­пер сі­ту­а­цыя кар­ды­наль­на змя­ні­ла­ся. У мно­гім дзя­ку­ю­чы та­му, што пра­ца­ва­лі і пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць над ства­рэн­нем да­ступ­нас­ці ў рэс­пуб­лі­цы лю­дзі, са­праў­ды за­ці­каў­ле­ныя ў ёй. Пер­шы прын­цып пра­гра­мы як­раз і за­клю­ча­ец­ца ў тым, што яна рэа­лі­зу­ец­ца толь­кі су­мес­на з гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ін­ва­лі­даў і ні адзін аб'­ект не пры­ма­ец­ца без под­пі­су прад­стаў­ні­ка ад­ной з гэ­тых ар­га­ні­за­цый. Па-дру­гое, пра­гра­ма ахоп­лі­вае тры ка­тэ­го­рыі лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю — ка­ля­сач­ні­каў, лю­дзей з па­гар­шэн­нем зро­ку і слы­ху. А па-трэ­цяе, аб'­ек­ты для адап­та­цыі да без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя вы­бі­ра­юц­ца ва ўсіх пры­яры­тэт­ных сфе­рах жыц­ця ін­ва­лі­даў. Але, на­пэў­на, ні­я­кія за­ха­ды не ме­лі б пос­пе­ху, ка­лі б імі зай­ма­лі­ся абы­яка­выя да праб­ле­мы лю­дзі. «Я са­ма са­джу­ся на ка­ляс­ку, ка­лі ўзні­ка­юць кан­флікт­ныя сі­ту­а­цыі на аб'­ек­тах, і аса­біс­тым пры­кла­дам да­каз­ваю пад­рад­чы­ку, што ён ро­біць ня­пра­віль­на», — за­зна­чы­ла Іры­на Пра­сві­ра­ко­ва. Не дзі­ва, што з та­кім па­ды­хо­дам пра­гра­ма са­праў­ды мае плён.

Без­бар'­ер­насць, што ла­мае сце­ны

Най­боль­шы аб'­ём вы­дзе­ле­ных на пра­гра­му срод­каў пай­шоў у га­лі­ны ахо­вы зда­роўя і са­цы­яль­най аба­ро­ны. Апроч та­го, не за­бы­лі­ся пра спорт, куль­ту­ру, аду­ка­цыю. На­коль­кі апраў­да­ны­мі ака­за­лі­ся гэ­тыя ўкла­дан­ні? Нам уда­ло­ся на­ве­даць не­каль­кі аб'­ек­таў інф­ра­струк­ту­ры Ка­за­ні, адап­та­ва­ных пад па­трэ­бы лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, і аца­ніць іх да­ступ­насць.

Зна­ём­ства з адап­та­ва­ны­мі аб'­ек­та­мі па­ча­ло­ся з вя­лі­кай кан­цэрт­най за­лы імя С. Сай­да­ша­ва. У шы­коў­ным, аздоб­ле­ным мар­му­рам па­мяш­кан­ні ўста­ля­ва­ны вя­лі­кі ар­ган. А яшчэ — ін­дук­цый­ная сіс­тэ­ма для лю­дзей, якія кеп­ска чу­юць. Та­кім чы­нам, і яны ця­пер мо­гуць атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад му­зы­кі.

«Аб'­ек­ты куль­ту­ры — ад­ны з са­мых скла­да­ных, та­му што мно­гія з іх уяў­ля­юць са­бой пом­ні­кі, — ад­зна­чы­ла Іры­на Пра­сві­ра­ко­ва. — Гэ­тая за­ла не пом­нік, але так­са­ма мае сваю ар­хі­тэк­тур­ную каш­тоў­насць, і тут так­са­ма бы­лі свае скла­да­нас­ці».

Спра­ва ў тым, што ў бу­дын­ку быў гру­за­вы ліфт, але з яго нель­га бы­ло тра­піць у гля­дац­кую за­лу. Для та­го, каб гэ­та ста­ла маг­чы­мым, да­вя­ло­ся зла­маць ма­ла­хі­та­вую сця­ну.

«За на­мі ста­я­лі ўсе на­шы ін­ва­лі­ды-ка­ля­сач­ні­кі, та­му мы зра­бі­лі пра­лом і па­ста­ві­лі там пры­го­жыя дзве­ры. Бо прын­цып пра­гра­мы за­клю­ча­ец­ца не ў тым, каб пры­бу­да­ваць пан­дус, а ў тым, каб усё гэ­та гар­ма­ні­ра­ва­ла з агуль­ным ды­зай­нам».

І са­праў­ды, усе бы­лыя па­ро­гі і пе­ра­па­ды знік­лі — і не зда­га­да­еш­ся, што яны ка­лісь­ці тут бы­лі.

Пад без­бар'­ер­нае ася­род­дзе ў го­ра­дзе адап­та­ва­ны (ці па­бу­да­ва­ны з яго ўлі­кам) і опер­ны тэ­атр, і цырк, і тэ­атр ля­лек, му­зыч­ныя і мас­тац­кія шко­лы, му­зеі.

Не прос­та жыць, а са­ма­стой­на

І хоць куль­ту­ра зай­мае не апош­няе мес­ца ў ча­ла­ве­чым жыц­ці, ёсць рэ­чы і больш на­дзён­ныя, якіх мы ча­сам на­ват не за­ўва­жа­ем. Ад­нак для ма­ла­ма­біль­ных лю­дзей іх ад­сут­насць мо­жа стаць сур'­ёз­най пе­ра­шко­дай для паў­на­вар­тас­на­га жыц­ця, бо, каб тра­піць у той жа тэ­атр, трэ­ба спа­чат­ку вы­ехаць з до­му... Па сло­вах прад­стаў­ні­коў Мінп­ра­цы Та­тар­ста­на, адап­та­ван­не пад без­бар'­ер­нае ася­род­дзе жыл­фон­ду — праб­ле­ма агуль­на­ра­сій­ская, бо зра­біць гэ­та з ужо па­бу­да­ва­ны­мі жы­лы­мі да­ма­мі амаль не­маг­чы­ма. Тым не менш за пер­шыя га­ды пра­гра­мы ў Ка­за­ні для лю­дзей з па­ру­шэн­нем зро­ку бы­ло адап­та­ва­на 28 да­моў і 1710 пад'­ез­даў. У Мі­ніс­тэр­стве лі­чаць, што па­він­на іс­на­ваць пра­гра­ма пе­ра­ся­лен­ня лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю з вы­со­кіх па­вер­хаў да­моў на ніж­нія.

Па­куль што ў Ка­за­ні іс­нуе толь­кі адзін жы­лы комп­лекс для лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю, раз­ме­шча­ны пры цэнт­ры рэ­абі­лі­та­цыі ін­ва­лі­даў «Узы­хо­джан­не». Тут у 50 ква­тэ­рах ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для кам­форт­на­га і, што не­ма­ла­важ­на, са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Шы­ро­кія дзвяр­ныя пра­ёмы, спе­цы­яль­ныя пад'­ём­ні­кі ў ван­ных па­ко­ях, і на­ват на кух­ні ўсе пры­ла­ды — на­жы, дош­кі, тар­кі — зруч­ныя для ка­ры­стан­ня фі­зіч­на аслаб­ле­ны­мі людзь­мі. Дзяр­жаў­ныя ква­тэ­ры пры­ва­ты­за­цыі не пад­ля­га­юць, ад­нак пра­да­стаў­ля­юц­ца лю­дзям у па­жыц­цё­вае ка­ры­стан­не. У са­мім цэнт­ры рэ­абі­лі­та­цый­ныя па­слу­гі аказ­ва­юц­ца па ня­мец­кай тэх­на­ло­гіі — пры­зна­най у све­це ад­ной з леп­шых. Ства­рэн­ню цэнт­ра па­спры­я­ла аса­біс­тая гіс­то­рыя: 30 га­доў та­му ў яго ды­рэк­та­ра і за­сна­валь­ні­цы Воль­гі Ган­ча­ро­вай на­ра­дзі­ла­ся дзі­ця з ды­яг­на­зам ДЦП. «Усё, што ў мя­не бы­ло ў той час — гэ­та ва­ло­дан­не ня­мец­кай мо­вай. І я ста­ла чы­таць ня­мец­ка­моў­ную лі­та­ра­ту­ру па тэ­ме рэ­абі­лі­та­цыі», — рас­па­вя­ла Воль­га Львоў­на, сён­ня — ак­тыў­ная, дзе­ла­вая і ўпэў­не­ная ў са­бе жан­чы­на.

Баль­ні­ца і мет­ро — у воль­ным до­сту­пе

Ка­лі пра­цяг­ваць га­вор­ку пра зда­роўе, то ў 2013 го­дзе ў го­ра­дзе ад­чы­ні­ла свае дзве­ры вя­лі­кая га­рад­ская клі­ніч­ная баль­ні­ца №7. У яе струк­ту­ры дзве па­лі­клі­ні­кі, два ста­цы­я­на­ры, тры жа­но­чыя кан­суль­та­цыі, два траў­ма­та­ла­гіч­ныя пунк­ты і два рад­да­мы. У са­мой баль­ні­цы — шы­ро­кія дзве­ры і ка­лі­до­ры, спе­цы­яль­ныя ліф­ты, сан­вуз­лы, ін­дук­цый­ныя сіс­тэ­мы і на­ват тэ­ле­фо­ны на ніз­кім уз­роў­ні — каб ча­ла­век на ка­ляс­цы змог да­цяг­нуц­ца.

Аца­ніць кам­форт­насць пе­ра­мя­шчэн­ня па баль­ніч­ных ка­лі­до­рах на ка­ляс­цы вы­зва­ла­ся га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла па спра­вах ве­тэ­ра­наў і ін­ва­лі­даў Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны Бе­ла­ру­сі Ева Зуб­коў­ская. «Кру­ціць ко­лы вель­мі цяж­ка, але ез­дзіць тут зруч­на», — па­дзя­лі­ла­ся яна ўра­жан­ня­мі.

Пры­зна­ю­ся шчы­ра: на­ват ба­ю­чы­ся ўся­го, што звя­за­на з ме­ды­цы­най, пас­ля на­вед­ван­ня баль­ні­цы я зла­ві­ла ся­бе на дум­цы, што тут ля­чыц­ца не страш­на.

Не за­ста­ла­ся па-за ўва­гай пра­гра­мы і сфе­ра транс­пар­ту. Ця­пер у Ка­за­ні ез­дзяць 350 аў­то­бу­саў з ад­кід­ной рам­пай, каб у са­лон маг­ла за­ехаць ін­ва­лід­ная ка­ляс­ка. Паў­сюль у го­ра­дзе адап­та­ва­ныя пе­ша­ход­ныя пе­ра­хо­ды — як на­зем­ныя, так пад- і над­зем­ныя. Зме­ны ад­бы­ва­юц­ца і ў ка­зан­скім мет­ро: эле­мен­та­мі без­бар'­ер­нас­ці асна­шча­ны 7 стан­цый. Мы на­ве­да­лі стан­цыю «Ка­зі­ная Сла­ба­да» і пе­ра­ка­на­лі­ся: дзве­ры тут за­чы­ня­юц­ца з за­трым­кай, каб ча­ла­век на ка­ляс­цы змог за­ехаць без пе­ра­шкод, а яшчэ ка­ля пер­ша­га і апош­ня­га ва­го­наў уста­ля­ва­ны спе­цы­яль­ныя жа­лез­ныя плат­фор­мы, якія ро­бяць маг­чы­мым за­езд ін­ва­лід­най ка­ляс­кі ў ва­го­ны. Ад­мет­на, што за ка­рот­кі тэр­мін ма­шы­ніс­ты на­ву­чы­лі­ся спы­няць цяг­ні­кі так, каб дзве­ры ад­чы­ня­лі­ся аку­рат на гэ­тыя плат­фор­мы. І ці вар­та ка­заць пра тое, што паў­сюль уста­ля­ва­ны шмат­лі­кія ін­фар­ма­цый­ныя таб­ло?..

Пра­гра­ма ў ліч­бах

За два га­ды рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы на яе мэ­ты з бюд­жэ­та Ра­сіі і Та­тар­ста­на вы­дат­ка­ва­лі 1,4 млрд руб­лёў. У вы­ні­ку пра­гра­ма аха­пі­ла 70 аб'­ек­таў ахо­вы зда­роўя, 65 аб'­ек­таў са­цы­яль­най аба­ро­ны і за­ня­тас­ці на­сель­ніц­тва, 13 уста­ноў пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, 16 аб'­ек­таў куль­ту­ры, 13 аб'­ек­таў фіз­куль­ту­ры і спор­ту. Апроч та­го, у Та­тар­ста­не пры­ня­та пад­пра­гра­ма «Да­ступ­нае ася­род­дзе» на 2014—2015 гг. фі­нан­са­ван­нем у 526 млн руб­лёў. У яе ме­жах сё­ле­та пла­ну­ец­ца адап­та­ваць 131 аб'­ект.

А што ў нас?

Пра­гра­мы без­бар'­ер­нас­ці і рэ­абі­лі­та­цыі аб'яднаюць

— З 2007 го­да ў Бе­ла­ру­сі дзей­ні­ча­юць дзярж­пра­гра­мы па ства­рэн­ні без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя, — па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла па спра­вах ве­тэ­ра­наў і ін­ва­лі­даў Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны Ева ЗУБ­КОЎ­СКАЯ. — На пра­ця­гу гэ­та­га ча­су ўдас­ка­наль­ва­ла­ся нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за, рас­пра­ца­ва­на больш за 20 дзярж­стан­дар­таў у гэ­тай га­лі­не. Каб за­бяс­пе­чыць до­ступ лю­дзям з ін­ва­лід­нас­цю, ува­ход­ны­мі гру­па­мі аб­ста­лёў­ва­юц­ца бу­дын­кі і жыл­фонд, удас­ка­наль­ва­ец­ца транс­парт. МАЗ па­чаў вы­пус­каць ніз­ка­пад­ло­га­выя аў­то­бу­сы. Для тых, хто сла­ба чуе, у транс­пар­це транс­лю­ец­ца бя­гу­чы ра­док, а для лю­дзей са сла­бым зро­кам гуч­на аб­вя­шча­юць пры­пын­кі.

Па­вод­ле сло­ў спе­цы­я­ліс­та, Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка за ўлас­ны кошт ле­тась за­ку­пі­ла два элект­ра­цяг­ні­кі га­рад­скіх і рэ­гі­я­наль­ных лі­ній, аб­ста­ля­ва­ныя ніз­кай пад­ло­гай, мес­цам у са­ло­не са спе­цы­яль­ны­мі ра­мя­ня­мі бяс­пе­кі, пры­бі­раль­няй для ін­ва­лі­даў-ка­ля­сач­ні­каў. Пе­ра­ўтва­ра­ец­ца і мін­скае мет­ро: на но­вых стан­цы­ях з'яў­ля­юц­ца ліф­ты аль­бо спе­цы­яль­ныя плат­фор­мы з ухі­лам, на ўсіх стан­цы­ях ёсць шуц-лі­ніі, для ін­ва­лі­даў па зро­ку — па­доў­жа­ныя па­рэ­нчы на стан­цыі «Пло­шча Пе­ра­мо­гі».

Уста­наў­лі­ва­юц­ца гу­ка­выя сіг­на­лы на свят­ла­фо­рах, у пер­шую чар­гу там, дзе жы­вуць ін­ва­лі­ды па зро­ку, — пе­ра­важ­на ў Фрун­зен­скім ра­ё­не.

Што да ін­фар­ма­цый­най да­ступ­нас­ці, то на на­цы­я­наль­ных тэ­ле­ка­на­лах «Бе­ла­русь 1», «АНТ» у пэў­ныя га­дзі­ны ін­фар­ма­цый­ныя вы­пус­кі су­пра­ва­джа­юц­ца сур­да­пе­ра­кла­дам аль­бо бя­гу­чым рад­ком. А з каст­рыч­ні­ка 2013 го­да па­ча­ла­ся транс­ля­цыя тэ­ле­ка­на­ла «Жэст», усе пе­ра­да­чы яко­га су­пра­ва­джа­юц­ца суб­тыт­ра­мі.

Так­са­ма Ева Зуб­коў­ская рас­па­вя­ла пра тое, што ў Мі­ніс­тэр­стве ідзе пра­ца над но­вай дзярж­пра­гра­май, якую пла­ну­ец­ца ўдас­ка­на­ліць.

— Гэ­тым ра­зам мы раз­гля­да­ем комп­лекс­ную рэ­абі­лі­та­цыю і са­цы­яль­ную адап­та­цыю лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Ка­лі ча­ла­век кам­форт­на ад­чу­вае ся­бе ў на­ва­коль­ным ася­род­дзі, то гэ­тыя пра­цэ­сы ад­бы­ва­юц­ца хут­чэй. І ка­лі ра­ней пра­гра­мы па ства­рэн­ні без­бар'­на­га ася­род­дзя, рэ­абі­лі­та­цыі і адап­та­цыі ства­ра­лі­ся асоб­на, то ця­пер мы хо­чам іх аб'­яд­наць.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.