Вы тут

Чым утрымаць маладога спецыяліста ў СВК?


Ці­шы­ня, све­жае па­вет­ра, не­ба, усы­па­нае зор­ка­мі, і спе­лы яб­лык, пад­ня­ты з ра­сіс­тай тра­вы, — ці ж гэ­та не рай? «Не», — ня­рэд­ка ад­каз­вае ма­ла­дое вяс­ко­вае па­ка­лен­не і без агляд­кі збя­гае ў го­рад, ня­гле­дзя­чы на тое, што за апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе бе­ла­рус­кая вёс­ка, без­умоў­на, змя­ні­ла­ся. Узяць хоць бы маю род­ную Вуль­ку-1, што ў Лу­ні­нец­кім ра­ё­не. У До­ме куль­ту­ры, кра­ме і ў ФАПе зра­бі­лі ка­пі­таль­ны ра­монт. Жы­ха­ры ка­рыс­та­юц­ца хут­кас­ным ін­тэр­нэ­там. Зу­сім ня­даў­на ў вёс­ку пра­вя­лі газ. У тых, хто пра­цуе ў сель­скай гас­па­дар­цы, ёсць шанц атры­маць жыл­лё.

9-14

 

...Ад­пра­цоў­ка па раз­мер­ка­ван­ні пры­вя­ла ў Вуль­ку-1 ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў Паў­ла Даў­га­веч­на­га і Аляк­санд­ра Ра­фа­ло­ві­ча. Хлоп­цы рас­па­вя­лі пра свае пер­шыя ме­ся­цы пра­цы ў СВК «Хва­ец­кае».

— Я не ду­маў, што ад­ной­чы звя­жу сваё жыц­цё з сель­скай гас­па­дар­кай. Як і мно­гія, у шко­ле ці­ка­віў­ся кам­п'ю­та­ра­мі, та­му пас­ля 9-га кла­са па­сту­піў ў Лу­ні­нец­кі по­лі­тэх­ніч­ны пра­фе­сі­я­наль­на-тэх­ніч­ны ка­ледж на спе­цы­яль­насць «Апе­ра­тар ЭВМ». Там вы­ву­чаў асно­вы пра­гра­ма­ван­ня. Пра­цяг­ваў ву­чо­бу ў Ві­цеб­скім тэх­ніч­ным ка­ле­джы, — рас­каз­вае Па­вел.

Ка­лі ра­ней кам­п'ю­тар­шчы­кі бы­лі за­па­тра­ба­ва­ны толь­кі ў го­ра­дзе, то сён­ня іх ча­ка­юць паў­сюд­на. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да СВК «Хва­ец­кае» за­ку­пі­ла да­іль­ную сіс­тэ­му, якая кант­ра­лю­ец­ца пры да­па­мо­зе кам­п'ю­та­раў, а пад­клю­чыць яе не бы­ло ка­му. Так ма­ла­ды спе­цы­я­ліст апы­нуў­ся ў Вуль­цы-1.

— Пер­шыя дні, на­ват тыд­ні я пра­во­дзіў на фер­ме ся­род ка­роў, — з усмеш­кай пры­гад­вае хло­пец. — Ка­неш­не, бы­ло ня­звык­ла. Але да ўся­го мож­на пры­звы­ча­іц­ца. І дум­ка аб тым, што ма­ла­ко, якое да­юць гэ­тыя ка­ро­вы, я куп­ляю ў кра­ме, не­як су­па­кой­ва­ла.

Ад­нак асноў­ныя аба­вяз­кі Паў­ла звя­за­ны з кан­то­рай, дзе ён да­па­ма­гае бух­гал­та­рам, сак­ра­та­рам, уста­лёў­вае ім но­выя пра­гра­мы на кам­п'ю­та­ры, спра­буе спрас­ціць іх пра­цу пры да­па­мо­зе сва­іх ве­даў.

— Ка­лек­тыў у нас амаль што цал­кам скла­да­ец­ца з жан­чын. Скар­дзіц­ца ня­ма на што: усе доб­ра да мя­не ста­вяц­ца і лас­ка­ва на­зы­ва­юць Па­шкам. Але ў той жа час ха­це­ла­ся б, каб тут хоць хтось­ці май­го ўзрос­ту быў, та­ды мож­на бы­ло б ра­зам абе­даць ці прос­та ба­віць час пас­ля пра­цы. А так да­во­дзіц­ца ся­дзець до­ма. На вы­хад­ныя, праў­да, пры­яз­джа­юць сяб­ры, якія пра­цяг­ва­юць ву­чо­бу ці ўлад­ка­ва­лі­ся на пра­цу ў га­ра­дах.

Ад­ным з плю­соў свай­го мес­ца ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні Па­вел лі­чыць не­вя­лі­кую ад­лег­ласць да баць­коў­скай ха­ты, дзе ён за­раз жы­ве.

— Я не зды­маю жыл­лё і гэ­тым са­мым эка­ном­лю гро­шы, бо за­ра­бот­ная пла­та ў мя­не не­вя­лі­кая — менш за 3 міль­ё­ны руб­лёў. У го­ра­дзе май­го за­роб­ку ха­пі­ла б толь­кі на тое, каб за­пла­ціць за здым­ную ква­тэ­ру.

Але, па сло­вах хлоп­ца, доў­га гэ­та пра­цяг­вац­ца не мо­жа. Ма­ла­ды пра­гра­міст, ад­пра­ца­ваў­шы аба­вяз­ко­выя два га­ды, хут­чэй за ўсё, бу­дзе шу­каць но­вую пра­цу з боль­шым за­роб­кам, каб па­чаць са­ма­стой­нае жыц­цё.

— Маг­чы­ма, па­еду ў аб­лас­ны цэнтр, ці на­ват у ста­лі­цу: там больш перс­пек­тыў. Дзяў­чы­ны ў мя­не па­куль ня­ма, та­му тут ні­чо­га не тры­мае. Ха­ця ў лю­бы мо­мант усё мо­жа змя­ніц­ца.

Вы­пуск­нік Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, а ця­пер ужо аг­ра­ном СВК «Хва­ец­кае» Аляк­сандр Ра­фа­ло­віч мае ін­шыя по­гля­ды на пра­цу і жыц­цё ў вёс­цы. Ён на­ра­дзіў­ся ў су­сед­нім з Вуль­кай-1 па­сёл­ку Па­лес­кім, ма­ці пра­цуе бух­гал­та­рам у СВК, а баць­ка — трак­та­рыс­там.

— Я доб­ра зна­ё­мы з пра­цай ў по­лі, ве­даю, як да­гля­даць гас­па­дар­ку, — рас­каз­вае пра ся­бе хло­пец. — Спе­цы­яль­насць сваю вы­браў не­вы­пад­ко­ва, доб­ра ве­даў, якія ўмо­вы мя­не ча­ка­юць.

Пе­рад 22-га­до­вым аг­ра­но­мам ста­іць ня­прос­тая за­да­ча — кант­ра­ля­ваць пра­цу ра­бо­чых, якія па ўзрос­це блі­жэй да яго баць­коў, чым да ма­ла­до­га кі­раў­ні­ка.

9-25

— Але праб­лем са стар­шым па­ка­лен­нем ра­бот­ні­каў у мя­не не ўзні­кае. Усе яны ўспры­ма­юць мя­не сур'­ёз­на, пры­слу­хоў­ва­юц­ца да па­рад: усё ж дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі мае пэў­ную ва­гу. А вось школь­ні­кі, якія пад­пра­цоў­ва­лі ў нас ле­там, ста­ві­лі­ся да мя­не, хут­чэй, як да ста­рэй­ша­га сяб­ра, а не на­чаль­ні­ка, — ка­жа Аляк­сандр. — У цэ­лым, мне па­да­ба­ец­ца. Пад­час убор­кі ўра­джаю мой пра­цоў­ны дзень па­чы­наў­ся ў сем ра­ні­цы і за­кан­чваў­ся ў дзе­вяць ве­ча­ра. Бы­ва­ла, на­ват і паз­ней. Да­до­му пры­хо­дзіў стом­ле­ны, але з па­чуц­цём го­на­ру за са­мо­га ся­бе. Як-ні­як ка­рысць ві­да­воч­ная: да на­ступ­на­га ле­та бу­дзем хар­ча­вац­ца тым, што за­раз са­бра­лі.

Сваю бу­ду­чы­ню Аляк­сандр не мо­жа ўя­віць дзесь­ці акра­мя вёс­кі, і ад'­яз­джаць ні­ку­ды не збі­ра­ец­ца. Хло­пец за­да­во­ле­ны сва­ім за­роб­кам (ка­ля 5 міль­ё­наў руб­лёў). На пер­шыя атры­ма­ныя гро­шы ку­піў ве­ла­сі­пед: «Для вёс­кі рэч не­аб­ход­ная, і на абед мож­на да­до­му з'ез­дзіць». Здзейс­ніў­шы сваю пер­шую ма­лень­кую ма­ру, Аляк­сандр па­чаў збі­раць гро­шы на больш знач­ную.

— Ха­чу вы­брац­ца ад баць­коў і на­рэш­це па­чаць са­ма­стой­нае жыц­цё. На­ват ха­та ўжо ёсць, збі­раю гро­шы на ра­монт.

Яшчэ хло­пец спа­дзя­ец­ца, што ў хут­кім ча­се су­стрэ­не сваю адзі­ную. Але з гэ­тым ця­пер больш скла­да­на, чым не­каль­кі га­доў та­му: ра­ней у вёс­цы мо­ладзь на дыс­ка­тэ­цы зна­ё­мі­ла­ся, а сё­ле­та іх пе­ра­ста­лі пра­во­дзіць. «Хлоп­цаў і дзяў­чат ма­ла, не пры­быт­ко­вы гэ­ты за­ня­так», — тлу­ма­чаць су­пра­цоў­ні­кі сель­ска­га До­ма куль­ту­ры.

Па­больш бы та­кіх эн­ту­зі­яс­таў у вёс­ку, як Са­ша. Мо­жа, і змя­ні­ла­ся б сі­ту­а­цыя ў леп­шы бок.

Ган­на Ку­рак,
сту­дэнт­ка ІІІ кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».