Вы тут

Вяртанне на Радзіму


Най­вя­лік­шая во­ін­ская свя­ты­ня праз 100 га­доў апы­ну­ла­ся на бе­ла­рус­кай зям­лі

Сцяг По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са пры­вез­лі ў Бе­ла­русь. Ця­пер — на­заў­сё­ды. Дак­лад­ную ко­пію ўзо­ру 1844 го­да пе­рад­алі на ча­со­вае за­хоў­ван­не ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пас­ля за­кан­чэн­ня ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту гіс­та­рыч­ную рэ­лік­вію пе­рад­адуць у По­лац­кае ка­дэц­кае ву­чы­лі­шча, якое сён­ня пра­цяг­вае тра­ды­цыі По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са.

12-18

—У на­шу кра­і­ну вяр­ну­ла­ся не толь­кі важ­ная гіс­та­рыч­ная рэ­лік­вія: на Ра­дзі­му вяр­нуў­ся най­вы­шэй­шы сім­вал го­на­ру, доб­лес­ці і сла­вы, свя­ты­ня, якой па­кла­ня­ла­ся не ад­но па­ка­лен­не прод­каў, — пад­крэс­ліў пад­час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі пе­ра­да­чы сця­га ў му­зей дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­ве­та Бяс­пе­кі ге­не­рал-ма­ёр Аляк­сандр МЯ­ЖУ­ЕЎ. — Сцяг По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вым сім­ва­лам пе­ра­ем­нас­ці па­ка­лен­няў бе­ла­рус­кіх ка­дэ­таў усіх ча­соў. Вяр­нуць сцяг на Ра­дзі­му бы­ло не так прос­та. На­ша па­важ­лі­вае стаў­лен­не да гіс­то­рыі, тая ўва­га, якая ця­пер на­да­ец­ца ка­дэц­кай аду­ка­цыі, ады­гра­лі ста­ноў­чую ро­лю. Агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі зроб­ле­на вя­лі­кая і важ­ная спра­ва. Спа­дзя­ю­ся, што вяр­тан­не сця­га По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са ста­не ім­пуль­сам да да­лей­ша­га раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га ка­дэц­ка­га ру­ху, срод­кам ду­хоў­на-ма­раль­на­га і ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня су­во­раў­цаў і ка­дэ­таў на­шай кра­і­ны.

Сцяг По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са ўні­каль­ны: гэ­та адзі­ны эк­зэмп­ляр сця­га та­го ча­су, які за­ха­ваў­ся да сён­няш­ніх дзён. Па сут­нас­ці, гэ­та са­мая ста­ра­жыт­ная во­ін­ская рэ­лік­вія Бе­ла­ру­сі. У па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны яе эва­ку­я­ва­лі ў Юга­сла­вію, за­тым пе­ра­вез­лі ў Злу­ча­ныя Шта­ты Аме­ры­кі. Там, у Зна­мен­скім сі­на­даль­ным са­бо­ры Нью-Ёр­ка, яна зна­хо­дзі­ла­ся да 2014 го­да. Вя­до­ма, цэ­лым сцяг пе­ра­вез­ці не ўда­ло­ся: ма­тэ­рыі больш чым паў­та­ра ста­год­дзя. Ары­гі­наль­ныя яго ка­вал­кі ўкла­дзе­ны ў спе­цы­яль­ныя кі­шэ­ні, зроб­ле­ныя на но­вым па­лат­не.

У тым, што во­ін­ская рэ­лік­вія вяр­ну­ла­ся на сваю гіс­та­рыч­ную Ра­дзі­му, вя­лі­кая за­слу­га Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за су­во­раў­цаў і ка­дэ­таў. І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што сцяг, згод­на з за­вя­шчан­нем, рых­та­ваў­ся для пе­ра­да­чы ім­пе­ра­та­ру Ра­сіі (у ця­пе­раш­нім ва­ры­ян­це — Прэ­зі­дэн­ту).

—У са­вец­кія ча­сы мы не маг­лі звя­зац­ца з аме­ры­кан­скі­мі ка­дэ­та­мі і за­браць наш сцяг, — рас­ка­заў га­на­ро­вы стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га су­во­раў­ска-на­хі­маў­ска­га са­ю­за, ге­не­рал-пал­коў­нік у ад­стаў­цы Пётр ЧА­УС. — Яны ска­за­лі, што ад­да­дуць толь­кі ра­сі­я­нам. Але на­ша бе­ла­рус­кая кроў раз­гу­ля­ла­ся: як? ча­му? Та­му мы пры­ня­лі ра­шэн­не ўзбу­дзіць ха­дай­ніц­тва, і яны да­лі зго­ду. З вя­лі­кі­мі цяж­кас­ця­мі праз усе ме­жы мы пры­вез­лі яго ў Бе­ла­русь.

Перш чым апы­нуц­ца на ра­дзі­ме, сцяг быў асве­ча­ны ў серб­скім го­ра­дзе Бе­лая Царк­ва — там, дзе во­ін­ская рэ­лік­вія зна­хо­дзі­ла­ся да 1944 го­да. Да­рэ­чы, іні­цы­я­та­рам і ўдзель­ні­кам вяр­тан­ня ка­дэц­ка­га сця­га на бе­ла­рус­кую зям­лю ўру­чы­лі па­мят­ныя ме­да­лі. Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных — вы­со­кія чы­ноў­ні­кі і сён­няш­нія ка­дэ­ты.

Як пе­ра­ка­на­ны на­мес­нік стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Вік­тар ГУ­МІН­СКІ, нам па­трэб­ны са­праўд­ныя па­тры­ё­ты сва­ёй Ра­дзі­мы, кім з'яў­ля­юц­ца су­во­раў­цы і ка­дэ­ты. «Сцяг, да яко­га мы сён­ня да­кра­ну­лі­ся, па­ві­нен быць для нас не толь­кі сім­ва­лам, — мяр­куе ён. — Сю­ды, а по­тым у По­лацк, па­він­ны пры­хо­дзіць ка­дэ­ты і су­во­раў­цы, пры­маць пры­ся­гу, ад­да­ваць да­ні­ну па­ва­гі тра­ды­цы­ям».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА. Фо­та аў­та­ра

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?