Вы тут

«Фіят» урэзаўся ў цягач...


У Смалявіцкім раёне адбылося жудаснае дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, трагедыя адбылася на 37-м кіламетры аўтадарогі Р-59 Лагойск — Смалявічы — Мар'іна Горка паблізу вёскі Заказінец. Бліжэй да апоўдня вадзіцель легкавога аўтамабіля «Фіят», рухаючыся, як было ўстаноўлена, з перавышэннем хуткасці, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўто сутыкнулася з сядзельным цягачом, што стаяў на ўзбочыне дарогі. Работнікі МНС былі вымушаны пры дапамозе гідраўлічнага інструменту даставаць з легкавіка целы загінулых трох жанчын і мужчыны. Расследаванне прычын і абставін ДТЗ праводзіць ДАІ Смалявіцкага раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.