Вы тут

Украіна адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні»


У міжнародным песенным конкурсе, які пройдзе ў маі 2015 года ў Аўстрыі, Украіна ўдзельнічаць не будзе. Такое рашэнне прыняла Нацыянальная тэлекампанія краіны на падставе дамоўленасці з арганізатарамі «Еўрабачання» — Еўрапейскім вяшчальным саюзам.

Асноўная прычына адмовы, агучаная прадстаўнікамі тэлекампаніі, — надзвычай складаная фінансавая сітуацыя ў дзяржаве і неабходнасць эканоміць літаральна на кожнай капейцы. І хоць асобныя артысты выказалі здзіўленне такім рашэннем, але пераважная большасць творчых колаў і гледачоў яго падтрымала.

Акрамя таго, удзельнічаць у шоу у 2015 годзе не зможа Грэцыя — тэлекампанія краіны, якая мела акрэдытацыю ў ЕВС, была ліквідавана, а створаная замест яе структура не паспела падаць заяўку на ўваходжанне ў тэлерадыёвяшчальны саюз. Не вернуцца па розных прычынах на конкурс таксама Андора, Славакія, Турцыя і Чэхія.

Свой удзел у конкурсе ўжо пацвердзілі 37 краін, сярод якіх Расія, Арменія, Грузія, Азербайджан, Боснія і Герцагавіна, Мальта, Балгарыя, Сербія і іншыя.

Што да дзіцячага «Еўрабачання», якое пройдзе крыху больш як праз месяц, 15 лістапада, на Мальце, то тут нечаканых сходаў з дыстанцыі не адбылося. Украіну ў конкурсе прадставіць дзявочае трыа Sympho-Nіk, Расію — пераможца дзіцячага шоу «Голас» Аліса Кажыкіна, а Беларусь — пераможца нацыянальнага адборачнага тура 14‑гадовая мінчанка Надзея Місякова. Дарэчы, беларуская каманда, акрамя ўласна конкурснай песні «Сокал», павязе на Мальту адмысловыя сувеніры — галаўныя ўборы ў этнічным стылі. Усяго ж удзел у конкурсе сёлета бяруць прадстаўнікі 16 краін.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.