Вы тут

Службовы раман: за i супраць


Iль­вi­ную до­лю ча­су мы пра­во­дзiм на пра­цы. Та­му ня­ма нi­чо­га дзiў­на­га ў тым, што i лю­боў­ныя ад­но­сi­ны ня­рэд­ка за­вяз­ва­юц­ца тут жа

Усмеш­кi, шмат­знач­ныя по­зiр­кi, по­цiск ру­кi ўпо­тай­кi i... вось вы ўжо ге­ра­i­ня служ­бо­ва­га ра­ма­на. Дрэн­на гэ­та цi доб­ра, трэ­ба гэ­та вам або не —  вы­ра­шай­це са­мi.

Ня­гле­дзя­чы на знеш­не не­га­тыў­нае стаў­лен­не боль­шас­цi лю­дзей да служ­бо­вых ра­ма­наў, ста­тыс­ты­ка ня­ўмоль­ная: як мi­нi­мум кож­ны чац­вёр­ты хоць бы раз у жыц­цi за­во­дзiў ра­ман­тыч­ныя ад­но­сi­ны на пра­цы. Праў­да, толь­кi 13% з iх за­кан­чва­юц­ца за­кон­ным шлю­бам. У ас­тат­нiх жа вы­пад­ках не­мi­ну­чы той дзень, ка­лi трэ­ба бу­дзе вы­ра­шаць, што ра­бiць да­лей: зволь­нiц­ца па ўлас­ным жа­дан­нi, каб не су­стра­кац­ца з бы­лой па­сi­яй, або па­спра­ба­ваць ру­хац­ца да­лей па кар'­ер­най лес­вi­цы —  на­су­пе­рак прэ­сiн­гу са­слу­жыў­цаў i да­кор­лi­вым по­гля­дам ва­ша­га бо­са.

11-12

У чым пры­ваб­насць?

1. Вы за­га­дзя ве­да­е­це, якi ваш абран­нiк у звы­чай­ным жыц­цi, i ма­е­це маг­чы­масць на­зi­раць за iм у на­ту­раль­ных умо­вах. Вы ба­чы­це, як ён рэ­агуе на кры­ты­ку, як па­во­дзiць ся­бе, ка­лi злу­ец­ца, на­коль­кi ён па­спя­хо­вы. Гэ­та зна­чыць, вы мо­жа­це пры­кi­нуць, цi вар­та за­во­дзiць з та­кiм ча­ла­ве­кам сям'ю. Шан­цы, што ра­нi­цой пас­ля вя­сел­ля вы пра­чня­це­ся по­бач з «па­чва­рай» за­мест прын­ца, прак­тыч­на роў­ныя ну­лю.

2. Вам заў­сё­ды ёсць пра што па­га­ва­рыць —  аб­мер­ка­ваць са­слу­жыў­цаў, на­чаль­нi­ка, праб­ле­мы або перс­пек­ты­вы ар­га­нi­за­цыi, у якой вы пра­цу­е­це. Да­рэ­чы, псi­хо­ла­гi лi­чаць, што свар­кi i спрэч­кi ў па­ры ня­рэд­ка ад­бы­ва­юц­ца ме­на­вi­та з-за та­го, што два­iм прос­та ня­ма пра што па­раз­маў­ляць. А з ка­ле­гам та­кая сi­ту­а­цыя ма­ла­ве­ра­год­ная.

3. Ка­лi вы i ва­ша па­сiя вы­ра­шы­лi «шыф­ра­вац­ца», то гэ­та толь­кi да­дае васт­ры­нi ад­но­сi­нам. На не­ка­то­рых сам факт та­го, што яны ро­бяць неш­та тай­нае i на­ват за­ба­ро­не­нае, дзей­нi­чае вель­мi ўзбу­джаль­на. Га­лоў­нае —  не зай­грац­ца.

4. Ваш ка­ле­га на­ўрад цi вам здра­дзiць, бо ён па­ста­ян­на ў вас на ва­чах, а зна­чыць —  цал­кам пад ва­шым кант­ро­лем, хоць гэ­ты са­мы кант­роль, у вы­нi­ку, мо­жа па­чаць яго на­пруж­ваць i на­ват стаць пры­чы­най раз­ры­ву ад­но­сiн.

5. Абран­нiк не змо­жа хлу­сiць вам, што ён за­ня­ты на пра­цы, ад­маў­ля­ю­чы­ся ад спат­кан­ня. Вы бу­дзе­це дак­лад­на ве­даць, ка­лi яго са­праў­ды «за­ва­лi­лi» за­дан­ня­мi, а ка­лi ў яго прос­та ня­ма на­строю.

6. Ка­хан­не заў­сё­ды пад­ах­воч­вае нас быць леп­шы­мi i iмк­нуц­ца да но­вых вы­шынь. У тым лi­ку i на пра­цы. Той факт, што ваш ка­ха­ны на­зi­рае за ва­мi, хут­чэй за ўсё, бу­дзе толь­кi сты­му­ля­ваць i вас, i яго па­ка­заць ся­бе з леп­ша­га бо­ку. А гэ­та ка­рыс­на для кар'­е­ры.

7. Па­ня­дзе­лак больш не бу­дзе для вас са­мым не­на­вiс­ным днём тыд­ня, i на пра­цу вы бу­дзе­це iс­цi як на свя­та, асаб­лi­ва ў пер­шыя ме­ся­цы ра­ма­на. А ка­лi вы пры гэ­тым яшчэ i змо­жа­це паў­на­вар­тас­на пра­ца­ваць, то па­вы­шэн­не па служ­бе не за га­ра­мi.

Але ка­лi б усё бы­ло так прос­та, то офi­сы даў­но б ужо пе­ра­тва­ры­лi­ся ў да­мы спат­кан­няў, i лю­дзi б вы­ра­ша­лi праб­ле­мы адзi­но­ты, прос­та пе­ра­хо­дзя­чы з ад­ной пра­цы на iн­шую.

Вi­да­воч­ныя мi­ну­сы

1. Бес­пе­ра­пын­ныя зно­сi­ны мо­гуць пры­вес­цi да та­го, што вы прос­та на­да­ку­чы­це ад­но ад­на­му.

2. Та­таль­ны кант­роль, маг­чы­ма, пач­не на­пруж­ваць —  пры­чым не толь­кi ва­ша­га муж­чы­ну, але i вас. На­прык­лад, ка­лi муж­чы­на раў­нi­вы, то вы бу­дзе­це зна­хо­дзiц­ца ў па­ста­ян­ным на­пру­жан­нi: на­ват ня­вiн­ная ўсмеш­ка (клi­ен­ту, ка­ле­гам) бу­дзе ўспры­мац­ца як пры­кме­та здра­ды.

3. Ка­хан­не, вя­до­ма, сты­му­люе пра­цоў­ную дзей­насць, але яно ж i ад­цяг­вае ад яе, асаб­лi­ва ка­лi ў ад­но­сi­нах па­ча­лi­ся праб­ле­мы. I та­ды за­мест та­го, каб вы­ра­шаць пра­цоў­ныя пы­тан­нi, вы бу­дзе­це за­ня­тыя на­ладж­ван­нем аса­бiс­та­га жыц­ця.

4. Ка­лi ва­шы зно­сi­ны ўклад­ва­юц­ца ў схе­му «на­чаль­нiк — пад­на­ча­ле­ны» (у лю­бой ва­ры­я­цыi), то не па­збег­нуць па­да­зрэн­няў у ка­рыс­лi­вас­цi на­ме­раў — аль­бо ва­шых, аль­бо ва­ша­га парт­нё­ра, а гэ­та мо­жа атру­цiць лю­быя ста­сун­кi.

5. Ка­лi ра­ман скон­чыц­ца, то пра­ца для вас пе­ра­тво­рыц­ца ў са­праўд­нае пек­ла: прый­дзец­ца кож­ны дзень ба­чыць та­го, хто вам больш не на­ле­жыць. За­кон­чыц­ца гэ­та, хут­чэй за ўсё, чы­iм-не­будзь зваль­нен­нем —  у леп­шым вы­пад­ку доб­ра­ах­вот­ным, у гор­шым —  пры­му­со­вым, ка­лi на­чаль­нi­ку, на­рэш­це, на­да­ку­чыць гля­дзець на ва­шы раз­бор­кi.

6. Ка­лi са­слу­жыў­цы ў кур­се ва­шых амур­ных спраў, то на­ступ­ствы мо­гуць быць са­мы­мi не­прад­ка­заль­ны­мi: ад на­зой­лi­вай ува­гi i па­рад, як ме­на­вi­та вам трэ­ба жыць, да ад­кры­та­га га­нен­ня з мэ­тай па­сва­рыць вас (на­прык­лад, та­кая iнi­цы­я­ты­ва мо­жа зы­хо­дзiць ад iн­шай ка­ле­гi, з якой у ва­ша­га парт­нё­ра бы­лi ад­но­сi­ны).

7. Вы не змо­жа­це ад­па­чыць ад пра­цы на­ват до­ма, бо ваш ка­ха­ны —  ад­на­ча­со­ва i ваш ка­ле­га.

Тэх­нi­ка бяс­пе­кi

Ча­сам на­ват цвя­ро­зы ро­зум не ўра­тоў­вае нас ад на­плы­ву па­чуц­цяў, та­му лепш вы­кон­ваць «пра­вi­лы бяс­пе­кi» служ­бо­ва­га ра­ма­на. Iх не так шмат, але яны да­па­мо­гуць вам вы­зна­чыц­ца з лi­нi­яй па­во­дзiн, а так­са­ма з тым, цi вар­та пра­цяг­ваць зно­сi­ны або лепш ра­зы­сцi­ся, па­куль па­чуц­цi не на­бра­лi аба­ро­таў.

Пра­вi­ла № 1. Не за­вод­зьце ра­ман «ад су­му»

Праб­лем ад гэ­та­га бу­дзе на­шмат больш, чым ка­рыс­цi, асаб­лi­ва та­ды, ка­лi адзiн з вас жа­на­ты (або на­ват абое). Да ўсiх вы­шэй­пе­ра­лi­ча­ных мi­ну­саў да­дас­ца яшчэ i па­чуц­цё вi­ны, а скон­чыц­ца гэ­та ўсё роў­на ўсе­агуль­ным асу­джэн­нем i чы­iм-не­будзь зваль­нен­нем. На­вош­та ства­раць са­бе лiш­нi га­лаў­ны боль?

Пра­вi­ла № 2. Не блы­тай­це аса­бiс­тыя спра­вы i пра­цу

Гэ­тым гра­шаць мно­гiя жан­чы­ны, асаб­лi­ва на па­са­дзе на­чаль­нi­ка. Не ра­бi­це нi­я­кiх вы­клю­чэн­няў дзе­ля свай­го ка­ха­на­га, але i не ста­на­вi­це­ся праз­мер­на па­тра­ба­валь­най.

Ка­лi ж вы са­мi за­кру­цi­лi ра­ман з на­чаль­нi­кам, не вар­та гэ­тым бра­вi­ра­ваць, каб не вы­клi­каць раз­драж­нен­не са­слу­жыў­цаў. На пра­цы лепш за­хоў­ваць дыс­тан­цыю i не афi­ша­ваць ваш ра­ман. Без­умоў­на, пра яго i так ра­на цi поз­на ста­не вя­до­ма, але гэ­та не зна­чыць, што трэ­ба страс­на ца­ла­вац­ца на ва­чах у ка­лег.

Пра­вi­ла № 3. Не ста­на­вi­це­ся зруч­най па­лю­боў­нi­цай

Мно­гiя жан­чы­ны па­га­джа­юц­ца на ро­лю па­лю­боў­нi­цы шэ­фа. Са­мае не­пры­ем­нае ў гэ­тай сi­ту­а­цыi, што та­кiя зруч­ныя для на­чаль­нi­ка ад­но­сi­ны мо­гуць доў­жыц­ца га­да­мi. Ён не страч­вае нi­чо­га, а вы ад­да­яце свае ма­ла­досць i час бес­перс­пек­тыў­на­му кан­ды­да­ту.

Пра­вi­ла № 4. Не дай­це эмо­цы­ям узяць верх

Ка­хан­не ка­хан­нем, але ва­шы ста­сун­кi не па­вiн­ны ад­бi­вац­ца на якас­цi ва­шай пра­цы. Вя­до­ма, ка­лi кроў бур­лiць, не над­та хо­чац­ца ду­маць пра ней­кiя там пла­нёр­кi, а хо­чац­ца ўвесь час пра­во­дзiць з ка­ха­ным у ку­рыль­нi або аб­мяр­коў­ваць з iм жа па скай­пе пла­ны на ве­чар. Вазь­мi­це ся­бе ў ру­кi, iнакш раз­бу­ры­це не толь­кi кар'­е­ру, але i ад­но­сi­ны: да­зi­руй­це дзён­ныя кан­так­ты, каб да ве­ча­ра вы па­спе­лi па-са­праўд­на­му за­су­ма­ваць па парт­нё­ры.

Пра­вi­ла № 5. Вы­ве­дзi­це ва­ша ка­хан­не за ме­жы офi­са

Ка­лi вы не хо­ча­це аса­цы­я­вац­ца ў ка­ха­на­га толь­кi з пра­цай, iмк­нi­це­ся час­цей бы­ваць ра­зам па-за офi­сам i зай­мац­ца чымсь­цi, не звя­за­ным з пра­цай. Ха­дзi­це на кан­цэр­ты, у кi­но, на вы­ста­вы.

Пра­вi­ла № 6. Па­чы­най­це шу­каць iн­шую пра­цу

Як бы вы нi ўтой­ва­лi свае ад­но­сi­ны ад ка­лег i як бы нi тры­ма­лi ся­бе ў ру­ках, усё ж ра­ман на пра­цы —  гэ­та да­дат­ко­выя цяж­кас­цi i лiш­няя на­пру­жа­насць. Псi­хо­ла­гi ад­на­душ­ныя ў тым, што ка­лi ў вас на пра­цы за­вя­за­лi­ся СУР'­ЁЗ­НЫЯ ад­но­сi­ны, то адзiн з вас усё ж па­вi­нен зволь­нiц­ца. Хо­ча­це, каб ваш служ­бо­вы ра­ман ака­заў­ся ся­род тых 13%, што за­кан­чва­юц­ца шлю­бам? Сур'­ёз­на па­ду­май­це пра тое, каб змя­нiць мес­ца пра­цы.

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.