Вы тут

«Паўночны вектар Гродзеншчыны — 2014»


24 каст­рыч­ні­ка ў Смар­го­ні ад­бу­дуц­ца ўжо тра­ды­цый­ная, пя­тая рэ­гі­я­наль­ная вы­ста­ва-кір­маш «Паў­ноч­ны век­тар Гро­дзен­шчы­ны‑2014» і між­на­род­ны эка­на­міч­ны фо­рум «Но­выя маг­чы­мас­ці і перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва».

Паў­ноч­ны рэ­гі­ён Гро­дзен­шчы­ны ўклю­чае ў ся­бе тры ра­ё­ны — Ашмян­скі, Аст­ра­вец­кі і Смар­гон­скі агуль­най пло­шчай 4,3 ты­ся­чы квад­рат­ных кі­ла­мет­раў, дзе пра­жы­вае больш за 115 ты­сяч ча­ла­век. Су­мес­ная вы­ста­ва да­па­ма­гае су­се­дзям па­глыб­ляць і раз­ві­ваць між­рэ­гі­я­наль­ныя кан­так­ты — най­перш у сфе­ры пра­мыс­ло­вас­ці і прад­пры­маль­ніц­тва (з дэ­ман­стра­цы­яй і про­да­жам но­вых ві­даў пра­дук­цыі), а так­са­ма куль­тур­ныя, гу­ма­ні­тар­ныя.

Сё­лет­няя вы­ста­ва збя­рэ ў Смар­го­ні больш за 60 ар­га­ні­за­цый трох ра­ё­наў, у тым лі­ку з за­меж­ным ка­пі­та­лам, прад­стаў­ні­коў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. За­про­ша­ны дып­ла­ма­ты, прад­стаў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў, аб­лас­ных і ра­ён­ных улад. Бу­дуць прад­стаў­ле­ны пра­па­но­вы па на­ладж­ван­ні і раз­віц­ці ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных су­вя­зяў, на­рошч­ван­ні бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту, а так­са­ма кан­крэт­ныя пра­ек­ты з перс­пек­ты­вай пры­цяг­нен­ня за­меж­ных ін­вес­ты­цый. Гэ­тыя пы­тан­ні аб­мяр­ку­юць удзель­ні­кі між­на­род­на­га эка­на­міч­на­га фо­ру­му. Акра­мя та­го, бу­дуць прэ­зен­та­ва­ны ту­рыс­тыч­ныя па­слу­гі, пад­рых­та­ва­ны ці­ка­выя куль­тур­ныя ім­прэ­зы.

Для ўдзе­лу ў вы­ста­ве-кір­ма­шы ў якас­ці экс­па­нен­та не­аб­ход­на за­рэ­гіст­ра­вац­ца на сай­це Гро­дзен­ска­га ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты, а для ўдзе­лу ў ін­вес­ты­цый­ным фо­ру­ме — на­кі­ра­ваць за­яў­ку ў воль­най фор­ме па элект­рон­най по­шце на ад­рас: economsmorgon@maіl.ru.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.