Вы тут

«Украінцы не маглі забіць — мы ім дапамаглі»


Збор­ная Бе­ла­ру­сі па­цяр­пе­ла пер­шае па­ра­жэн­не ў ад­бо­рач­ным раў­ндзе чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы па фут­бо­ле

Але гэ­ты па­яды­нак — той вы­па­дак, ка­лі вар­та гля­дзець не толь­кі на лік, але і на ка­ля­фут­боль­ную ат­мас­фе­ру. «Ба­ры­саў-Арэ­на» не бы­ла цал­кам за­поў­не­на­най, ад­нак бе­ла­рус­кія фа­на­ты ра­зам з укра­ін­ца­мі ства­ры­лі на ста­ды­ё­не цу­доў­ны ан­ту­раж. Бе­ла­ру­сы для паў­днё­вых сяб­роў пад­рых­та­ва­лі на­ват ад­мыс­ло­вы ба­нер са сло­вам: «Прын­цы­по­вая гуль­ня. Так! Але і су­стрэ­ча бра­тоў». Шчы­ра пры­знац­ца, та­кі дух, ка­лі на матч пры­хо­дзі­лі лю­дзі ў на­цы­я­наль­ных вы­шы­ван­ках, спя­ва­лі гімн, па­нуе не так час­та на на­шых арэ­нах. І хо­чац­ца ве­рыць, што так бу­дзе на­да­лей.

11-23111

Мно­гія на­пя­рэ­дад­ні ад­каз­на­га па­ядын­ку ад­да­ва­лі пе­ра­ва­гу «жоў­та-бла­кіт­ным», а ўсё на­са­мрэч маг­ло за­вяр­шыц­ца для іх не так доб­ра. Ка­ман­да ў Мі­ха­і­ла Фа­мен­кі за­раз не «на ка­ні». І зма­гац­ца з імі на роў­ных, «чап­ляць» ба­лы бы­ло цал­кам маг­чы­ма. Ча­го толь­кі каш­туе цу­доў­ны ўдар Яго­ра Фі­лі­пен­кі на 45‑й хві­лі­не, ка­лі ва­ра­тар гас­цей Анд­рэй Пя­таў у не­ве­ра­год­ным скач­ку здо­леў лік­ві­да­ваць па­гро­зу. На жаль, акра­мя гэ­тай маг­чы­мас­ці і яшчэ не­каль­кіх не вель­мі не­бяс­печ­ных сі­ту­а­цый, пры­га­даць неш­та скла­да­на.

І матч ужо на­блі­жаў­ся да «ні­чэй­най» га­ва­ні, ка­лі ў на­шай штраф­ной зда­рыў­ся не­да­рэ­чны мо­мант. Пас­ля па­да­чы Аляк­сандр Мар­ты­но­віч ня­ўда­ла пры­няў мяч і ад­пра­віў яго ў «дзя­вят­ку» сва­іх ва­рот. Спро­бы ад­кві­тац­ца гас­па­да­рам пры­нес­лі не пос­пех, а яшчэ адзін гол у рам­ку Жаў­но­ва. 0:2 — пе­ра­мо­га Укра­і­ны.

12 каст­рыч­ні­ка гу­ля­ем у Ба­ры­са­ве са сла­ва­ка­мі, якія сен­са­цый­на пе­рай­гра­лі іс­пан­цаў. Зда­ец­ца, што пас­ля гэ­тай су­стрэ­чы з перс­пек­ты­ва­мі на­шай ка­ман­ды ўсё ста­не зра­зу­ме­ла.

Гру­па С. Ма­ке­до­нія — Люк­сем­бург — 3:2, Сла­ва­кія — Іс­па­нія — 2:1.

Тур­нір­ны рас­клад: Сла­ва­кія — 6, Іс­па­нія — 3, Укра­і­на — 3, Ма­ке­до­нія — 3, Люк­сем­бург — 1, Бе­ла­русь — 1.

Ге­ор­гій КАН­ДРАЦЬ­ЕЎ, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Бе­ла­ру­сі:

Што мож­на ска­заць? Да хлоп­цаў не маю ні­я­кіх прэ­тэн­зій. Ад­нак са­мі ба­чы­це, як атрым­лі­ва­ец­ца. Са­мі ме­лі мо­ман­ты і не ска­рыс­та­лі­ся імі. Укра­ін­цы не маг­лі за­біць — мы ім да­па­маг­лі. У пер­шай па­ло­ве дрэн­на пра­ца­ва­лі з мя­чом. У са­пер­ні­ка гэ­та атрым­лі­ва­ла­ся лепш. У дру­гім тай­ме гуль­ня ста­ла роў­най. Спра­вяд­лі­вым вы­ні­кам бы­ла б ні­чыя. За­ста­ец­ца толь­кі па­він­ша­ваць са­пер­ні­ка.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.