Вы тут

Ветэраны атрымаюць матэрыяльную дапамогу


З 1 красавіка па 1 мая 2015 года беларускім ветэранам будзе праведзена выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матэрыяльную дапамогу атрымаюць інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, а таксама Героі Сацыялістычнай Працы, удастоеныя гэтага звання за заслугі ў гады вайны.

Плануецца, што сума выплат будзе трохі вышэйшай, чым тая, якую выплацілі ветэранам да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нагадаем, што да 70-годдзя вызвалення Беларусі матэрыяльную дапамогу атрымалі 50,1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Сума выплат склала 236 млрд рублёў.

Святлана Бусько.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.