Ранкам у пакоі інтэрната па вуліцы Казінца ў Мінску былі знойдзены целы двух маладых людзей (1995 і 1992 гадоў нараджэння), якія тут пражывалі. 19-гадовы хлопец заўважыў, што двое яго суседзяў па пакоі — рабочыя вытворчых прадпрыемстваў горада — не падаюць прыкмет жыцця. Прыбыўшыя медработнікі канстатавалі смерць...
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, было ўстаноўлена, што напярэдадні ўвечары хлопцы праз інтэрнэт набылі курыльную сумесь. Забраўшы яе з тайніка ў Першамайскім раёне сталіцы, прывезлі спайс у інтэрнат, дзе і спажылі. На працягу сутак сталічныя праваахоўнікі ўстанавілі двух маладых людзей, якія мелі дачыненне да арганізацыі і дзейнасці інтэрнэт-крамы, праз якую і была набыта курыльная сумесь хлопцамі. Адзін з фігурантаў пражываў у Светлагорску, адкуль вёўся інтэрнэт-гандаль міксамі. Яго калега знаходзіўся ў сталіцы і непасрэдна займаўся рэалізацыяй, робячы закладку ў тайнікі. Аперацыю па затрыманні ў Светлагорску і Мінску правялі практычна адначасова. У мінчаніна былі знойдзены пяць пяціграмовых пакецікаў курыльных сумесяў. Ужо падчас першага допыту малады чалавек прызнаў сваё дачыненне да рэалізацыі псіхатропаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.