Вы тут

Малітвы для мамы


У За­слаўі він­ша­ва­лі са­мых га­лоў­ных у све­це жан­чын

...Кож­ная з іх вы­хоў­вае тра­іх, чац­вя­рых і на­ват шас­ця­рых дзя­цей. Гас­ця­мі і ўдзель­ні­ца­мі свя­та, якое ад­бы­ло­ся ў ста­ра­жыт­ным За­слаўі ў мі­ну­лую су­бо­ту, на­пя­рэ­дад­ні Па­кро­ва Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы, ста­лі не­звы­чай­ныя шмат­дзет­ныя ма­мы і ак­ты­віст­кі най­буй­ней­ша­га гра­мад­ска­га жа­но­ча­га аб'­яд­нан­ня з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны.

[caption id="attachment_56704" align="alignnone" width="600"]У ліку пераможцаў конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава» і «Звязда». У ліку пераможцаў конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава» і «Звязда».[/caption]

— Я вель­мі доб­ра ра­зу­мею знач­насць гэ­та­га свя­та — Дня ма­ці, бо я са­ма ма­ма, мож­на на­ват ска­заць, у дру­гім па­ка­лен­ні: у мя­не ўжо чац­вё­ра ўну­каў, — за­зна­чы­ла стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын На­дзея Ер­ма­ко­ва. — На­ту­раль­на, са­браць усіх ма­туль на адзі­нае вя­лі­кае свя­та не­маг­чы­ма. Та­му што­год на­шы аб­лас­ныя ар­га­ні­за­цыі ста­ра­юц­ца вы­браць і дэ­ле­га­ваць тых, хто най­больш вар­ты ўся­ля­кай па­ша­ны і пад­трым­кі.

Сё­ле­та, на­прык­лад, з усіх аб­лас­цей і Мін­ска пры­еха­лі на свя­та не прос­та ма­мы, але і вель­мі пры­го­жыя і моц­ныя жан­чы­ны, якім ня­прос­та жы­вец­ца: яны за­ста­лі­ся ў сва­іх вя­лі­кіх сем'­ях і за ма­му, і за та­ту, і, да та­го ж, га­ду­юць і вы­хоў­ва­юць ра­зам з ін­шы­мі сва­і­мі дзець­мі асаб­лі­вых дзе­так-ін­ва­лі­даў з са­мы­мі роз­ны­мі ды­яг­на­за­мі.

Гле­дзя­чы на ма­ла­дую, пры­го­жую, упэў­не­ную ў са­бе Тац­ця­ну Сі­мон­чык з Ба­ра­на­ві­чаў, не­маг­чы­ма ўя­віць, коль­кі вы­пра­ба­ван­няў ёй да­вя­ло­ся прай­сці. У Тац­ця­ны ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды та­му на­ра­дзі­ла­ся трой­ня, што ўжо са­мо па са­бе — ня­прос­тае вы­пра­ба­ван­не для лю­бой сям'і. Але ў да­да­так адзін з сы­ноч­каў з'я­віў­ся на свет з ды­яг­на­зам ДЦП.

— Наш ра­ён­ны тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр вель­мі да­па­мог, — рас­па­вя­дае шмат­дзет­ная ма­ці. — Пра­да­ста­ві­лі ня­ню. Ка­неш­не, ка­лі б усе дзет­кі бы­лі зда­ро­вы­мі, бы­ло б знач­на ляг­чэй. А дзі­ця з асаб­лі­вас­ця­мі па­тра­буе шмат ча­су.

Але Тац­ця­на не з тых, хто склад­вае ру­кі і ча­кае да­па­мо­гі ад ін­шых — сы­на яна во­зіць на ля­чэн­не за ўлас­ныя срод­кі, ма­тэ­ры­яль­на да­па­ма­гае сад­ку, які на­вед­ва­юць дзе­ці, і — не ча­кае цу­даў, а зма­га­ец­ца з хва­ро­бай з усіх сіл.

У мін­чан­кі Але­ны Да­не­вай так­са­ма трое дзя­цей. Ма­лод­шы яшчэ з на­ра­джэн­ня атры­маў «бу­кет» та­кіх ды­яг­на­заў, што мно­гія ме­ды­кі пе­ра­кон­ва­лі ма­му ад­мо­віц­ца ад дзі­ця­ці: «Вы ж ма­ла­дая, на­ро­дзі­це яшчэ зда­ро­вень­кае не­маў­ля!».

Яна гэ­тыя пра­па­но­вы на­ват слу­хаць не ста­ла, вы­ра­шыў­шы па­зма­гац­ца за род­ную кры­ві­нач­ку — і ця­пер, праз 5 га­доў упар­тай ба­раць­бы, ля­чэн­ня і кан­суль­та­цый, не­каль­кіх скла­да­ных апе­ра­цый і што­дзён­най на­пру­жа­най пра­цы з го­на­рам за­зна­чае, што амаль усе гэ­тыя ды­яг­на­зы з сы­на зня­ты. За­ста­ло­ся толь­кі па­ру­шэн­не слы­ху — да­вя­ло­ся ста­віць ка­пі­ляр­ны ім­план­тант, бо ра­ней ма­лы на­огул ні­чо­га не чуў. Але сён­ня спе­цы­я­ліс­ты аб­на­дзей­ва­юць, што ў перс­пек­ты­ве хлоп­чык змо­жа пай­сці ў звы­чай­ную шко­лу і па­спя­хо­ва кан­так­та­ваць з ад­на­год­ка­мі. «Тым больш, ста­рэй­шыя брат і сяст­рыч­ка ва ўсім ма­лод­ша­му да­па­ма­га­юць, ён ло­віць кож­нае іх сло­ва і ві­да­воч­на раз­ві­ва­ец­ца», — са свет­лай усмеш­кай дзе­ліц­ца ма­ма Але­на.

…Ма­ту­лі­на свя­та ў За­слаўі па­ча­ло­ся з лі­тур­гіі, якую ў го­нар усіх ма­ці пра­вёў у Спа­са-Пра­аб­ра­жэн­скай царк­ве ай­цец Па­вел. І, без­умоў­на, га­лоў­ныя прось­бы жан­чын-пры­ха­джа­нак у гэ­ты дзень да­ты­чы­лі­ся зда­роўя іх дзя­цей, не­за­леж­на ад та­го, ма­лень­кія яны ці ўжо да­рос­лыя.

А кры­ху паз­ней, пас­ля эк­скур­сіі па ад­мет­ных мяс­ці­нах За­слаўя і пра­гул­кі па над­звы­чай пры­го­жым пар­ку з най­су­час­ны­мі дзі­ця­чы­мі гуль­ня­вы­мі комп­лек­са­мі (ён з'я­віў­ся і быў доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ны сё­ле­та да Дня пісь­мен­ства) па­жа­дан­ні зда­роўя, шчас­ця і даб­ра­бы­ту, квет­кі і твор­чыя пры­знан­ні ў лю­бо­ві пры­ма­лі ўжо са­мі ма­ту­лі. І хоць яны не з тых, хто па­каз­вае эмо­цыі на пуб­лі­цы, цёп­лыя сло­вы і він­ша­ван­ні ад на­мес­ні­ка стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын Ан­та­ні­ны Мо­ра­вай іх ві­да­воч­на рас­чу­лі­лі. Дый па­да­рун­кі ад спон­са­раў ме­ра­пры­ем­ства, ся­род якіх — вя­ду­чыя бе­ла­рус­кія вы­твор­цы кас­ме­ты­кі, кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў, па­сцель­най бя­ліз­ны і ін­шай пра­дук­цыі, без­умоў­на, прый­шлі­ся да­рэ­чы кож­най вя­лі­кай сям'і. А пад­час свя­точ­на­га кан­цэр­та «Ма­ту­ля род­ная — вы­ток жыц­ця, ка­лыс­ка да­бры­ні», ка­лі вы­кон­ва­лі жэс­та­вую пес­ню дзяў­чат­кі са шко­лы-ін­тэр­на­та для дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху, — мно­гія ма­мы на­огул ледзь стрым­лі­ва­лі слё­зы.

Пад­час свя­та ад­бы­ла­ся і яшчэ ад­на зна­ка­вая па­дзея — уша­на­ван­не пе­ра­мож­цаў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га твор­ча­га кон­кур­су «Моц­ная сям'я — моц­ная дзяр­жа­ва», які ўжо ў трэ­ці раз пра­вя­лі су­мес­на Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын. Што асаб­лі­ва пры­ем­на, у лі­ку яго пе­ра­мож­цаў ака­за­ла­ся і «Звяз­да».

— Тэ­ма сям'і па­він­на стаць ад­ной з га­лоў­ных на ста­рон­ках дру­ка­ва­ных рэс­пуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­я­наль­ных вы­дан­няў, у тэ­ле- і ра­дыё­пра­гра­мах, бо моц­ная сям'я — гэ­та той фун­да­мент, з яко­га па­чы­на­ец­ца за­клад­ка ба­за­вых каш­тоў­нас­цяў у кож­ным ча­ла­ве­ку. Мне пры­ем­на ад­зна­чыць, што сён­ня жур­на­ліс­ты шу­ка­юць для сва­іх ар­ты­ку­лаў вель­мі ці­ка­выя сем'і, — па­дзя­лі­ла­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад сё­лет­ніх кон­курс­ных ра­бот мі­ністр ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі Лі­лія Ана­ніч.— Маг­чы­ма, дзя­ку­ю­чы та­му, што ў апош­нія га­ды дзяр­жа­ва шмат зра­бі­ла для ўма­ца­ван­ня сям'і ў рам­ках пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі. Мы хоць па­кры­се, але па­чы­на­ем пры­рас­таць, і з кож­ным го­дам ма­лень­кіх бе­ла­ру­саў на­ра­джа­ец­ца ўсё больш. Вель­мі важ­на ў прэ­се пад­трым­лі­ваць гэ­ты на­строй на жыц­цё, па-доб­ра­му фар­мі­ра­ваць культ сям'і, культ ма­раль­ных каш­тоў­нас­цяў. Та­кая ін­фар­ма­цый­ная па­лі­ты­ка па­він­на быць не ра­за­вай, пры­мер­ка­ва­най да Дня ма­ці або Дня аба­ро­ны дзя­цей, а сіс­тэм­най і грун­тоў­най. Гэ­тую доб­рую, па­зі­тыў­ную но­ту трэ­ба што­дня ўпля­таць у агуль­ную ін­фар­ма­цый­ную плынь.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.