Вы тут

Што адбываецца ў Ганконгу?


У кан­цы ве­рас­ня — па­чат­ку каст­рыч­ні­ка ў Ган­кон­гу прай­шлі ма­гут­ныя ву­ліч­ныя дэ­ман­стра­цыі, якія за­ход­нія СМІ тут жа ахрыс­ці­лі «рэ­ва­лю­цы­яй руж». У чым пры­чы­на ця­пе­раш­ніх пра­тэс­таў у Ган­кон­гу?

Тут мност­ва фак­та­раў. Перш за ўсё, праб­ле­ма ў роз­ным ус­пры­ман­ні све­ту ма­це­ры­ко­вым кі­тай­цам і жы­ха­ром Ган­кон­га. У пер­ша­га вель­мі моц­ныя па­тры­я­тыч­ныя па­чуц­ці — ён хо­ча, каб яго кра­і­на ста­ла вя­лі­кай і ма­гут­най, і ўзро­вень жыц­ця ў ёй уз­ня­ўся да ўзроў­ню та­го ж Ган­кон­га праз па­сту­паль­нае раз­віц­цё кі­тай­скай эка­но­мі­кі. І ў яго ня­ма пад­стаў для не­за­да­во­ле­нас­ці кі­ру­ю­чай Ка­му­ніс­тыч­най пар­ты­яй, пры якой з 1970-х га­доў уз­ро­вень жыц­ця ў кра­і­не вы­рас ра­зоў у 60-70.

Ад­нак куль­тур­нае, са­цы­яль­нае і па­лі­тыч­нае ася­род­дзе Ган­кон­га фар­мі­ра­ва­ла­ся бры­тан­скім ура­дам. Так, на­сель­ні­кі го­ра­да з'яў­ля­юц­ца кі­тай­ца­мі, але кі­тай­ца­мі да­стат­ко­ва спе­цы­фіч­ны­мі. Яны жы­лі і вы­хоў­ва­лі­ся ў зу­сім ін­шай куль­тур­най і са­цы­яль­най па­ра­дыг­ме, якая ство­ра­на чы­ноў­ні­ка­мі бры­тан­ска­га ўра­да і ад­па­вя­дае на­цы­я­наль­ным ін­та­рэ­сам Вя­лі­ка­бры­та­ніі. Лю­дзі ву­чы­лі­ся або ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі, або ў бры­тан­скіх шко­лах на тэ­ры­то­рыі Ган­кон­га, ста­лі нось­бі­та­мі пэў­на­га на­бо­ру за­ход­ніх лі­бе­раль­на-дэ­ма­кра­тыч­ных каш­тоў­нас­цяў.

Так­са­ма на мен­та­лі­тэт жы­ха­роў го­ра­да вель­мі сур'­ёз­ны ўплыў ака­за­лі па­дзеі 1997 го­да, ка­лі бры­тан­скі ўрад вяр­нуў го­рад Кі­таю, не спы­таў­шы пры гэ­тым у мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва, ці хо­ча яно вяр­тац­ца. Мно­гія гэ­та ўспры­ня­лі не­га­тыў­на, па­коль­кі на мо­мант пе­ра­да­чы го­ра­да ўзро­вень жыц­ця ў ім быў знач­на вы­шэй­шы, чым на­ват у са­мых па­спя­хо­вых га­ра­дах ма­це­ры­ко­ва­га Кі­тая Пе­кі­не і Шан­хаі (не ка­жу­чы ўжо пра ся­рэд­не­кі­тай­скі ўзро­вень у цэ­лым).

На тэ­ры­то­рыі го­ра­да скан­цэнт­ра­ва­ны штаб-ква­тэ­ры шэ­ра­гу най­буй­ней­шых су­свет­ных транс­на­цы­я­наль­ных кар­па­ра­цый. Та­му не­ка­то­рыя жы­ха­ры го­ра­да па­лі­чы­лі аб­ра­зай для ся­бе гэ­тую пе­ра­да­чу. І ўвесь гэ­ты час яны за­хоў­ва­лі сім­па­тыі да та­го ла­ду, які быў пры бры­тан­цах. Усе гэ­тыя га­ды на­пру­жа­насць уз­мац­ня­ла­ся, і ця­пер фак­тыч­на вы­плюх­ну­ла­ся вон­кі.

Ка­лі Ган­конг вяр­та­лі Кі­таю, умо­вы вяр­тан­ня і «па­ту­ран­ні» для жы­ха­роў Ган­кон­га бы­лі пра­пі­са­ны вель­мі пры­бліз­на. Га­лоў­ным лі­чы­лі прын­цып «ад­на кра­і­на — дзве сіс­тэ­мы», а пра кан­крэ­ты­ку та­ды не­як не па­ду­ма­лі. Бры­тан­цы, вя­до­ма, спра­ба­ва­лі пра­вес­ці мак­сі­маль­ную коль­касць асаб­лі­вых пра­воў для жы­ха­роў Ган­кон­га, але кі­тай­скі ўрад па шэ­ра­гу пы­тан­няў ад­маў­ляў­ся іс­ці на сур'­ёз­ныя ўступ­кі.

З ін­ша­га бо­ку, Пе­кін так­са­ма мож­на і трэ­ба зра­зу­мець. Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка не хо­ча мець на тэ­ры­то­рыі Ган­кон­га сур'­ёз­ныя праб­ле­мы, ство­ра­ныя вы­ба­рам на­сель­ніц­твам пра­за­ход­ня­га па­лі­тыч­на­га дзея­ча. Та­му Кі­тай аба­ра­няе свае ін­та­рэ­сы на сва­ёй спрад­веч­най зям­лі, па­зы­ча­най Вя­лі­ка­бры­та­ні­яй у свой час пры вель­мі не­пры­ваб­ных аб­ста­ві­нах, і за­клі­кае мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва па­ва­жаць кі­тай­скія за­ко­ны.

Уво­гу­ле ж жы­ха­рам Ган­кон­га трэ­ба пры­вы­каць да та­го, што яны кі­тай­цы, ву­чыц­ца па­дзя­ляць каш­тоў­нас­ці, рас­паў­сю­джа­ныя на тэ­ры­то­рыі ма­це­ры­ко­ва­га Кі­тая. Боль­шасць лю­дзей ся­рэд­ня­га ўзрос­ту, да­рэ­чы, гэ­та ра­зу­мее і спра­буе адап­та­вац­ца. А вось нон­кан­фар­місц­кая ра­ды­каль­ная мо­ладзь, якая, як звы­чай­на, хо­ча ўсё і ад­ра­зу, ад­маў­ля­ец­ца — і вы­хо­дзіць на ву­лі­цы.

Мно­гія экс­пер­ты сцвяр­джа­юць, што пра­тэс­ты бы­лі ін­спі­ра­ва­ны ЗША. Але тут больш важна тое, што гэ­тую ру­ку ба­чаць са­мі кі­тай­цы. На­сель­ніц­тва ма­це­ры­ко­ва­га Кі­тая на­огул схіль­нае ўскла­даць на ЗША ві­ну не толь­кі за хва­ля­ван­ні ў Ган­кон­гу, але і за шэ­раг ін­шых не­га­тыў­ных па­дзей, што ад­бы­ва­юц­ца на тэ­ры­то­рыі Кі­тая апош­нім ча­сам (тэ­рак­ты ў буй­ных га­ра­дах, бес­па­рад­кі ў Сінь­цзян-Уй­гур­скай аў­та­ном­най акру­зе). Жур­на­ліс­ты, па­лі­то­ла­гі і звы­чай­ныя лю­дзі прак­тыч­на адзі­ныя ў дум­цы, што гэ­тыя па­дзеі ста­лі па­ка­ран­нем Пе­кі­ну за яго спрэч­кі з Ва­шынг­то­нам у пы­тан­нях су­свет­най па­лі­ты­кі. У пры­ват­нас­ці, Ган­конг стаў помс­тай за тое, што ў апош­нія ме­ся­цы Кі­тай за­над­та цес­на зблі­жа­ец­ца з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй.

Што да рэ­аль­нас­ці, то, вя­до­ма, з пунк­та гле­джан­ня кла­січ­най геа­па­лі­ты­кі Злу­ча­ным Шта­там і Вя­лі­ка­бры­та­ніі вы­гад­на ін­спі­ра­ваць бес­па­рад­кі на тэ­ры­то­рыі Кі­тая. КНР раз­ві­ва­ец­ца так доб­ра і так па­спя­хо­ва, што гэ­та вы­клі­кае па­ніч­ны страх у за­ход­ніх ура­даў.

Так, аме­ры­кан­цы ўсур'­ёз асце­ра­га­юц­ца за сваю па­лі­тыч­ную бу­ду­чы­ню, і не толь­кі ў рэ­гі­ё­не Ус­ход­няй Азіі, але і ў све­це ў цэ­лым. І ўліч­ва­ю­чы, што ў пы­тан­нях знеш­няй па­лі­ты­кі ні Ва­шынг­тон, ні Лон­дан ні­ко­лі асаб­лі­ва не са­ро­ме­лі­ся су­мніў­ных ме­та­даў, я не бу­ду моц­на здзіў­ле­ны, ка­лі яны на­са­мрэч пры­кла­лі ру­ку да рас­паль­ван­ня ўнут­ра­на­га кан­флік­ту ў Ган­кон­гу праз мяс­цо­выя фон­ды або срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Та­кім чы­нам яны спра­бу­юць тры­во­жыць кан­ку­рэн­та і ства­раць унут­ра­ныя пе­ра­шко­ды на шля­ху яго раз­віц­ця і экс­пан­сіі.

Але ка­лі па­гля­дзець на сі­ту­а­цыю са стра­тэ­гіч­на­га пунк­ту гле­джан­ня, то аме­ры­кан­цам і бры­тан­цам не трэ­ба бы­ло б удзель­ні­чаць у ган­конг­скіх па­дзе­ях або ін­шых бес­па­рад­ках на тэ­ры­то­рыі Кі­тая, не ка­жу­чы ўжо пра тое, каб ін­спі­ра­ваць іх. Усё гэ­та вы­клі­кае вель­мі сур'­ёз­нае раз­драж­нен­не ў кі­тай­скай элі­ты і на­сель­ніц­тва, пе­ра­шка­джае зблі­жэн­ню па­між Кі­та­ем і За­ха­дам і ро­біць уз­вы­шэн­не Пад­ня­бес­най вель­мі не­бяс­печ­ным для ЗША і Еў­ро­пы пра­цэ­сам.

На­рэш­це, па­дзеі ў Ган­кон­гу мо­гуць за­ма­ру­дзіць пра­цэс па­лі­тыч­най рэ­фор­мы ў Кі­таі, што так­са­ма не ў ін­та­рэ­сах За­ха­ду. Пе­кі­ну важ­на не прос­та ўка­ра­няць на тэ­ры­то­рыі Кі­тая ней­кія аб­стракт­ныя дэ­ма­кра­тыч­ныя пра­цэ­ду­ры, а ра­біць гэ­та аку­рат­на і па­сту­по­ва, каб пра­цэс уз­вы­шэн­ня Кі­тая не быў спы­не­ны. І ка­лі на пры­кла­дзе Ган­кон­га Кі­тай уба­чыць, што пра­цэс дэ­ма­кра­ты­за­цыі мо­жа стра­ціць кі­ра­валь­насць і па­вы­шае ры­зы­ку дэ­ста­бі­лі­за­цыі кра­і­ны, то ён пе­ра­гле­дзіць свой па­ды­ход.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.