Вы тут

Штосьці «ікрамётнае»


Памятаеце, як герой фільма «Іван Васільевіч мяняе прафесію» прадстаўляў на «царскім банкеце» меню? «Ікра чорная! Ікра чырвоная! Ікра заморская, баклажанавая!». А вось беларускія тэлевізійнікі ў новым сезоне назбіралі ікры айчыннай, інфармацыйнай — з найбольш яркіх і «смачных» падзей, якія адбываюцца ў так званым свецкім жыцці.

Забаўляльны прадукт, які з гэтага атрымаўся, так без лішніх разваг і назвалі: «Ікра», а прадстаўляць яго ў суботнім эфіры тэлеканала «Беларусь 2» запрошаны вядомыя па здымках у тэлешоу Івана Урганта і леташнім адборы на «Еўрабачанне» блізняты Дар'я і Вольга Кароль.

10-10

Карміць наведнікаў свецкай тэлекухні абяцаюць гарачым і смажаным: навінамі шоу-бізнесу, рэпартажамі з гучных тэатральных прэм'ер, выстаў і прэзентацый, эксклюзіўнымі інтэрв'ю з вядомымі артыстамі і г. д. Напрыклад, у першым выпуску карэспандэнты «Ікры» прарваліся ў грымёрку да спявачкі Святланы Лабады і распыталі яе пра вельмі і вельмі асабістыя рэчы, а таксама пабывалі на дабрачынным канцэрце ў падтрымку прадзюсара Максіма Алейнікава і высветлілі, як ужываюцца на адной сцэне розныя склады гурта «Топлес» і колькі грошай беларускія артысты гатовы самі ахвяраваць на дабрачыннасць…

Усе наступныя порцыі — прабачце, выпускі праграмы — як абяцаюць яе стваральнікі і абаяльныя вядучыя, будуць не менш насычанымі і цікавымі. Праверыць гэта нескладана: кожную суботу ўвечары на «Беларусь 2». Смачна есці!

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.