Вы тут

Ізноў двойня


У Мінску ўпершыню пройдзе фестываль двайнят і блізнят

10-24

Гэта незвычайнае мерапрыемства адбудзецца 11 кастрычніка на спецыялізаванай выставе-форуме тавараў і паслуг «Мацярынства і дзяцінства». Да ўдзелу арганізатары запрасілі больш за 30 пар таленавітых і актыўных дзяцей-блізнят дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, а таксама іх бацькоў і дарослых блізнят і двайнят рознага полу, узросту і прафесіі. Дарэчы, толькі сёлета ў сталіцы нарадзілася амаль 240 пар блізнят!

У праграме фестывалю, які пройдзе ў сценах сталічнага Палаца дзяцей і моладзі, — шоу талентаў, гульні на выяўленне творчых здольнасцяў і ўзаемаразумення дзяцей, конкурс бліц-апытання, агульнае фатаграфаванне і, безу-
моўна, узнагароджанне памятнымі прызамі ўсіх без выключэння ўдзельнікаў у розных намінацыях. У дадатак госці фэсту змогуць паглядзець прадстаўленне для дзяцей і мультпарад, а таксама атрымаць кансультацыю вопытнага ўрача па пытаннях здароўя і развіцця блізнят.

У гэты ж дзень на выставе пройдуць майстар-класы па ёзе для маладых бацькоў, а 12 кастрычніка, у нядзелю, наведвальнікаў чакаюць майстар-клас па дзіцячых прычосках, семінар ад вопытных бацькоў па вандроўках усёй сям'ёй і забаўляльная гульнявая праграма.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.