Вы тут

Патэнцыял адносін: ёсць куды расці


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з Прэ­зі­дэн­там Уз­бе­кі­ста­на Іс­ла­мам Ка­ры­ма­вым пра­па­на­ваў вы­вес­ці двух­ба­ко­выя бе­ла­рус­ка-ўзбек­скія ста­сун­кі на больш вы­со­кі ўзро­вень, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, па­тэн­цы­ял ад­но­сін Бе­ла­ру­сі і Уз­бе­кі­ста­на знач­на шы­рэй­шы, чым іх ця­пе­раш­ні стан. «Мы мо­жам лі­та­раль­на ў блі­жэй­шыя 1-2 га­ды пад­во­іць наш та­ва­ра­зва­рот», — упэў­не­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Гэ­ты штур­шок у ганд­лі з Уз­бе­кі­ста­нам па­ста­віў бы пе­рад на­мі вель­мі жорст­ка пы­тан­не аб па­глыб­лен­ні ад­но­сін па ўсіх ін­шых на­прам­ках, хоць там пе­ра­шкод ня­ма. На­шы па­зі­цыі па між­на­род­ным па­рад­ку дня прак­тыч­на па­доб­ныя. Для гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва так­са­ма ня­ма пе­ра­шкод. Урэш­це, дрэн­на ці доб­ра, але мы жы­лі ў ад­ной кра­і­не, і ў нас ёсць вель­мі шмат шля­хоў, па якіх мы мо­жам пай­сці, каб на­ша гу­ма­ні­тар­нае і куль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва пад­няць на больш вы­со­кі ўзро­вень», — кан­ста­та­ваў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Іс­лам Ка­ры­маў асаб­лі­ва пад­крэс­ліў за­па­тра­ба­ва­насць ця­пе­раш­няй су­стрэ­чы, бо на пра­ця­гу шэ­ра­гу га­доў, перш за ўсё ў СМІ, бы­ло шмат тлу­ма­чэн­няў і раз­ва­жан­няў з на­го­ды ней­кіх су­пя­рэч­нас­цяў у ста­сун­ках Бе­ла­ру­сі і Уз­бе­кі­ста­на.

Прэ­зі­дэнт Уз­бе­кі­ста­на ад­зна­чыў, што ў апош­ні час Бе­ла­русь ста­но­віц­ца ўсё больш ад­кры­тай пе­рад су­свет­най су­поль­нас­цю, раз­ві­вае свае між­на­род­ныя кан­так­ты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.