Вы тут

«Самы непадкупны» палітык Чэхіі сустрэўся з нашым дэпутатам


Праб­ле­ма­ты­ку смя­рот­на­га па­ка­ран­ня аб­мер­ка­ва­лі пад­час су­стрэ­чы Мі­ка­лай СА­МА­СЕЙ­КА, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па між­на­род­ных спра­вах, і Ка­рэл ШВАР­ЦЭН­БЕРГ, стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па за­меж­ных спра­вах Па­ла­ты дэ­пу­та­таў Чэ­хіі. Апош­ні пры­ехаў у Мінск для ўдзе­лу ў ме­ра­пры­ем­ствах Тыд­ня су­праць смя­рот­на­га па­ка­ран­ня.

На­па­чат­ку раз­мо­вы Мі­ка­лай Са­ма­сей­ка, які кі­руе пра­цоў­най гру­пай бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та па вы­ву­чэн­ні праб­ле­ма­ты­кі смя­рот­на­га па­ка­ран­ня як ін­стру­мен­та па­ка­ран­ня, што пры­мя­ня­ец­ца ў на­шай кра­і­не, вы­ка­заў спа­дзя­ван­не на вы­ні­кі, ка­рыс­ныя абод­вум ба­кам.

— Ду­маю, вам бу­дзе ці­ка­ва да­ве­дац­ца пра перс­пек­ты­вы ад­ме­ны смя­рот­на­га па­ка­ран­ня ў на­шай кра­і­не, — за­ўва­жыў пар­ла­мен­та­рый, — а так­са­ма пра тое, як за­раз пры­мя­ня­ец­ца ў нас гэ­ты від па­ка­ран­ня, якое мер­ка­ван­не гра­мад­ства па гэ­тай тэ­ме і як пра­цуе ра­бо­чая гру­па пар­ла­мен­та.

Ка­рэл Швар­цэн­берг пры­знаў­ся, што зма­ган­не су­праць смя­рот­на­га па­ка­ран­ня для яго — ці­ка­вая пра­ца.

— Я вяр­та­ю­ся да той дзей­нас­ці, якую па­чаў яшчэ 30 га­доў та­му, ка­лі ўзна­чаль­ваў Хель­сінк­скі пра­ва­аба­рон­чы ка­мі­тэт, — за­ўва­жыў ён.

Ён на­га­даў, як пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны смя­рот­ная ме­ра па­ка­ран­ня бы­ла хут­ка ад­ме­не­на ў кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы. На гэ­та паў­плы­ва­лі па­дзеі 30-40 га­доў, ка­лі Гер­ма­нія за­ха­пі­ла шмат­лі­кія дзяр­жа­вы і да смер­ці пры­га­вор­ва­лі без­ліч лю­дзей.

— Так­са­ма вы­зна­чы­ла­ся, што за­ко­ны, якія іс­на­ва­лі ў той час, мо­гуць зло­ўжы­ваць смя­рот­ным па­ка­ран­нем, — ад­зна­чыў чэш­скі па­лі­тык. —Та­му бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што та­кі від па­ка­ран­ня па­ві­нен быць ад­ме­не­ны. На жаль, гэ­та са­праў­ды тое, чым час­та зло­ўжы­ва­юць. Я да­сле­да­ваў гэ­тае пы­тан­не ў роз­ных кра­і­нах і быў вель­мі здзіў­ле­ны не толь­кі коль­кас­цю су­до­вых па­мы­лак (іх ака­за­ла­ся на­шмат больш, чым я ду­маў ра­ней), але і тым, што вель­мі час­та па­мыл­ка бы­вае вы­яў­ле­на знач­на паз­ней, чым не­аб­ход­на. А ча­ла­ве­ка вяр­нуць да жыц­ця ўжо не­маг­чы­ма.

Ка­рэл Швар­цэн­берг мяр­куе, што вель­мі час­та ра­шэн­ні су­да бы­ва­юць не­спра­вяд­лі­вы­мі: ча­сам суд­дзі гэ­так жа схіль­ныя да прад­узя­тас­ці, як і звы­чай­ныя лю­дзі.

— Я за­ўва­жыў, што ся­род мен­шас­цяў пра­цэнт смя­рот­ных па­ка­ран­няў боль­шы, чым ся­род ас­тат­ня­га на­сель­ніц­тва. На­прык­лад, гэ­та нег­ры ў ЗША, а так­са­ма рэ­лі­гій­ныя і эт­ніч­ныя мен­шас­ці ў ін­шых кра­і­нах. На жаль, смя­рот­нае па­ка­ран­не вы­но­сіц­ца час­цей прад­стаў­ні­кам пэў­ных са­цы­яль­ных груп, мен­шас­цяў.

Пад­час су­стрэ­чы бы­ла за­кра­ну­та і тэ­ма між­пар­ла­менц­кіх ста­сун­каў дзвюх кра­ін. У тым лі­ку га­ва­ры­ла­ся аб ма­ю­чым ад­быц­ца ві­зі­це бе­ла­рус­кіх прад­стаў­ні­коў у Чэ­хію, які, як ча­ка­ец­ца, бу­дзе ажыц­цёў­ле­ны на ўзроў­ні ві­цэ-спі­ке­ра ад­ной з па­лат пар­ла­мен­та.

Ра­ней з Ка­рэ­лам Швар­цэн­бер­гам су­стрэў­ся і мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ма­кей. Ба­кі раз­гле­дзе­лі маг­чы­мыя шля­хі ак­ты­ві­за­цыі двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва, уклю­ча­ю­чы раз­віц­цё між­пар­ла­менц­ка­га дыя­ло­гу, аб­мер­ка­ва­лі ад­но­сі­ны па­між Бе­ла­рус­сю і Еў­ра­са­ю­зам. Ад­быў­ся так­са­ма аб­мен дум­ка­мі па шэ­ра­гу пы­тан­няў рэ­гі­я­наль­на­га і між­на­род­на­га па­рад­ку дня.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.