Вы тут

Бяры лахі пад пахі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь- 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды».

Ці ведалі вы, што:

Чуць праз лес малітву — значыць, мець пра нешта вельмі і вельмі прыблізнае ўяўленне, але, тым не менш, імкнуцца пра гэтае нешта «падрабязна» і «маляўніча» распавесці. Гэты выраз адпавядае рускаму «Слышал звон, да не знает, где он».

Узяць лахі пад пахі — ужываецца са значэннем «прыхапіць з сабой» — панесці перад адыходам, уцёкамі куды-небудзь свае пажыткі («шапку в охапку», ногі ў рукі). Выраз «лахі пад пахі» ўвайшоў у літаратурны ўжытак з паўднёва-заходніх гаворак рэспублікі, дзе слова лахі з'яўляецца агульнай назвай адзення. З часам кампаненты выразу набылі больш шырокае значэнне: лахі — не абавязкова толькі «адзенне», пад пахі — не абавязкова «пад плечы». Адтуль і пайшло: бяром лахі пад пахі — гэта значыць, усё сваё і сябе таксама — і ходу.

Балазе — тым больш што, добра што (злучнік, размоўнае слова. Вучыся, балазе ёсць умовы).

Енк — працяглы жалобны стогн, выкліканы болем ці горам (Працяглы енк вырваўся з грудзей. Дзеяслоў енчыць, напэўна, больш знаёмы, чым назоўнік енк. Спалучэнне — ен паказвае на польскае паходжанне слова).

Андарак — саматканая паласатая або ў клетку спадніца (з агульным значэннем «спадніца сялянак» слова андарак ёсць і ў польскай, і ва ўкраінскай, і ў рускай мовах. Але карані яго хаваюцца ў нямецкай).

Жлукта — драўляная ёмістасць для запарвання бялізны (у некаторых рэгіёнах Беларусі жлукта ўжывалася аж да другой паловы XX ст., да шырокага ўкаранення пральных машын).

Пачвара — казачная страшная істота.

Рэшта — частка чаго-небудзь, якая засталася нявыкарыстанай (слова «решта» ёсць ва ўкраінскай мове, а па-нямецку гэта гучыць крыху інакш, але пазнавальна: rest).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3»
кожную суботу ў 11.10–11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.