Вы тут

Хто ў новых «Белых росах»...


...аб­ла­маў ня­ма­ла гол­ля, на­ла­маў ня­ма­ла дроў

Ужо даў­но аб­мяр­коў­ва­юц­ца здым­кі сік­ве­ла зна­ка­мі­тай са­вец­кай ка­ме­дыі «Бе­лыя ро­сы». Згад­ва­ец­ца ўдзел Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва, но­вы па­ды­ход, ма­ла­ды рэ­жы­сёр (Аляк­санд­ра Бу­тар) і, у рэш­це рэшт, — маг­чы­масць ства­рыць фільм, які бу­дзе вар­ты кар­ці­ны Іга­ра Даб­ра­лю­ба­ва. Рэ­аль­на гэ­та ці не­рэ­аль­на — мож­на да­ве­дац­ца (і аца­ніць) ужо на бу­ду­чым тыд­ні. У па­ня­дзе­лак 13 каст­рыч­ні­ка ад­бу­дзец­ца прэм'­е­ра кар­ці­ны кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не», стуж­ка вы­хо­дзіць у пра­кат.

11-17

Але я б усё ж ра­і­ла ўстры­мац­ца ад па­раў­на­нняў з бяс­спрэч­на лю­бі­мым усі­мі філь­мам са­вец­кіх ча­соў. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ця­пе­раш­нія ге­роі — дзе­ці і ўну­кі ра­ней­шых, і тэ­ма тая ж — вёс­ка і го­рад, які імк­лі­ва рас­це (у «...Вяр­тан­ні» не го­рад, а пра­ект эліт­най за­бу­до­вы). Усё ж гэ­та дыя­мет­раль­на роз­ныя філь­мы — у па­ды­хо­дзе, ак­цэн­тах, аб­ма­лёў­цы сю­жэт­ных ан­та­га­ніс­таў.

У кар­ці­не «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не» ад­ным з га­лоў­ных ге­ро­яў ста­но­віц­ца Анд­рэй Хо­дас, ро­лю яко­га вы­ка­наў лі­тоў­скі ак­цёр Юо­зас Буд­рай­ціс. Ён (пер­са­наж) жы­ве на ху­та­ры, зай­ма­ец­ца сва­ім до­мам, ры­ба­чыць, ча­кае бус­ла — да­рэ­чы, у яго ўтуль­нень­ка. Акра­мя Анд­рэя, у гэ­тым ці­хім (і, бяс­спрэч­на, пры­го­жым) мес­цы жы­ве па­цеш­ны пен­сі­я­нер Струк і ня­мая дзяў­чы­на Па­лі­на.

Сю­жэт за­круч­ва­ец­ца на тым, што два біз­нес­ме­ны — Ар­цём па мя­нуш­цы Бо­дзя (ад сло­ва bоdу — це­ла) і Сяр­гей Ру­са­чэн­ка — з дум­кай аб пра­ек­це бу­даў­ніц­тва эліт­на­га са­на­то­рыя ў ма­ляў­ні­чым кут­ку «не­вя­лі­кай перс­пек­тыў­най кра­і­ны» пры­яз­джа­юць на ху­тар, каб вы­ку­піць зям­лю, а яе тра­іх жы­ха­роў змяс­ціць у са­цы­яль­ным га­рад­скім жыл­лі.

Так за­круч­ваў­ся сю­жэт бяс­кон­цай коль­кас­ці філь­маў, але ад на­ша­га «...Вяр­тан­ня» мож­на ча­каць ча­ты­рох ра­ман­тыч­ных лі­ній, кра­наль­ных (да слёз) сцэн, дак­лад­най ма­ра­лі, хэ­пі-эн­ду і што знач­на — не­вя­ліч­кай ро­лі Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва. Эпі­зод з яго ўдзе­лам важ­ны на­ват не ў якас­ці доб­ра­га кі­не­ма­та­гра­фіч­на­га ра­шэн­ня, а вы­хо­дзіць за ме­жы кі­не­ма­то­гра­фа ўво­гу­ле як са­мы жыц­це­сцвяр­джаль­ны і ма­гут­ны мо­мант з удзе­лам ак­цё­ра, які з'яў­ля­ец­ца на эк­ра­не пас­ля стра­шэн­най ава­рыі. Ве­даю дак­лад­на, што ха­ця б дзе­ля яго гля­дац­кія за­лы кі­на­тэ­ат­раў, дзе бу­дуць па­каз­вац­ца «Бе­лыя ро­сы», па­він­ны быць поў­ныя. Ды і дзе­ля вар­та­га па­сы­лу, які аба­зна­чыў ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег Сіль­ва­но­віч: мэ­тай філь­ма бы­ло на­га­даць гле­да­чу, што га­лоў­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі ў жыц­ці кож­на­га з'яў­ля­юц­ца дом і сям'я, а зу­сім не гро­шы.

Над сцэ­на­ры­ем ры­мей­ка пра­ца­ва­лі бе­ла­рус­кі дра­ма­тург Аляк­сей Ду­да­раў (аў­тар сцэ­на­рыя пер­ша­га філь­ма), рэ­жы­сёр Аляк­санд­ра Бу­тар і Юлія Гі­рэль. Аляк­санд­ра Бу­тар да гэ­тай кар­ці­ны бы­ла аў­та­рам му­зыч­ных клі­паў і на­ва­год­ніх мю­зік­лаў на­кшталт «Паў­лін­ка nеw», «Бат­лей­ка». Ужо ў па­ня­дзе­лак гле­да­чы змо­гуць па­ба­чыць дэ­бют Аляк­санд­ры ў поў­на­мет­раж­ным кі­но, а тым ча­сам на кі­на­сту­дыі ўжо за­кон­ча­ны здым­кі дру­гой кар­ці­ны ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра «Са­лод­кае раз­ві­тан­не Ве­ры».

Ці­ка­ва, што мо­да на сік­ве­лы/рэ­мей­кі ра­зам з вяр­тан­нем да бес­смя­рот­ных «Бе­лых рос» дай­шла і да нас. Доб­ра, што мы ма­ем наз­вы, на якіх мож­на «спе­ку­ля­ваць».

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.