Вы тут

Аснова адноcін — эканоміка


Бе­ла­русь не раз­гля­дае ся­бе ў ад­ры­ве ад Ра­сіі

Аб гэтым за­явіў Прэ­зі­дэнт кра­і­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з гу­бер­на­та­рам Свярд­лоў­скай воб­лас­ці Яў­ге­нам Куй­ва­ша­вым.

«Толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі мы бу­дзем про­ці­ста­яць уся­ля­кім па­гро­зам ра­зам, мы здоль­ны вы­ста­яць і вы­жыць, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Свед­чан­нем та­го з'яў­ля­юц­ца па­дзеі ў на­шай су­сед­няй кра­і­не. Хто мог бы па­ду­маць, што та­кое на­огул мо­жа быць?» «Я ду­маю, мы бы­лі і бу­дзем ра­зам», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён ад­зна­чыў, што ас­но­вай бе­ла­рус­ка-ра­сій­скіх ад­но­сін з'яў­ля­ец­ца эка­но­мі­ка. «Ка­лі мы бу­дзем нар­маль­на ру­хац­ца на­пе­рад у ганд­лё­ва-эка­на­міч­най сфе­ры, то ні­я­кія бу­ры і ўра­га­ны нам не страш­ныя», — упэў­не­ны Прэ­зі­дэнт.

У гэ­тай су­вя­зі, ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, на­ша кра­і­на га­то­ва па­шы­раць вы­твор­чую ка­а­пе­ра­цыю са Свярд­лоў­скай воб­лас­цю. «Гэ­та доб­рае мес­ца для ства­рэн­ня ба­зы вы­твор­чай ка­а­пе­ра­цыі з бе­ла­рус­кі­мі прад­пры­ем­ства­мі і пля­цоў­ка для пра­соў­ван­ня су­мес­най пра­дук­цыі на Урал, у Сі­бір і Да­лё­кі Ус­ход», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў важ­насць су­пра­цоў­ніц­тва з ра­сій­скі­мі рэ­гі­ё­на­мі, якое, на яго дум­ку, з'яў­ля­ец­ца фун­да­мен­там ад­но­сін з Ра­сі­яй. Ён на­га­даў, што бы­лі скла­да­ныя ча­сы ў бе­ла­рус­ка-ра­сій­скім су­пра­цоў­ніц­тве, і та­ды ад­но­сі­ны вы­ра­та­ва­ла ме­на­ві­та су­пра­цоў­ніц­тва з рэ­гі­ё­на­мі.

Ві­та­ю­чы дэ­ле­га­цыю Свярд­лоў­скай воб­лас­ці, Аляк­сандр Лукашэн­ка пад­крэс­ліў: «Гэ­та эка­на­міч­на раз­ві­тая тэ­ры­то­рыя Ра­сіі з вы­со­кім уз­роў­нем дзе­ла­вой, куль­тур­най і гра­мад­скай ак­тыў­нас­ці. Ва­ша воб­ласць па пра­ве з'яў­ля­ец­ца на­дзей­ным і перс­пек­тыў­ным парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі».

Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да та­ва­ра­аба­рот па­між Бе­ла­рус­сю і Свярд­лоў­скай воб­лас­цю пе­ра­сяг­нуў паў­міль­яр­да до­ла­раў. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­ўва­жыў, што ад­бы­ло­ся не­ка­то­рае яго зні­жэн­не, што не з'яў­ля­ец­ца нар­маль­ным. Прэ­зі­дэнт так­са­ма вы­ка­заў пе­ра­ка­нан­не, што вы­ні­кам ця­пе­раш­ня­га ві­зі­ту дэ­ле­га­цыі Свярд­лоў­скай воб­лас­ці бу­дзе, як мі­ні­мум, ад­наў­лен­не ра­ней­ша­га та­ва­ра­аба­ро­ту. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва шы­ро­ка ўза­е­ма­дзей­ні­чаць са Свярд­лоў­скай воб­лас­цю па ўсіх на­прам­ках, у пры­ват­нас­ці, па­стаў­ляць сель­ска­гас­па­дар­чую, аў­та­ма­біль­ную, да­рож­на-бу­даў­ні­чую, ка­му­наль­ную тэх­ні­ку, якая доб­ра зна­ё­мая ўраль­цам.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што на між­на­род­най пра­мыс­ло­вай вы­стаў­цы «Інап­рам», якая што­год пра­во­дзіц­ца ў Ека­ця­рын­бур­гу, Бе­ла­русь тры га­ды за­пар па­спя­хо­ва дэ­ман­струе пра­дук­цыю вя­ду­чых ма­шы­на­бу­даў­ні­чых прад­пры­ем­стваў, да­сяг­нен­ні ў га­лі­не на­ву­кі, пра­мыс­ло­вас­ці, іна­ва­цый. Бе­ла­русь так­са­ма га­то­ва па­дзя­ліц­ца во­пы­там пе­ра­пра­цоў­кі сель­гас­пра­дук­цыі і па­стаў­ляць пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, ства­раць су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма вы­ка­заў упэў­не­насць, што ў вы­ні­ку гэ­та­га ві­зі­ту «мы вый­дзем на кан­крэт­ныя да­моў­ле­нас­ці, якія за­бяс­пе­чаць па­шы­рэн­не ўсе­ба­ко­вых су­вя­зяў Бе­ла­ру­сі і Свярд­лоў­скай воб­лас­ці».

Яў­ген Куй­ва­шаў у сваю чар­гу ад­зна­чыў, што Свярд­лоў­ская воб­ласць раз­ліч­вае на больш ак­тыў­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не з Бе­ла­рус­сю па ўсіх на­прам­ках. Гу­бер­на­тар пад­крэс­ліў, што ад­ным з пры­яры­тэ­таў між­рэ­гі­я­наль­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Свярд­лоў­скай воб­лас­ці з'яў­ля­юц­ца кан­так­ты з кра­і­на­мі СНД. «І хоць Бе­ла­русь ад­дзя­ля­юць ад нас ты­ся­чы кі­ла­мет­раў, нас аб'­яд­ноў­вае імк­нен­не жыць і пра­ца­ваць ра­зам», — ска­заў гу­бер­на­тар.

Па­чы­на­ю­чы з 2001 го­да, Бе­ла­русь і Свярд­лоў­ская воб­ласць што­год звя­ра­юць га­дзін­ні­кі су­пра­цоў­ніц­тва, пад­піс­ва­ю­чы ка­рот­ка­тэр­мі­но­выя пла­ны су­мес­ных дзе­ян­няў. На ма­ю­чым ад­быц­ца 14 каст­рыч­ні­ка па­ся­джэн­ні Са­ве­та дзе­ла­во­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Свярд­лоў­скай воб­лас­цю бу­дзе раз­гле­джа­ны бя­гу­чы стан спраў, а так­са­ма на­ме­ча­ны дзе­ян­ні на перс­пек­ты­ву. Гу­бер­на­тар ад­зна­чыў, што 94 ча­ла­ве­кі ў скла­дзе свярд­лоў­скай дэ­ле­га­цыі прад­стаў­ля­юць роз­ныя сфе­ры, а зна­чыць і да­сяг­ну­тыя да­моў­ле­нас­ці бу­дуць да­ты­чыц­ца не толь­кі эка­но­мі­кі, але і ін­шых га­лін.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.