Вы тут

Апошні подых лета?


Гэтымі днямі на тэрыторыю Беларусі будуць паступаць цёплыя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Сіноптыкі абяцаюць больш за 20 цяпла мінімум да сярэдзіны кастрычніка

Таму ў пятніцу будзе без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 17-22 цяпла. Чакаецца сапраўды камфортнае надвор'е і ў выхадныя. Аднак у суботу ў паўночных раёнах, а ў нядзелю месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў ноч на выхадныя складзе плюс 6-13 градусаў, а ўдзень — ад 13 цяпла па поўначы, да плюс 22 градусаў па поўдні краіны.

У панядзелак тэрыторыя краіны застанецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпературны фон у пачатку наступнага тыдня істотна не зменіцца. У ноч на панядзелак чакаецца 6-13 цяпла, удзень будзе плюс 12-19 градусаў, а па Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 21 цяпла. Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, цёплае і камфортнае надвор'е без істотных ападкаў захаваецца ў нас ажно да сярэдзіны кастрычніка.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.