Вы тут

Разам зрабілі лясы чысцейшамі


У ак­цыі «Чыс­ты лес», якая па іні­цы­я­ты­ве Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі прай­шла 11 каст­рыч­ні­ка, узя­лі ўдзел амаль 30 ты­сяч ча­ла­век. Агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі бы­ло са­бра­на і вы­ве­зе­на больш за тры ты­ся­чы ку­ба­мет­раў смец­ця.

Сё­ле­та асаб­лі­вая ўва­га на­да­ва­ла­ся на­вя­дзен­ню па­рад­ку на зем­лях ляс­но­га фон­ду, раз­ме­шча­ных уз­доўж аў­та­ма­гіст­ра­ляў. Ачы­шча­лі­ся пры­да­рож­ныя па­ло­сы ўздоўж усіх аў­та­ма­біль­ных да­рог рэс­пуб­лі­кан­ска­га і аб­лас­но­га зна­чэн­ня. Акра­мя та­го, доб­ра­ах­вот­ні­кі не абы­шлі ўва­гай мес­цы скла­дзі­ра­ван­ня драў­ні­ны, а так­са­ма мес­цы ад­па­чын­ку і ін­шыя аб'­ек­ты са­цы­яль­на­га зна­чэн­ня, раз­ме­шча­ныя ўздоўж да­рог. Тра­ды­цый­на ак­цыю пад­тры­ма­лі су­пра­цоў­ні­кі шмат­лі­кіх ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма на­ву­чэн­цы школ і ка­ле­джаў, сту­дэн­ты і ўла­даль­ні­кі дач­ных участ­каў са­да­вод­чых та­ва­рыст­ваў.

Ак­цыя «Чыс­ты лес» прай­шла ўжо ў пя­ты раз. Коль­касць удзель­ні­каў па­вя­ліч­ва­ец­ца з кож­ным го­дам. З 2010 го­да ў ёй узя­лі ўдзел амаль 90 ты­сяч доб­ра­ах­вот­ні­каў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.